Перайсьці да зьместу

М1 Абрамс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«М1 Абрамс»

Тып танка: асноўны баявы танк
Краіна-вытворца: ЗША
Павозка (экіпаж), чал.: 4 чалавекі
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1981
Войны і канфлікты: Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
Міратворчая апэрацыя ААН у Самалі
Вайна ў Аўганістане (2001)
Ірацкая вайна (2003-2011)
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1978 год
Гады вытворчасьці: з 1979 году
Усяго выраблена: больш за 9000
Мадыфікацыі: М1А1, М1А2
Кошт адзінкі: $ 6 100 000[1]
Памеры:
Маса, т: 57,15 (М1А1);
61,3 (М1А2)
Даўжыня, мм: 7917
Даўжыня з гарматай, мм: 9766
Шырыня, м: 3658
Вышыня, м: 2885 (разам з кулямётам)
Каляя, м: 480
Браня:
Тып брані: катаная сталёвая і камбінаваная, супрацьснарадная
Лоб корпусу (верх), мм: 82°
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 105-мм M68

120-мм М256 (M1A1 і M1A2)

Тып гарматы: наразная (M1)

гладкастволавая (M1A1 і M1A2)

Даўжыня ствала: 50,92 кал.

44 кал. (M1A1 і M1A2)

Боекамплект гарматы: 55 сн.(M1)

42 сн.(M1A1 і M1A2)

Вэртыкальны нахіл: −10…+20
Прыцэл: пэрыскапічны монакулярны з убудаваным лазэрным далямерам
тэлескапічны M920
монакулярны M919
Кулямёт: 1×12,7-мм M2HB, 2×7,62-мм M240
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: газатурбінны
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 1500
Хуткасьць па шашы, км/г: 72

70 (M1A1 і M1A2)

Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 48,3
Запас ходу, км: 410
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,93 (M1)
0,97 (M1A1)
1,07 (M1A2)
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 1.2
Пераадольваемы роў, м: 2.7
Пераадольваемы брод, м: 1.2 (2 з ОПВТ)
Выявы ў Вікісховішчы

«М1 Абрамс»[2][3] — асноўны баявы танк ЗША.

Сэрыйна выпускаецца з 1980 году. Знаходзіцца на ўзбраеньні войска і марской пяхоты ЗША, Эгіпту, Саўдаўскай Арабіі, Аўстраліі і некаторых іншых краінаў. Названы ў гонар камандуючага амэрыканскімі войскамі ў Віетнаме генэрала Крэйтана Абрамса. Асноўнымі асаблівасьцямі танка зьяўляюцца: магутны газатурбінны рухавік, кампазыцыйная браня, і асобнае захоўваньне боепрыпасаў. Пры вазе ў 61 тону гэты танк зьяўляецца адным з найбольш цяжкіх танкаў выкарыстоўваемых у сучасных арміях. «М1 Абрамс» паступіў у войска ЗША ў 1980 годзе на замену М60, і прыкладна 10 гадоў служыў разам з апошняй мадыфікацыяй свайго папярэдніка танкам M60A3.

На 2009 год на ўзбраеньні арміі ЗША знаходзіцца мадэрнізаваная вэрсія M1A2, але таксама вядзецца распрацоўка танку M1A3.[4] Армія ЗША плянавала працягваць далейшыя мадэрнізацыі «М1 Абрамс» да 2050 году.

«М1 Абрамс» быў распрацаваны ў гады халоднай вайны на замену састарэламу М60. Кантракт на новы танк атрымаў Chrysler Defense. Танк зарэкамндаваў сябе пад час апэрацыяў Шчыт пустэльні і Бура ў пустэльні як вельмі магутны сродак калектыўнай абароны і вялікай агнявой моцы. Значна пераўзыходзячы ірацкіх супраціўнікаў М1 зь лёгкасьцю іх перамаглі, пры гэтым атрымаўшы мінімум страт. З таго часу М1 атрымалі таксама абарону ад мін і рэактыўных гранат, праверку гэтых сыстэм у баявых умовах праходзіць у цяперашні час у Аўганістане.

«XM1 Абрамс» падчас дэманстрацыі ў Форце Нокс, (штат Кентукі) у 1979 годзе

Першай спробай замяніць М60 быў Нямецка-Амэрыканскі праект танку MBT-70, які распрацоўвался пачынаючы з 1960-х гадоў. У гэтым праекце было 2 асноўных асаблівасьці: рэгулюемая па вышыні пнэўматычная падвеска і новая канструкцыя вежы (якая дазваляла кіроўцу танка заўсёды глядзець па ходу руха танка). Але MBT-70 у выніку апынуўся занадта цяжкім і дарагім.[5]

У лістападзе 1971 году Кангрэс ЗША канчаткова спыніў праграму XM803 (MBT-70), і перанакіраваў іх на праект XM815 які пазьней быў пераназваны ў XM1. І ужо ў 1976 годзе першыя прататыпы са 105 мм Ангельскай гарматай L7 былі адпраўлены на выпрабаваньні.

Прататыпы апынуліся досыць пасьпяховыя, і да сакавіка 1982 году ўжо было пабудавана больш за 1000 танкаў «M1 Абрамс». Зьбіраць танкі пачалі на заводах Lima Army і Detroit Arsenal.

«М1 Абрамс» з 105-мм гарматай M68

З 1986 году пачынаецца вытворчасьць танкаў «Абрамс» з новай гладкастволавай гарматай M256 на 120 мм (4.7 цалі) распрацоўкі нямецкай фірмы Rheinmetall AG. Такая ж самая гармата была ўсталявана на танку Леапард 2. Акрамя гэтага новы танк атрымаў палепшаную браню і хімічную, біялягічную, радыёлагічную і ядзерную абарону.

У 1 сьнежня 1990 году ў Дзяржаўны надзор паступіў даклад з крытыкай высокіх затрат і нізкай эфэктыўнасьці выкарыстаньня паліва танку «Абрамс» у параўнаньні зь іншымі танкамі аналягічнай магутнасьці і эфэктыўнасьці (напрыклад Леапард 2). Даклад быў заснаваны на дадзеных з крыніцаў у амэрыканскім войску і са справаздач кангрэсу ЗША.[6]

Вайна ў Пэрсыдзкім заліве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танкі Абрамс заставаліся не праверанымі ў баі да 1991 году. У 1991 годзе 1828 танкаў «Абрамс» M1A1s» былі разгорнуты ў Саўдаўскай Арабіі для прыняцьця удзелу ў апэрацыі па вызваленьні Кувэйту. M1A1 пераўзыходзілі танкі якія меліся ў Іраку, на ўзбраеньні якога знаходзіліся танкі савецкай эпохі Т-55 і Т-62, Т-72 імпартуемага з Савецкага Саюзу і Польшчы, і таксама Т-72 які вырабляўся па Ліцэнзіі непасрэдна ў Іраку (Леў Вавілона).

Т-72, як і большасьць савецкіх экспартных танкаў таго часу, не хапала сыстэм начнога бачаньня і сучасных далямераў, хаця некаторыя з танкаў і мелі актыўныя інфрачырвоныя сыстэмы і інфрачырвоныя пражэктары.

Падчас вайны былі пашкоджаны ці зьнішчаны 23 танка M1A1, з каторых:

  • 9 танкаў — цалкам зьнішчаны
  • 7 танкаў — пашкоджаны ад дружалюбнага агню (адзін «Абрамс» нават змог перажыць прамое трапленьне падкалібэрнага снараду з M1A1s)
  • 2 танка — намерана зьнішчаны каб перадухіліць захоп пасьля пашкоджаньня.[7]
  • некалькі машынаў былі пашкоджаны з-за недастатковай апэратыўнай гатовасьці да бою

Ад непасрэднага агню супраціўніка была пашкоджана вельмі мала танкаў, і сярод іх быў толькі 1 забіты чалец экіпажа і горстка параненых.

M1A1 быў здольны прыцэльна стрэліць на дальнасьці больш за 2500 мэтраў. І гэты дыяпазон меў вырашальнае значэньне ў барацьбе з танкамі Іраку, у якіх гэтая дальнасьць не пераўзыходзіла 2000 мэтраў. Гэта азначала што M1A1 быў здольны зьнішчаць танкі супраціўніка яшчэ да таго як супраціўнік зможа ў іх патрапіць у дыяпазон прыцэльваньня.

У гэтай жа ваеннай кампаніі на танках Абрамс шырока выкарыстоўваліся боепрыпасы з баявой часткай са зьбедненнага ўрану.

Таксама падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве некаторыя M1A1 атрымалі дадатковую браню (M1A1s). Пад танк M1 былі таксама выраблены мінны плуг і мінны ролік, а таксама інжынэрная баявая машына Grizzly.

M1A2 быў далейшым этапам разьвіцьця M1A1, гэта мадэрнізаваная вэрсія M1 атрымала лепшую сыстэму навігацыі, сыстэму кіраваньня агнём, сыстэму абмену дадзенымі зь іншымі экіпажамі[8], і некаторыя іншыя. Таксама мадэрнізацыя ўключала ў сябе давядзеньне ўсіх танкаў Абрамс (M1A1, M1A1s, M1A1AIM, M1A1D, M1A1HC) да агульнага ўзроўню (дзеля стандартызацыі). Гэтыя мадыфікаваныя сыстэмы таксама былі выкарыстаны ў інжынэрнай баявой машыне M104 Wolverine.

Танк «Абрамс» перасякае раку Эўфрат па пантонным мосьце (2003 год)
M1A1 вядуць выведку ў Іраку (верасень 2004 году). Танк пафарбаваны ў «пустэльны загар»

Далейшае баявое выкарыстаньне пачалося ў 2003 годзе, калі амэрыканскія войскі ўвайшлі ў Ірак, і пачалі вайсковую кампанію па зьвяржэньню ірацкага лідэра Садама Хусэйна. Але ўжо па становішчы на сакавік 2005 году, каля 80 танкаў «Абрамс» было вывдзена з ладу пад час варожых нападаў.[9] Але таксама ўпершыню для танкаў «Абрамс» адбыліся баі на блізкіх дыстанцыях. У адным з такіх баёў M1A1s зьнішчыў сем Т-72 пад час танкавай перастрэлкі непадалёку ад Махмудзія (прыкладна 29 км на поўдзень ад Багдада). Хаця танкі перастрэльваліся на досыць малой адлегласьці (менш за 50 мэтраў), але амэрыканскі бок абышоўся бяз страт. Тым ня менш некаторыя экіпажы атрымалі ручныя гранатамёты AT4 на выпадак калі сустрэча з танкам супраціўніка адбудзецца ў цесных гарадзкіх умовах дзе немагчыма разьвярнуць танкавую гармату.

На жаль, некалькі Абрамсаў былі пашкоджаны дружалюбным агнём. Некаторыя Абрамсы былі выведзены з ладу ірацкімі пехацінцамі пад час ўварваньня (у тым ліку танкі прыходзілася адпраўляць на рамонт пасьля таго як ворагам з буйнакалібэрных кулямётаў былі пашкоджаны некаторыя крытычныя вузлы).[10]. Але большасьць Абрамсаў была пашкоджана самаробнымі выбуховымі прыладамі[11], што прывяло да павялічэньня ролі інжынэрных-разьмінірваючых машын. Але пад час баёў было высьветлена, што адзіным больш-менш надзейным сродкам супраць Абрамсаў быў гранатамёт РСГ-29, які мог досыць эфэктыўна пражыгаць браню ў некаторых месцах.

Разгортваньне танкаў «Абрамс» у Аўганістане можа быць не заўсёды апэрацыйным з-за перасечанай мясцовасьці, хаця Канада і Данія разгарнулі танкі Леапард і Леапард-2, спэцыяльна мадэрнізаваных для выкарыстаньня ў кліматычных умовах паўднёвага Аўганістану. Але ў канцы 2010 году па просьбе рэгіянальнага камандаваньня корпусу марской пяхоты ЗША паўднёва-заходняй акругі, быў разьвёрнуты невялікі атрад з 14 «М1А1 Абрамс» 1-га батальёну 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША на поўдні Аўганістана.

У пачатку 1990-х у ЗША была распрацавана новая сыстэма браніраваннага транспарту — лёгкі авіядэсантны танк M8. Гэты танк распрацоўваўся як магчымае дапаўненьне да «Абрамса» для прымяненьня ў канфліктах нізкай інтэнсіўнасьці, але праграма была закрыта адразу пасьля стварэньня першых прататыпаў. Але ідэя дапаможнай машыны пазьней была дапрацавана, і ў 2000-х зьявілася сыстэма M1128. Гэта 8-калесная баявая машына з танкавай гарматай асноўная задача каторай — падтрымка пяхоты.[12]. Гэта сыстэма апынулася больш удалай, і ў канцы 2011- пачатку 2012 году плянуецца пачаць яе сэрыйны выраб. Таксама пачалася распрацоўка новай праграмы XM1202, але фінансаваньне было закрыта калі першыя прататыпы выпрабоўваліся ў баявых умовах.

Таксама разьвівалася і канцэпцыя мадэрнізацыі самога «М1 Абрамс», арміяй ЗША заплянавана стварэньне прататыпу M1A3 на 2014 год, і ўжо да 2019 году пачаць сэрыйны выпуск танкаў M1A3s.

M1A1s падчас вучэньняў Foal Eagle '98 (Паўднёвая Карэя), пафарбаваныя ў зялёны колер

у адрозьненьне ад папярэдніх амэрыканскіх вайсковых транспартных сродкаў Другой сусьветнай вайны і вайны ў Віетнаме ў каторых выкарыстоўвалася схема цёмна карычнева-зялёнай афарбоўкі («аліўкавая») зь вялікімі белымі зоркамі, першыя прататыпы «М1 Абрамс» выкарыстоўвалі толькі зялёныя палоскі зь белымі зоркамі і чорнымі плямамі, ці ўвогуле мелі 4-колерную схему расфарбоўкі.

M1A1s мелі па стандарце 3 колеры камуфляжа: чорны/цёмна-зялёны/цёмна-карычневы (цяперашні стандарт NATO застаўся такім жа). Выключэньнем стала апэрацыя Бура ў пустэльні, калі ўсе задзейнічаныя М1 і M1A1s былі хутка перафарбаваны пад колер пустыннага пяску («пустэльны загар»).

M1A2s пабудаваныя для краінаў Блізкага Ўсходу былі таксама пафарбаваны ў «пустэльны загар», але ў некаторых выпадках нават там прымяняюць іншую афарбоўку.

Аўстралійскія M1A1s былі таксама першапачаткова пафарбаваны ў «пустэльны загар», але зь цягам часу іх перафарбавалі ў новую схему: чорны/«аліўкавы»/ карычневы (колеры якія распаўсюджаны ў аўстралійскім войску).[13]

Вежа абсталявана дзьвюма шасьцістволавымі дымавымі гранатамётамі (у USMC M1A1s выкарыстоўваюцца васьмі ствалавой вэрсіяй). Яны могуць стварыць густы дым, які вельмі зьніжае візуальнае і цеплавое (інфрачырвонае) бачаньне. Рухавік таксама абсталяваны гэнэратарам дыму, які ўключае кіроўца. Пры актывацыі ў спэцыяльнае рэчыва ўпырскваецца ў гарачы выхлап турбіны, ствараючы густы дым. Аднак з-за пераходу ад дызэльнага паліва да выкарыстаньня паліва JP-8, гэта сыстэма адключана на большасьці Абрамс з-за зьлёгку падвышанай рызыкі ад пажару ў маторным адсеку.

Актыўная сыстэма абароны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ў дадатак да брані, некаторыя Абрамс абсталяваны «Softkill measures» — актыўнай сыстэмай абароны. Яна ўключае 6 ракетных контрмерных-прыладаў тыпу MCD, якія перашкаджаюць сыстэмамі навядзеньня некаторых ракет радыё кіраваньня, процітанкавых ракет (напрыклад такіх як Расейскія АТ-3, АТ-4, AT-5, АТ-6 і інш.), тэрмічна і інфрачырвона кіраваных ракет.[14] Сыстэма MCD працуе выпускаючы масіўны, згушчаны інфрачырвоны сыгнал, каб заблытаць шукальнік процітанкавых кіраваных ракэт (СТКР). Аднак, недахопам сыстэмы зьяўляецца тое, што СТКР не зьнішчаецца, а проста накіроўваецца ў бок ад танку, як вынік ракета падрываецца ў іншым месцы. Гэта прылада ўсталёўваецца на даху вежы перад люкам загрузьніка.

«Абрамс» абаронены кампазытнай бранёй зь некалькіх слаёў сталі, керамікі, палімэрных кампазытаў і кеўлару. Ён таксама можа быць абсталяваны дынамічнай бранёй (рэкамэндуецца выкарыстоўваць у гарадзкіх умовах), а таксама дапаўняльнай плянкай брані над заднімі паліўнымі бакамі. Абарона ад аскепкаў забясьпечваецца праслойкай кеўлару.

Пачынаючы з 1987 году танкі M1A1 атрымалі палепшаныя пакеты брані, у якія ўключаны ўстаўкі са зьбедненага ўрана. Гэтыя спэц. устаўкі прызначаны ў першую чаргу для пярэдняй частцы вежы і пярэдняй частцы корпусу. Браня ўзмоцненая такім чынам мае значна падвышаную устойлівасьць па стаўленьні да ўсіх тыпаў супрацьтанкавай зброі, але з-за гэтага павялічваецца вага танка, так як зьбеднены ўран у 1,7 разу шчыльней, чым сьвінец. Першыя танкі M1A1 якія атрымалі гэтую браню, дыслакаваліся ў Нямеччыне, бо калі што яны павінны былі стаць першай лініяй абароны супраць Савецкага Звяза. Амэрыканская танкавыя батальёны, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі Бура ў пустэльні атрымалі мадэрнізацыі сваіх танкаў з бранёй з урану, зьбеднены непасрэдна перад пачаткам кампаніі.

Танкі M1A2 раўнамерна ўключаць браню са зьбедненага ўрана. Па некаторых выніках магчыма сказаць што дадатковыя сэкцыі са зьбедненнага ўрану, эквівалентныя 610 мм звычайнай сталі. Дзякуючы гэтаму танкі Абрамс змаглі выходзіць малапашкоджанымі нават калі яны супрацьстаялі некалькім супраціўнікам адначасова, ці вытрымліваць удары ад Т-72 і Львоў Вавілона на вельмі кароткіх дыстанцыях.

Барацьба за жывучасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ў танка Абрамс успыхвае пажар ў адсеку з экіпажам, то аўтаматычная сыстэма пажаратушэньня запускаецца аўтаматычна і можа патушыць пажар ў лічаныя сэкунды. Паліва і боепрыпасы знаходзяцца ў браняваных адсеках для абароны экіпажа ад рызыкі дэтанацыі ўласных боепрыпасаў.

Наразная гармата M68A1

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зараджаючы зараджае снарад у танкавую гармату

Асноўнае ўзбраеньне арыгінальнай мадэлі M1 была M68A1, гэта 105 мм наразная гармата прызначаная для стральбы рознымі боепрыпасамі: фугаснымі, процітанкавымі, снарадамі зь белым фосфарам, супрацьпяхотнымі, іголкавымі, і нек. іншымі. Гэта зброя ўяўляе сабою ліцэнзаваную танкавую вэрсію Брытанскай Каралеўскай Артылерыйскай гарматы L7.

Вядомая як надзейная зброя, якая шырока выкарыстоўваецца шматлікімі краінамі NATO, гэта гармата можа прыцэльна страляць на дыстанцыях да 3 км. Прадукцыйнасьць M68A1 з пункту гледжаньня дакладнасьці і бранябойнасьці параўнальная з амэрыканскай M256A1, але апроч гэтага 105 мм снарад ад M68A1 мае патрэбную кінэтычную энэргію для паразы сучасных (на той момант) сродкаў браняваньня. У 1990 годзе ўсе танкі М1 былі абсталяваныя 120-мм гладкастволавай М256, такім чынам мадэрнізаваў усе танкі Абрамс да стандарту M1A1.

У сувязі зь вялікім дыямэтрам набойніц ад 120 мм гарматы, боекамплект скарочаны да 40 снарадаў (42 на М1А1НС і М1А2): 34 у нішы вежы (36 на М1А1НС і М1А2) і 6 у корпусе танка. Зараджаньне ажыцьцяўляецца ўручную.

Гладкаствольная гармата М256

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнае ўзбраеньне M1A1 і M1A2 зьяўляецца M256A1 — 120 мм гладкаствольная гармата, распрацаваная Нямецкай Rheinmetall AG. Непасрэдна для танкаў «М1 Абрамс» яны вырабляюцца па ліцэнзіі ў Злучаных Штатах на заводзе Watervliet Arsenal.

M256A1 уяўляе сабою танкавы варыянт 120 мм гарматай L/44 (вядомай яшчэ як Rheinmetall 120 mm gun), такія ж самыя гарматы мелі першыя вэрсіі нямецкага танку Леапард 2 (да варыянту Leopard 2A5).

Пад гэтую гармату паміма іншага былі распрацаваны снарады M829A2. M829A2 гэта падкалібэрны снарад распрацаваны ў першую чаргу для барацьбы з палепшанай абаронай танкаў тыпу Т-72, Т-80 і Т-90 (якія абсталёўваліся ўбудаванай дынамічнай абаронай «Кантакт-5»).[15] Пазьней былі таксама распрацаваны снарады M829A3 яшчэ больш бранябойная вэрсія снарада (у адказ на гэта расейскае войска стварыла новую бронесыстэму Рэлікт (па сьцьвярджэньні расейскага боку гэта сыстэма брані ў 2 разы прачнейшая за «Кантакт-5»). У любым выпадку армія ЗША распрацоўвае падкалібэрны снарад M829E4.[16]

Момант стрэлу з танкавай гарматы на M1A1. Бачны 2 кулямёты: M240 (зьлева ад люку), M2HB (справа ад люку)

На ўзбраеньні «М1 Абрамс» таксама ёсьць кумулятыўныя снарады M830.

У 2003 годзе (падчас уводу войск у Ірак) на ўзбраеньне «М1 Абрамс» паступіў новы снарад M1028. Ён утрымлівае 1098 вальфрамавых шароў дыямэтрам 9.5 мм. Стральба «вальфрамавай шрапнэлью» эфэктыўна на далёкасьці да 600 мэтраў, але пры гэтым яны наносяць вялізны ўрон. M1028 можа быць скарыстаны для ачысткі тэрыторыі ад ворага, разьбіваць засады ў гарадзкіх раёнах, спыняць напады і контр-напады пяхоты ці падтрымліваць напады пяхоты, забясьпечваць пакрыцьцё агнём і г. д. Было заўважана што такі калі стрэліць гэтым снарадам па сьценцы са шлакаблока з адлегласьці 75 мэтраў, то атрыманая адтуліна будзе мець дастатковы памер для прасоўваньня ў яе пяхоты.

Танкі «Абрамс» маюць па 3 кулямёты:

  • M2HB — буйнакалібэрны кулямёт калібру 0.50 цалі (12,7 мм) разьмешчаны перад люкам камандзіра. На М1, M1IP і M1A1, гэты кулямёт усталяваны на спэцыяльнай плятформе і можа кіравацца дыстанцыйна непасрэдна з танку. На М1А2 і М1А2 SEP, гэты кулямёт усталяваны на больш дасканалай плятформе кіраваньня CROWS (таксама ёсьць магчымасьць выкарыстоўваць гранатамёт Mk 19 замест кулямёта). На мадыфікацыі танку M1A1 AIM у сыстэму прыцэльваньня гэтага кулямёту даданы цеплавізар.

Таксама магчыма ўсталяваньне замест M2HB больш хуткастрэльнага M134 Minigun. Боекамплект кулямёта — 1000 патронаў.

  • M240 — 7,62-мм кулямёт разьмешчаны за люкам загрузкі боепрыпасаў. На некаторых танках гэты кулямёт быў абсталяваны прыцэлам начнога бачаньня і супрацьаскепкавым шчытом.
  • яшчэ адзін M240 спараны з гарматай (і мае адзіную з гарматай сыстэму кіраваньня агнём).[17]
  • дадаткова ёсьць места для мацаваньня яшчэ аднаго M2HB (над гарматай).

Дадатковае ўзбраеньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя кулямётаў на кожным «Абрамсе» ўсталяваны па 2 дымавых 66-мм шасьцістволавых гранатамёта М250 (на некаторых мадыфікацыях танкаў прысутнічаюць іншыя дамавыя гранатамёты).

Улічваючы ўсе магчымыя моманты баявых дзеяньняў экіпажам якія адпраўляюцца для патруляваньня ці спэц. апэрацыяў у гарадзкіх раёнах таксама выдаецца некалькі супрацьтанкавых гранатамётаў AT4 (на выпадак калі прымяненьне танкавай гарматы немагчыма ці затрудняльна).

На выпадак калі экіпажу прыйдзецца пакінуць танк, то на «Абрамсе» стала захоўваюцца вінтоўкі M16 (ці карабіны M4) на ўсіх чальцоў экіпажа. У дадатак да ўсяго чальцы экіпажа пастаянна забясьпечаны пісталетамі M9 Beretta.

Сыстэма прыцэльваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Наводчык (унізе зьлева) і камандзір (справа)

Абрамс абсталяваны кампутарам балістычнага кіраваньня агнём, які выкарыстоўваюць неабходныя дадзеныя атрыманыя з розных крыніцаў, для вылічэньня. Кампутар ўлічвае тры кампаненты пры балістычных вылічэньнях:

  • балістычных дадзеныя якія паступаюць ў кампутар (ці вылічваюцца ім) у аўтаматычным рэжыме (хуткасьць ветру, вуглавая хуткасьць мэты, бягучы вугал павароту гарматы, і нек. іншыя);
  • дадзеныя якія закладваюцца ў кампутар у ручную (тып снараду, атмасфэрны ціск, тэмпэратура паветра, тэмпэратура снараду, знос ствала гарматы, і нек. іншыя);
  • дыстанцыя да мэты (падлічваецца лазэрным дальнамерам).

Кампутар кожныя 30 сэкундаў абнаўляе дадзеныя з датчыкаў. Кампутар сам разьлічвае ўсе фактары якія ўплываюць на палёт снараду, каб забясьпечыць максымальную дакладнасьць стрэлу (зараз яна ацэньваецца як 95%)і спросьціць працу наводчыка.

Канструктыўна была закладзена магчымасьць весьці агонь з гарматы як камандзіру, так і наводчыку. Акрамя таго сыстэма Viewer дазваляе камандзіру перадаваць інфармацыю пра новыя мэты непасрэдна наводчыку (гэта напрыклад дазваляе камандзіру пастаянна весьці пошук новых мэтаў).

Унутраная будоўля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Штурвал» кіроўцы
Замена рухавіка на M1A1

На танку ўсталяваны газатурбінны рухавік AVCO Lycoming AGT-1500 (потым такія ж рухавікі выпускала Honeywell)выкананы ў адзіным блёку з аўтаматычнай гідрамэханічнай трансьмісіяй X-1100-3B. Блёк масай 3860 кг можа быць заменены за 1 гадзіну.

Выбар газатурбіннага рухавіка амэрыканскія спэцыялісты тлумачаць шэрагам яго пераваг у параўнаньні з дызельным рухавіком той жа магутнасьці. Меншая маса, адносная прастата канструкцыі, падвышаная надзейнасьць і рэсурс. Таксама ГТР мае паніжаную задымленасьць і шумнасьць (дзякуючы нізкай шумнасьці, танк Абрамс, на вучэньнях REFORGER, атрымаў мянушку «шэпт сьмерці»), лепш задавальняе патрабаваньням шматпаліўнасьці, значна лягчэй запускаецца пры нізкіх тэмпэратурах. Асноўнымі недахопамі зьяўляюцца падвышаны выдатак паліва і паветра (у выніку сыстэма ачысткі паветра займае ўтрая большы аб’ём у параўнаньні з дызэльным рухавіком).

