Бат-Ям

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бат Ям
іўр. בת ים, араб. بات يام
Выгляд Бат Яму з паветра
Выгляд Бат Яму з паветра
Coat of arms of Bat-Yam.svg Flag of Bat Yam.svg
Герб Бат Яму Сьцяг Бат Яму
Дата заснаваньня: 1926
Места з: 1958
Краіна: Ізраіль
Акруга: Тэль-Авіўская
Мэр: Ёсі Бахар
Плошча: 8,167 км²
Вышыня: 20 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 128 904 чал.
шчыльнасьць: 15 783,52 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +972 3
Паштовыя індэксы: 59100—59180
Геаграфічныя каардынаты: 32°1′23″ пн. ш. 34°45′1″ у. д. / 32.02306° пн. ш. 34.75028° у. д. / 32.02306; 34.75028Каардынаты: 32°1′23″ пн. ш. 34°45′1″ у. д. / 32.02306° пн. ш. 34.75028° у. д. / 32.02306; 34.75028
Бат Ям на мапе Ізраілю
Бат Ям
Бат Ям
Бат Ям
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bat-yam.muni.il/

Бат Ям Інфармацыя пра файл слухаць (па-габрэйску: בת ים, па-арабску: بات يام‎, па-беларуску: Дачка мора) — места ў Тэль-Авіўскай акрузе Ізраілю. Знаходзіцца на раўніне Шарон на Міжземным моры, у мескай зоне Гуш Дан.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бат Ям ляжыць на ўсходнім беразе Міжземнага мора, на раўніне Шарон. Выразнай граніцы паміж Бат Ямам і Тэль Авівам няма з-за актыўнага разьвіцьця абодвух местаў. Бат Ям знаходзіцца на адлегласьці 60 км на паўночны захад ад Ерусаліму і за 98 км на поўдзень ад Хайфы. На поўначы мяжуе з Тэль Авівам, на ўсходзе з Халёнам, на поўдні — з Рышон-ле-Цыёнам.

Места было заснаванае на надморскіх выдмах і нязначнай колькасьці ўрадлівай глебы, разьмешчаных на поўдні ад марскога порту Яфы. Пры разбудове места тэрыторыя была зраўняная, і цяпер няма вялікіх перападаў мясцовасьці.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляжы Бат Яму

Клімат — міжземнаморскі, характарызуецца гарачым вільготным летам ды халоднай даждлівай зімой. Вясна прыходзіць у сакавіку, а ў другой палове траўня пачынаецца лета. Сярэдняя тэмпэратура ўлетку складае 26 °C, узімку — 12 °C. Сьнег выпадае рэдка, тэмпэратура можа падаць да 5 °C. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ў кастрычніку — красавіку. Сума штогадовых ападкаў складае 530 мм.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бат Ям надвячоркам

Паселішча было заснаванае ў 1926 року 13 сем’ямі ультраартадаксальных жыдоў. Іх прагненьнем было акультурыць пясчаныя выдмы на поўдзень ад Яфы і стварыць піянэрскую артадаксальную грамаду. Іхні намер адбіўся ў назьве паселішча Баіт ВаГан (іўр. בית וגןДом і агарод).

Першыя гады былі вельмі складанымі. Паселішча было аддаленае ад Тэль Авіву, ня мела дарожнага злучэньня, адсутнічала электрычнасьць, не ставала вады. Пясчаны грунт выключаў магчымасьць разьвіцьця сельскай гаспадаркі. Падчас арабскіх бунтаў у 1929 року асада некалькі разоў была аб’ектам нападаў арабскіх бандаў з суседняй Яфы. Брытанскія мандатныя ўлады, ня здолеўшы гарантаваць жыдам бясьпеку, вырашылі эвакуяваць жыхароў Баіт ВаГану.

У 1930 адбылося паўторнае насяленьне асады, якая паступова разьвівалася, нягледзячы на цяжкасьці. Пераломным момантам стала іміграцыя з Эўропы ў 1930-х роках. У 1934 была адкрытая першая чатырохклясная школа. Таксама быў дадзены доступ да чыстай вады, праведзеная электрычная сетка, а пазьней запушчаная сталая аўтобусная лінія да Тэль Авіву.

У 1936 року брытанскія ўлады надалі паселішчу статус мясцовае рады і зьмянілі назву на Бат Ям. У 1939 насельніцтва склала 1,3 тыс. чалавек. У II сусьветную вайну тут хаваліся жыхары Тэль Авіву, які бамбавала італьянская авіяцыя. Мясцовая прамысловасьць вырабляла на патрэбы брытанскай арміі цьвікі, ацэтон і дрожджы. Напрыканцы вайны вуліцы места былі выбрукаваныя, зьявілася кіно. Насельніцтва Бат Яму вырасла да 3,5 тыс. жыхароў.

