Леапард 2
Леапард 2 | |
---|---|
Тып танка: | асноўны баявы танк |
Краіна-вытворца: | Нямеччына |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1979 |
Выкарыстаньне: | Нямеччына, Швайцарыя, Турэччына, Польшча, Нарвэгія, Швэцыя, Гішпанія, Данія, Грэцыя |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Гады вытворчасьці: | з 1979 |
Усяго выраблена: | больш за 3000 |
Мадыфікацыі: | Leopard 2 |
Памеры: | |
Маса, т: | 55,2—62 |
Даўжыня, мм: | 7700 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 9670 |
Шырыня, м: | 3700 |
Вышыня, м: | 2790 |
Клірэнс, м: | 490 |
Браня: | |
Тып брані: | супрацьснарадная камбінаваная |
Лоб корпусу, мм: | да 550—600/700 мм супраць БПС/КСП у эквіваленце катанай гамагеннай сталі |
Борт корпусу, мм: | да 100 мм супраць БПС/КСП |
Лоб вежы, мм: | да 700—750/900—1000 мм супраць БПС/КСП |
Борт вежы, мм: | до 200—250 мм супраць БПС/КСП |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 120-мм Rheinmetall Rh-120 |
Даўжыня ствала: | 44 |
Боекамплект гарматы: | 42 |
Прыцэл: | лязэрны прыцэл-далямэр EMES-15 з убудаваным цеплавізарным каналам, панарамны пэрыскапічны PERI-R17, дапаможны FERO-Z18 |
Кулямёт: | 2 × 7,62-мм MG-3 |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | V-вобразны 12-цыліндравы чатырохтактны дызэльны вадкаснага астуджэньня |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 1500 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 72 |
Запас ходу, км: | 550 |
Тып падвескі: | Індывідуальная тарсіонная |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 1,1 |
Пераадольваемы роў, м: | 3,0 |
Пераадольваемы брод, м: | 0,8 (4 з ОПВТ) |
Выявы ў Вікісховішчы |
Леапард 2 (па-нямецку: Leopard) — нямецкі асноўны баявы танк.
Цяпер выраблена больш за 3000 танкаў гэтага тыпу, якія стаяць на ўзбраеньні войскаў Нямеччыны, Аўстрыі, Нарвэгіі, Швэцыі, Швайцарыі, Гішпаніі, Даніі, Грэцыі, Турэччыны й іншых краінаў.
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля стварэньня танка Леапард 1 у 1965 г. у ФРН фірмаю Porsche пачаліся працы па ўдасканаленьні яго канструкцыі, паралельна з працягам сумеснага праекту ЗША і ФРН MBT-70. Нацыянальная нямецкая праграма, якая атрымала ў 1967 г. назву «Пазалочаны леапард», а затым — «Вяпрук» (Keiler) прывяла да стварэньня ў 1969г. двух прататыпаў, прызначаных для выпрабаваньняў. З 1970 г. ішла вытворчасьць прататыпаў фірмаю Krauss-Maffei. У 1973 г. пэрспэктыўны танк атрымаў сучасную назву. Некалькі прататыпаў «Леапарду-2» удзельнічалі ў параўнальных выпрабаваньнях з пэрспэктыўным амэрыканскім танкам XM-1 на Абэрдынскім палігоне, падчас якіх нямецкі танк меў роўнасьць па шматлікіх паказчыках, пераўзыходзіў па рамонтапрыдатнасьці й запасу ходу, аднак саступаў па кучнасьці й дакладнасьці стральбы.
Сэрыйная вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках усіх выпрабаваньняў і канструктыўных дапрацоўкаў у 1977 г. было прынята рашэньне пра вытворчасьць 1800 танкаў у пяці сэрыях для патрэбаў Бундэсвэру; галоўным падрадчыкам заставалася фірма Krauss-Maffei. У 1979 г. ён паступіў на ўзбраеньне.