AGT-1500 зьяўляецца трохвальным рухавіком з двухкаскадным кампрэсарам, індывідуальнай камэрай згараньня тангенцыйнага разьмяшчэньня, вольнай сілавой турбінай і стацыянарным колцавым пласьціністым цеплаабменьнікам. Сопловые і працоўныя лапаткі першай прыступкі турбіны высокага ціску астуджаюцца паветрам. Максымальная тэмпэратура газу ў турбіне 1193 °C. Рэдуктар, разьмешчаны ўсярэдзіне корпусу цеплаабменьніка, памяншае лік зваротаў на вывадным вале ГТР да 3000 аб/хв. Рухавік забясьпечвае танку М1 «Абрамс» разгон да хуткасьці 30 км/г за 6 з.

Рухавік танка «М1 Абрамс» ёсьць шматпаліўным, што азначае здольнасьць працаваць на кэрасіне, дызэльным паліве, любом маторнам бэнзьне ці на рэактыўнам паліве. Часьцяком яго запраўляюць рэактыўным палівам JP-8 (унівэрсальным палівам у войску ЗША), але напрыклад у арміі Аўстраліі танкі M1A1 AIMSA запраўляюць дызэльным палівам (т.я. JP-8 там амаль не выкарыстоўваюць).

Пасьля «Буры ў пустэльні» войска ЗША пачало шукаць замену рухавіку AGT-1500, з прычыны вялікага спажываньня паліва. Канешне газатурбінны рухавік дазваляе танку больш хутка паскарацца, але спажываньне паліва ў 2 разы вышэйшае ў суадносінах з дызэльным рухавіком, што сказваецца на яго перамяшчэньні. Напрыклад пад час апэрацыі Бура ў пустэльні хуткасьць танкавай дывізіі была абмежавана хуткасьцю заправачных аўтамабіляў.

Было падлічана што газатурбінны рухавік спажывае 38 літраў паліва пры пуску турбіны, 6.3 літра паліва на 1 мілю прасоўваньня па перасечаннай мясцовасьці (230 літраў у гадзіну), і 38 літр/гадз у рэжыме чаканьня.[18]

«М1А1 Абрамс» падчас выгрузкі з дэсантнага катэру LCAC

Honeywell распрацавалі іншы газатурбінны рухавік — LV100-5, які павінен быў стаць заменай для AGT-1500 . Новы рухавік лягчэй і меншы (на 43% менш дэталяў) з хуткім паскарэньнем, цішэй працуе і без бачных выхлапных газаў, а галоўнае мае на 33% (а у рэжыме чаканьняна на 50%) больш нізкае спажываньне паліва. Але праграмма замены была закрыта.

Аўтаматычная гідрамэханічная трансьмісія Allison X-1100-3B забясьпечвае 4 перадачы пярэдняга ходу і 2 задняга. Яна складаецца з гідратарнсфарматара з аўтаматычным блакаваньнем, плянэтарнай каробкі перадач і бесступенькавага гідрастатычнага мэханізму заваротку. Паколькі дыяпазон плянэтарнай каробкі перадач пры чатырох перадачах пярэдняга ходу складае 6.5, то пры наяўнасьці ГТР, які валодае падвышаным каэфіцыентам прыстасоўвальнасьці, няма прынцыповай неабходнасьці ва ўдзеле гідратарнсфарматара ў фармаваньні цягавага высілка на гусеніцах пры паступальным руху танка. Ужываньне гідратарнсфарматара ў дадзенай трансьмісіі можа быць растлумачана тым, што яна стваралася для працы з поршнявым рухавіком той жа магутнасьці, а таксама для памяншэньня працы буксаваньня фрыкцыйных элемэнтаў пры пераключэньні перадач.

Дзякуючы гідрамэханічнай аўтаматычнай скрыні перадач, максымальная хуткасьць танка 72 км/г па дарозе зь цьвёрдым пакрыцьцём і 48 км/г па перасечаннай мясцовасьці (тэарэтычна магчыма і больш, але непажадана з-за падвышаннай рызыкі пашкоджаньня трансьмісіі, тракаў і траўм экіпажу).

Хадавая частка танка ўключае па сем апорных коўзанак з вонкавай амартызацыяй і два падтрымных роліка на кожны бок, тарсіённую падвеску і гусеніцы з гумовамэталічнымі шарнірамі і гумовымі чаравікамі. Шырыня гусеніц — 635 мм, даўжыня апорнай паверхні — 4575 мм. Дыскі апорных коўзанак выраблены з алюмініевага сплава. Дыямэтр коўзанак — 635 мм. На першым, другім і сёмым апорных коўзанках усталяваны лопасьцевыя гідраўлічныя амартызатары.

Прабег арыгінальных гусеніц Т156 з інтэграванымі(няздымнымі) гумовымі чаравікамі складаў 1100—1300 км, што было нашмат менш першапачатковых патрабаваньняў у 3200 км. Гусеніцы Т156 аналягічныя па канструкцыі з гусеніцамі Т97 танкаў М60. Новыя гусеніцы Т158 са здымнымі гумовымі чаравікамі і абгумованай бегавой дарожкай, распрацаваныя Food Machinery Corp Steel Products Division, маюць гарантаваны прабег у 3360 км, хоць і цяжэй на 1360 кг.

Дапаможныя сілкавальныя ўсталёўкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сярэдзіны 1990-х пачалося масавае абсталяваньне танкаў «Абрамс» дапаможнымі сілкавальнымі ўсталёўкамі (ДСУ), якія могуць забясьпечыць электрасілкаваньне бартавых сыстэм танка без уключэньня асноўнай сілкавальнай усталёўкі на працягу 7,5-8 гадзін. ДСУ мае магутнасьць 2 КВт і знаходзіцца ў браняванай скрыні, усталяванай у кошыку вежы.

Хоць танк М1 не прызначаны для высадкі дэсанту, была прадугледжана магчымасьць для транспартаваньня войскаў, сьпецыяльна для гэтага была пакінута пляцоўка за танкавай вежай. На танку прысутнічае магчымасьць стварэньня поручняў для больш бясьпечнай перавозкі дэсанту «на бране». З-за сваёй масіўнасьці, вежа можа часткова закрыць пяхоту ад абстрэлу зь пераду.

Стратэгічная мабільнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стратэгічная мабільнасьць — здольнасьці танкаў прыбыць своечасова. Абрамс можа быць дастаўлены самалётамі тыпу C-5 Galaxy ці C-17 Globemaster III. (хаця як паказаў вопыт Буры ў пустэльні, больш проста транспарцірваць танкі «Абрамс» па моры).

«Абрамс» таксама магчыма транспартаваць на грузавіках, а менавіта выкарыстоўваюць M1070 Цяжкі транспарцёр абсталявання. Гэты транспарцёр можа працаваць як на шашы, так і на грунтавых дарогах.

Танкавы гарадзкі выратавальны камплект

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Танкавы гарадзкі выратавальны камплект

Танкавы гарадзкі выратавальны камплект, уяўляе сабою шэраг паляпшэньняў «М1 Абрамс», накіраваных на паляпшэньне баяздольнасьці ў гарадзкіх умовах. Склалася так, што гарадзкая застройка апынулася горшым месцам для танкаў, так як лэбавая браня танка значна мацнешая чым браня па баках, зьверху ці на карме (ззаду), а ў гарадзкіх умовах напады могуць «прыйсьці» зь любога кірунку.

Для гэтага быў створаны так званы «гарадскі выратавальны камплэкт», які ўключае ўсталяваньне дынамічнай брані па бартах танка, больш моцнае браняваньне кармы (у першую чаргу дынамічная браня для абароны ад рэактыўных гранат і інш.), сродкаў сувязі зь пяхотай, а таксама ўсталёўка спэцыяльных плятформаў для дыстанцыйнага кіраваньня кулямётамі на вежы танка. Гэты «выратавальны камплэкт», можа быць усталяваны на танк безь неабходнасьці яго адбыцьця для абслугоўваньня ў дэпо.

29 жніўня 2006 году, General Dynamics Land Systems атрымала замову войска ЗША на 505 танкавых выратавальных камплэкта жывучасьці для «М1 Абрамс» знаходзячыхся ў Іраку (прыкладна $ 45-мільённы кантракт). Астатак камплэкта пойдзе на M1A1 і M1A2 для падвышэньня жывучасьці экіпажа на выпадак прымяненьня ў гарадзкіх умовах.

Варыянты і мадыфікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • XM1: Экспэрымэнтальная мадэль. Дзевяць тэставых танкаў якія былі выраблены ў 1978 годзе.
  • M1: Першы варыянт. Вытворчасьць пачалася у 1979 годзе і працягвалася да 1985 году (3273 убудаваны ўтанкаў створанаў ЗША).
  • M1A1: Вытворчасьць пачалася ў 1985 годзе і працягвалася да 1992 году. Новая кладка снарадаў і рэчаў экіпажа, перапрацаваны здымныя бронепанэлі і ўсталявана 120 мм гладкастволавая гармата (4976 танкаў для войска ЗША, 221 для марской пяхоты ЗША, 755 для Эгіпету, 59 M1A1 AIMSA прадана Аўстраліі).
    • M1IP: Мадэфікаваны M1A1 — новая вежа з больш тоўстай лэбавай бранёй (новыя вежы празвалі «доўгія») з ~ 650 мм да ~ 880 мм (дан эквівалент адпаведнай таўшчыні сталі).
M1 Grizzly — інжэнэрная машына
    • M1A1HA (Heavy Armor): Дададзена эксьперымэнтальная «броне-сетка са збедненага ўрана» 1-га пакаленьня (толькі лэбавая браня), некаторыя танкі пазьней зробены з падвышанай да 2-га пакаленьня бронесеткі са зьбедненага ўрана (неафіцыйна пазначаліся як M1A1HA +).
    • M1A1HC (Heavy Common): Мадэфікацыя з 2-м пакаленьнем бронесеткі са зьбедненага ўрана, новая лічбавая сыстэмы кіраваньня рухавіком і інш.
    • M1A1D (лічбавы): абнаўленьне бартавога кампутара для танкаў M1A1HC (каб яны былі як ў M1A2SEP). Выраблены ў колькасьці ўсяго 2-х батальёнаў.
    • M1A1AIM v.2/M1A1SA (Situational Awareness): Дададзена эксьперымэнтальная «броне-сетка са збедненага ўрана» 3-га пакаленьня.
    • M1A1M: экспартны варыянт па замове ірацкага войска.[19]
  • M1A2: вытворчасьць пачалася ў 1992 годзе (77 пабудаваны ў ЗША і больш 600 М1 падвышаны да M1A2, 315 у Саўдаўскай Арабіі, 218 у Кувэйта). У M1A2 зрабілі камандзіру танка незалежны цеплавізійны прыцэл, здольнасьць перадаваць зьвесткі пра мэту наводчыку (а не трымаць яе пастаянна ў полі зроку), а таксама броне-сэткай са зьбедненнага ўрану 2-га пакаленьня.
    • M1A2SEP (пакет пашырэньня сыстэмы) Мадэфікацыя з броне-сэткай са зьбедненнага ўрану 3-га пакаленьня з графітавым пакрыцьцём (240 новых убудаваных, (300 M1A2s і 400 M1A1 падвышаны да M1A2SEP у ЗША, а таксама невядомы лік абнаўленьня старых M1 і M1IP) .
  • M1A3. Стадыі распрацоўкі, пэрспэктыўныя прататыпы плянуецца стварыць у 2014 годзе.