Падчас грамадзянскай вайны ў Мандаце ў 1948 року Бат Ям быў цяжка абстраляны арабамі зь Яфы. Абстрэлы і напады спыніліся пасьля здабыцьця Яфы 13 траўня 1948. 1950-я рокі характарызаваліся наплывам у Ізраіль хвалі масавай іміграцыі жыдоў з усяго сьвету. Бат Ям прыняў больш імігрантаў, чым якое-кольвек іншае места. Пясчаныя выдмы былі выраўняныя, на іхнім месцы збудаваныя 2,5 тысячы новых дамоў. Места ў гэты час пашырылася ва ўсходнім і паўднёвым кірунку. У студзені 1958 року Бат Ям атрымаў мескія правы. Насельніцтва дасягнула 30 тысячаў.

У наступныя гады наплыў новых жыхароў не спыняўся. У 1940—1950-я рокі ў Бат Ям прыбылі імігранты з Іраку, Лібіі, Эгіпту, Марока, Румыніі, Баўгарыі ды Польшчы. У 60-я рокі прыехалі імігранты з Турэччыны і Паўднёвай Амэрыкі. У 70—80-х роках далучыліся імігранты з Савецкага Саюзу і Этыёпіі, а ў апошнія дзесяцігодзьдзі — чарговыя рэпатрыянты з тэрыторыі былога СССР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 року ў месьце пражывала 129 тыс. жыхароў, зь іх 85,1% жыдоў і 14,9% іншых нацыянальнасьцяў. Значную частку жыдоўскай народнасьці складаюць жыды турэцкага паходжаньня — 23% усёй колькасьці Бат Яму (2008).

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк імя Мэнахэма Бэгіна

Места знакамітае Міжнародным фэстывалем вулічных тэатраў, які ладзіцца з 1996 року.

Дзейнічае цэнтар культуры «Каньён Бат Ям» з кінатэатрамі і рэстарацыямі. Музэі:

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хмарачос у Бат Яме

Адна з найбольшых цікавостак Бат Яму — вялікія белыя пляжы. Цягнуцца яны ўздоўж тэрыторыі ўсяго места і далёка па-за ёй, славяцца дробным белым пясочкам, бясьпечным прыемным дном і доўгімі спакойнымі хвалямі. Вада застаецца цёплай да позьняе восені. На шасьці публічных пляжах можна займацца водным спортам. За местам, у бок Рышон-ле-Цыёну, знаходзяцца таксама прыгожыя і параўнальна бясьпечныя дзікія пляжы. Пры пляжах паўсталі розныя спартовыя аб’екты і басэйны. Улетку ахоўваныя пляжы адкрытыя да позьняй ночы.

На набярэжнай працягласьцю 3,2 км уздоўж усяго пляжу разьмешчаныя кавярні ды рэстараны, тут ладзяцца канцэрты і дыскатэкі.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месцы дзейнічае спартовы комплекс «Бат Ям», у склад якога ўваходзяць чатыры басэйны, дзесяць тэнісных кортаў і стадыён.

Футбольны клюб «Макабі Іроні Бат Ям» выступае ў трэцяй лізе чэмпіянату краіны. Клюб заснаваны ў 2004 року аб’яднаньнем «Хапаэлю Бат Яму» і «Макабі Бат Яму». Матчы праходзяць на мескім стадыёне зьмяшчальнасьцю 3100 месцаў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь месца праходзіць аўтастрада №20 Рышон-ле-ЦыёнРышпон.

Паколькі Бат Ям уваходзіць у мескую аглямэрацыю Гуш Дан, усе аўтобусныя маршруты праходзяць скрозь места, злучаючы яго з суседнімі местамі. Маршрутнымі аўтобусамі можна даехаць да большасьці раёнаў Тэль Авіву, Халёну, Рышон-ле-Цыёну, Рамат Гану, Гіватаіму, Бэнэ Бэраку, Ерусаліму, Рамлы і аэрапорту імя Бэн-Гурыёна.

Чыгунка злучае Бат Ям з аглямэрацыяй і амаль усім Ізраілем. У пятніцу ў першай палове дня грамадзкі транспарт спыняе працу на 24 гадзіны, і ў гэты пэрыяд працуюць толькі таксоўкі.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шалом Аш — жыдоўскі празаік, драматург і эсэіст на мове ідыш. Правёў у Бат Яме апошнія гады жыцьця.

Месты-партнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бат-Ямсховішча мультымэдыйных матэрыялаў