Надзея (Магілёўская вобласьць)
Надзея | |
трансьліт. Nadzieja | |
Дата заснаваньня: | 1920-я гг. |
Былая назва: | Надзежда |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Чавускі |
Сельсавет: | Каменскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 11 чал. (2009) |
этнічны склад: | Беларусы, расейцы (2009) |
колькасьць двароў: | 4 (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2242 |
Паштовы індэкс: | 213217 |
СААТА: | 7 254 808 051 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′52.2513109584″ пн. ш. 30°56′4.7583783600″ у. д. / 53.86451425304° пн. ш. 30.9346551051° у. д.Каардынаты: 53°51′52.2513109584″ пн. ш. 30°56′4.7583783600″ у. д. / 53.86451425304° пн. ш. 30.9346551051° у. д. |
± Надзея |
Надзея (Надзежда) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавету, які да 23 сьнежня 2009 г. называўся Благавіцкім. За 10 км на поўнач ад Чавусаў, 51 км на ўсход ад Магілёва і 15 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Чавусы. На поўні мяжуе зь лесам і цячэ рака Рэўза (прыток ракі Бася). Злучаецца дарогай празь былую (нежылую) вёску Забалацьце з шашой Магілёў—Чавусы. Мае адну прамалінейную вуліцу, скіраваную з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і двухбакова забудаваную драўлянымі сядзібамі[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёску заснавалі ў 1920-я гг. на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. у вёсцы ўтварылі аднайменны калгас «Надзея», які злучыў 12 гаспадарак. Пры ім працавала ваўначоска. У 1934 г. калгасп пачала абслугоўваць Макрадзкая машынна-трактарная станцыя (МТС)[2]. У 1937 г. у вёску сагналі навакольных хутаранаў[1]. Падчас Нямецка-савецкай вайны вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 ліпеня 1941 г. па 24 чэрвеня 1944 году. У 1952 г. Надзею радыёфікавалі. У 1954 г. правялі электрычнасьць. У 1990 г. налічвалася 17 гаспадарак і 23 жыхары; знаходзілася ў складзе калгаспа «Ленінскі шлях» (вёска Каменка). У 2007 г. налічвала 6 гаспадарак і 9 жыхароў[2]. На 2011 г. — 4 хаты і 8 летніх дачаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Анатоль Кляшчук. Вёска добрых Надзеяў // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Надзежда // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Тацяна Бялова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2009. — Т. 7. Магілёўская вобласьць. Кніга 3. — С. 293. — 544 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0452-5
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |