Пэтах-Тыква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэтах-Тыква
Пэтах-Тыква
Coat of arms of Petah-Tiqua.svg
Герб Пэтах-Тыквы
Першыя згадкі: 1878
Горад з: 1939
Краіна: Ізраіль
Акруга: Цэнтральная
Плошча: 39 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 236 169 чал.
шчыльнасьць: 6055,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +972 3
Паштовы індэкс: 49ХХХ
Геаграфічныя каардынаты: 32°5′20″ пн. ш. 34°53′11″ у. д. / 32.08889° пн. ш. 34.88639° у. д. / 32.08889; 34.88639Каардынаты: 32°5′20″ пн. ш. 34°53′11″ у. д. / 32.08889° пн. ш. 34.88639° у. д. / 32.08889; 34.88639
Пэтах-Тыква на мапе Ізраілю
Пэтах-Тыква
Пэтах-Тыква
Пэтах-Тыква
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.petah-tikva.muni.il

Пэтах-Тыква (па-габрэйску: פֶּתַח תִּקְוָה) — горад у даліне Шарон, каля 10 км да ўсходу ад Тэль-Авіва. Плошча — 38 км², насельніцтва на 2003 год — 182 800 чалавек.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва селішча — «Брама надзеі» ў перакладзе з іўрыту — узята з кнігі прарока Хашэа (2:17). Заснаваны ў 1878 годзе як сельскагаспадарчае селішча групай рэлігійных габрэяў зь Ерусаліму. Іх першапачатковая спроба заснаваць падобнае селішча поруч Ерыхону не атрымалася з-за перашкод, якія сваралі турэцкія ўлады. Тады яны купілі ва ўладальніка-грэка ўчастак у 340 га ў вытокаў ракі Яркон, у забалочанай мясцовасьці, блізу арабскай вёскі Мулабіс, паклаўшы такім чынам пачатак першаму габрэйскаму сельскагаспадарчаму селішчу ў новы час. Пазьней яго сталі вобразна зваць «Эм ха-Мошавот» (па-габрэйску: אם המושבות — «маці машавоў»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальнікі Пэтах-Тыквы, сярод якіх былі І. Саламон, І. Штампфэр, І. Рааб і Д. Гутман (1827—1894), здолелі прыцягнуць новых пасяленцаў, аднак неўзабаве пачаліся складанасьці, вылілася эпідэмія малярыі, першы ўраджай быў нізкім. У 1882 годзе, калі ў Пэтах-Тыкве налічвалася 10 хат і 66 жыхароў, малярыя вымусіла пасяленцаў перасяліцца ў вёску Яхудыя (цяпер Ехуд), хоць свае землі яны працягвалі апрацоўваць. У 1883 годзе чальцы руху Білу заклалі селішча на ўчастку некалькі далей ад берага Яркону. Да іх далучыліся чальцы Ховэвэй Цыён зь Беластоку.

Новыя пасяленцы сапхнуліся з тымі жа цяжкасьцямі, што і ранейшыя, — адсутнасьць сельскагаспадарчага досьведу, малярыя, варожасьць турэцкай адміністрацыі, напады арабскіх суседзяў. Дзякуючы дапамогі барона Э. дэ Ротшыльда былі асушаныя балоты. Кіраваньне мошавам перайшло ад мясцовай рады да адміністрацыі барона. З цягам часу паміж жыхарамі і адміністрацыяй паўстала напружанасьць; у 1900 годзе Ротшыльд перадаў селішча Габрэйскаму калянізацыйнаму грамадству. Напады арабаў вымусілі пасяленцаў стварыць атрад самаабароны (першы ў краіне), на чале якога ўстаў А. Шапіра.

У 1891 годзе ў Пэтах-Тыкве налічвалася 464 жыхары, а ў 1900 годзе — 818. Мошаў ператварыўся ў цэнтар фармаваньня ізраільскага працоўнага руху; тут у 1905 годзе былі закладзеныя асновы будучых партыяў Ха-По‘эл ха-ца‘ір (па-габрэйску: הפועל הצעיר) і Ахдут ха-‘авода (Тнуа ле-ахдут ха-‘авода). Пасьля 1-й сусьветнай вайны ў мошаве пасялілася шмат новых рэпатрыянтаў. У траўні 1921 году жыхары Пэтах-Тыквы адбілі напад арабскай банды, але чацьвёра зь іх былі забітыя. У 1930-х гадах тут знаходзілася штаб-кватэра Хаганы. У 1930 годзе ў Пэтах-Тыкве пражывала 8,8 тыс. чалавек, а ў 1938 годзе — 20 тыс.; у 1939 годзе Пэтах-Тыква атрымала статус гораду. Тады жа пачалося хуткае развіцьцё прамысловасьці, у першую чаргу — прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

У гэты час горад хутка рос, у яго ўліліся некалькі суседніх селішчаў (Махане-Егуда, Эйн-Ганім, Кфар-Ганім, Кфар-Аўраам і іншыя). Пасьля 1948 году рост гораду яшчэ больш паскорыўся (45 тысяч жыхароў у 1953 годзе, 54 тыс. у 1961 годзе, 83,2 тыс. у 1970 годзе), былі створаныя новыя прадпрыемствы (мэталаапрацоўчыя, хімічныя, тэкстыльныя, харчовыя і іншыя). У горадзе дзейнічае мэдыцынскі цэнтар «Бэйлінсан» — адзін з найбуйнейшых у краіне. Ёсьць мэмарыяльны цэнтар «Яд ла-банім», прысьвечаны памяці ўсіх загінулых пры абароне Дзяржавы Ізраіль. У цяперашні час мэрам Пэтах-Тыквы зьяўляецца Іцхак Охаён.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пэтах-Тыквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў