Перайсьці да зьместу

Назарэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Назарэт
Населены пункт
Герб
Краіна Ізраіль
Акруга Паўночная
Першыя згадкі III стагодзьдзе
Дата заснаваньня 2200 да н. э.
Геаграфія
Плошча
  • 14,123 км²
Вышыня НУМ 347 м
Часавы пас
Каардынаты 32°42′07″ пн. ш. 35°17′52″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 73 700 чал. (2010)[1]
Этнахаронімы nazareni
Сайт nazarethinfo.org
Дата разбурэньня
Назарэт на мапе Ізраілю
Назарэт
Назарэт
Назарэт

Назарэ́т (па-габрэйску: נָצְרַת‎) — горад у Ізраілі, які месьціцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе рос Ісус Хрыстос, у ім шмат цэркваў, у тым ліку Храм Зьвеставаньня, самы вялікі храм на Блізкім Усходзе, які ўзвышаецца ў цэнтры гораду. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысьціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэньні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаску ў Эгіпет.

Цяпер Назарэт, калісьці пераважна хрысьціянскі, зьяўляецца па большай частцы мусульманскім горадам. У апошнія часы на лякальных выбарах перамагаюць камуністы.

У Назарэце знаходзіцца грот Зьвеставаньня, над якім пабудаваны найбуйнейшы на Блізкім Усходзе каталіцкі Храм Зьвеставання (1969), праваслаўная царква Арханёла Гаўрыіла й Сьвятой крыніцы над крыніцай Панны Марыі, а таксама многія іншыя хрысьціянскія цэрквы.

У навакольлях Назарэту разьмешчаны нацыянальны парк Сэпфорыс, старажытны юдэйскі горад Цыпоры, бацькоўскі дом Панны Марыі, рэшткі крэпасьці крыжакоў і іншыя археалягічныя славутасьці, на захад ад гораду, гара Фавор, дзе было Праабражэньня Гасподняга. На ўсход ад Назарэту месьціцца вёска, дзе Хрыстос стварыў свой першы цуд, ператварыўшы ваду ў віно на вясельлі.

Гістарычны Назарэт населены ізраільскімі арабамі, прыкладна 31% зь якіх складаюць арабы-хрысьціяне розных веравызнаньняў, і каля 69% — мусульмане на 2010 год[2]. Такім чынам Назарэт зьяўляецца самым хрысьціянскім горадам Ізраілю, а таксама адзіным горадам у краіне, дзе нядзеля зьяўляецца выходным днём.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]