Несьцер Сакалоўскі
Несьцер Сакалоўскі | |
Дата нараджэньня | 9 лістапада 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 лістапада 1950 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Беларуская ССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | хормайстар |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1926—1946 |
Жанры | клясычная музыка |
Гурты | Ансамбль беларускай народнай песьні і танцу, Палескі абласны ансамбль песьні і танцу |
Супрацоўніцтва | Беларуская дзяржаўная філярмонія |
Узнагароды |
Не́сьцер Фё́даравіч Сакало́ўскі (1902, в. Вешкі, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1950, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі кампазытар і хормайстар.
Аўтар музыкі да гімну Беларускай ССР на словы Міхася Клімковіча, які стаў гімнам Рэспублікі Беларусь[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1926 году працаваў акторам і хормайстрам у Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатры. У 1931 годзе скончыў Менскі музычны тэхнікум па клясе кампазыцыі Мікалая Аладава і стаў кіраўніком самадзейнага хору. У 1932—1935 годзе навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі[1]. У 1937—1941 гадах быў хормайстрам Ансамблю беларускай народнай песьні і танцу пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Удзельнічаў у Нямецка-савецкай вайне. У 1943 годзе стаў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамблю песьні і танцу. У 1944 годзе ўзначаліў аддзел мастацкай самадзейнасьці Кіраўніцтва ў справах мастацтваў пры Савеце народных камісараў БССР. З 1946 году працаваў рэдактарам музычнай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў аўтарам хароў і песьняў на вершы Петруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Русака і Міхася Чарота. Напісаў інструмэнтальныя мініяцюры і сьпеўных сюітаў паводле беларускіх народных песьняў, а таксама звыш 500 апрацовак беларускіх народных песьняў і найгрышаў[2], у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок» і «Чаму зязюля не кукавала»[1].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 сакавіка 1958 году Савета міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 140 аб наданьні Гомельскай музычнай вучэльні імя Несьцера Сакалоўскага. У 1969 годзе Ізідор Нісьневіч выдаў кнігу «Кампазытар Нестар Сакалоўскі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Зьміцер Жураўлёў, Тамара Слабодчыкава. Сакалоўскі Несьцер // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 87. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
- ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2013. — № 211 (27576). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатру
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Беларускія кампазытары
- Аўтары дзяржаўных гімнаў
- Савецкія кампазытары
- Клясычныя кампазытары
- Беларускія фальклярысты