Машыны на аснове «М1 Абрамс»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
M1ABV падчас пуску ракет
  • M1 Grizzly — баявая інжынэрная машана;
  • M1 Panther II — дыстанцыйна-кіруемая машына для разьмініраваньня;
  • M104 Расамаха Hінжынэрная машына для навядзеньня пантонных мастоў;
  • M1ABV (Breacher) — Баявая машына для Корпусу марской пяхоты ЗША. Зробленная на шасі ад «М1А1 Абрамс», Breacher прадстаўляе сабой мабільную плятформу для пуску ракэт. Вельмі падобная да танку «Абрамс», яна замест вежы мае 2 пускавыя ракэтныя ўсталёўкі MICLIC. Для забясьпячэньня бясьпекі экіпажа, на M1ABV усталяваны буйнакалібэрны кулямёт M2HB і аўтаматычны гранатамёт.
«М1А1М Абрамс» войскаў Іраку (студзень 2011 году)
Краіны, якія выкарыстоўваюць «М1 Абрамс» (на студзень 2011 году)
Эгіпецкія «Абрамсы»
  • Сьцяг Аўстраліі Аўстралія — 59 M1A1 (па становішчы на 2009 год);
  • Сьцяг Іраку Ірак — 140 M1A1Ms (бяз слою зьбедненага ўрану ў бране. Танкі дастаўлены пакуль часткова) + 22 M1A1s арміі ЗША якія здаюцца ў арэнду для навучаньня;
  • Сьцяг Кувэйту Кувэйт — 218 M1A2s (бяз слою зьбедненага ўрану ў бране);
  • Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія — 373 M1A2S;
  • Сьцяг ЗША ЗША — прыкладна 8725 «М1 Абрамс»
  • Сьцяг Эгіпту Эгіпет — 1005 M1A1s. Танкі сумеснай вытворчасьці ЗША і Эгіпту. Яшчэ 125 новых танкаў былі замоўлены ў ЗША.

Паводле прыведзеных генэрал-маёрам Т. Такэрам зьвестак, па стане на люты 2005 году пашкоджаньні розных ступеняў атрымалі 70% танкавага парку з 1135 «Абрамсаў», разгорнутых у Іраку; зь іх 80 машын не падлягалі аднаўленьню сіламі рамонтна-аднаўленчых падразьдзяленьняў разгорнутых у Іраку; у сваю чаргу зь іх 17 было ацэнена як непадлеглыя аднаўленьню. Такім чынам, незваротныя страты склалі ўсяго 5% ад агульнай колькасьці пашкоджаных танкаў.

Па некаторых зьвестках, да лютага 2006 году, колькасьць зьнішчаных у Іраку М1 павялічылася да 20.[20]

Сярэдні балянсавы кошт танка ў мадыфікацыі М1А2 складае каля 6 мільёнаў даляраў ЗША (па зьвестках на 2005 год). У той жа час, закупны кошт танка значна ніжэй: так, ізноў пабудаваныя M1A1 SA, пастаўляныя ў ВС Іраку, былі аплачаны вытворцу з разьліку 1,4 млн даляраў за машыну; для Аўстраліі M1A1 AIM з больш дасканалай камплектацыяй (аднак атрыманыя з запасаў войска ЗША) абыйшліся ў 1,18 млн за кожны танк (усе гэтыя адрозьненьні ў кошце ад балянсавага кошту можна растлумачыць адсутнасьцю бронепласьцінаў са зьбедненнага ўрану).

  1. ^ ABRAMS TANK (M1A2) - FY99 Activity
  2. ^ Нямеччына пагадзілася на адпраўку танкаў «Леапард» Украіне // Беларуская служба Радыё «Свабода», 24 студзеня 2023 г. Праверана 4 лютага 2023 г.
  3. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Байдэн выступіў з тэлезваротам аб жорсткай украінскай агрэсіі // Белтэлерадыёкампанія, 26 студзеня 2023 г. Праверана 4 лютага 2023 г.
  4. ^ Army looking into lighter Abrams tank — Army News, news from Iraq. Army Times (26 верасьня 2009). Праверана 30 чэрвеня 2010 г.
  5. ^ MBT-70 / XM803
  6. ^ «The Army’s M1 Tank: Has It Lived Up To Expectations?»
  7. ^ Operation Desert Storm
  8. ^ «Асновы для тактычнай інфармацыйнай сыстэмы», SAE Paper Number: 940982, General Dynamics, 1 сакавіка 1994
  9. ^ Steven Komarow Tanks take a beating in Iraq. USA TODAY.
  10. ^ Abrams Tank Systems 2003
  11. ^ Abrams Tank Drives over Car Bomb на YouTube Retrieved 2010-09-10
  12. ^ M1128 STRYKER MGS
  13. ^ Abrams camo (анг.)
  14. ^ Active Protection Systems for Land Vehicles
  15. ^ Апісаньне характарыстык танка M1A1 і M1A2
  16. ^ ЗША распрацоўвае снарад M829E4
  17. ^ Army Technology
  18. ^ Характарыстыкі рухавіка AGT-1500
  19. ^ Armor: Iraq Getting M-1A1 Tanks
  20. ^ Army Equipment After Iraq Архіўная копія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М1 Абрамссховішча мультымэдыйных матэрыялаў