Воўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсьць жывёлаў (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, ламаў і іншых). Галоўным чынам у прамысловасьці перапрацоўваецца авечая воўна.

На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазьней таксама на мэханічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасьля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў[1].

Міталёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускіх паданьнях звычайна выток ракі ці крыніцу вядзьмарка заткнае воўнай, пасьля чаго тая больш не цячэ. У беларускіх казках, каб выклікаць цудоўнага каня, спальвалі воўну трох колераў — шэрую, вараную і рыжую. У беларускіх казках Цмок, праціўнік Грамавіка, ляжыць каля каранёў Сусьветнага дрэва на чорнай воўне.

У беларускіх замовах ад зьмеяў «зьмяя зьмяіная» ляжыць пад дубам на чорнай воўне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наталля Сухая. Валяльнае рамяство. Народныя рамёствы Міншчыны.(недаступная спасылка) // Народныя рамёствы Міншчыны: даведачна метадычны зборнік / Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. — Мн., 2008
  2. ^ Воўна, авечае руно(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік эл. рэсурсу «Родныя вобразы»