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Танкі Леапард 2 створаны па клясычнай кампаноўцы: мэханік-кіроўца знаходзіцца ў пярэдняй частцы корпусу, камандзір танку, наводчык гарматы (справа ад гарматы) і зараджалы (зьлева) знаходзяцца ў вежы; рухавік разьмешчаны ў кармавой частцы. Узбраеньне ўсіх танкаў, за выключэньнем мадэлі А6, складаецца з 120-мм гладкаствольнае гарматы кампаніі Rheinmetall даўжынёю ствала 44 калібру, дзьвюх 7,62-мм кулямётаў — спаранага з гарматаю й зэнітнага, разьмешчанага на даху вежы. Акрамя таго, на вежы разьмяшчаліся блёкі марціраў, прызначаных для пастаноўкі дымавое завесы. На танках увесь час мадэрнізавалася бранявая абарона й сыстэмы кіраваньня агнём.
Баявая маса машынаў першае сэрыі складала звыш 50 тонаў, яны ўжо мелі камбінаваную шматпластавую браню, стабілізаваную ў дзьвюх плоскасьцях гармату, прыборы начнога назіраньня (у праекце, аднак тэплавізары не былі пастаўлены ў тэрмін, іх усталёўвалі на ўжо зьмешчаныя ў эксплюатацыі танкі. Танкам, якія атрымалі тэплавізары было прысвоена пазначэньне 2А2). У боекамплект уваходзілі апэраныя бранябойныя подкалібэрныя снарады й фугасна-кумулятыўныя, прызначаныя для паразы шырокага спэктру мэтаў. Толькі 15 з 42 снарадаў захоўваліся ў клядцы першае чаргі, у кармавой нішы вежы пад вышыбной панэльлю; астатнія знаходзіліся зьлева ад мэханіка-кіроўцы без усякае абароны. Танкі другое й трэцяе сэрыяў, якія вырабляліся ў 1982—1984 гг., атрымалі пазначэньне A1. У ліку зьменаў было паляпшэньне прыбораў назіраньня камандзіру, прыцэла наводчыка, зьмена разьмяшчэньня боекамплекта, паліва ў мэтах падвышэньня бясьпекі й інш. Танкі чацьвёртае сэрыі, якія вырабляліся ў 1984—1985 гг., атрымалі пазначэньне A3 і такія дапрацоўкі, як: новая радыёстанцыя, дадатковая абарона боекамплекту й інш. У 1985—1987 гг. выраблялася пятая сэрыя машынаў, якія атрымалі самыя сур’ёзныя паляпшэньні з прадпрынятых на той момант: рэзкае павелічэньне бранявой абароны вежы, дадатковыя меры па падвышэньні выжывальнасьці экіпажу, уводзіны ўдасканаленага балістычнага вылічальніка ў СКА, уводзіны ў боекамплект снарадаў падвышанае магутнасЬці. Маса ЛеапардУ 2А4 узрасла да 55 тонаў.
Да 1992 г. былі пабудаваныя тры дадатковыя партыі танкаў, у цэлым аналягічных машынам пятае сэрыі, і атрымалых тое ж пазначэньне.
Падчас вытворчасьці трох апошніх сэрыяў было прынята рашэньне пра пачатак працаў над праектамі мадэрнізацыі гэтых танкаў у сувязі зь зьяўленьнем у савецкім войску новых грозных танкаў, такіх як Т-80Б. На аснове дасьведчанае машыны Komponentenversuchstrager у 1991 г. было прапанавана некалькі праектаў, аднаму зь якіх пад пазначэньнем KWS II быў дадзены ход; пачынальна з 1995 г. пачалася мадэрнізацыя танкаў 6-8 сэрыяў да ўзроўню Леапард 2А5. Гэтыя машыны атрымалі новы люк мэханіка-кіроўцы, які забясьпечваў лепшы агляд і памяншэньне саслабленае зоны корпусу. Вежа была істотна мадэрнізавана: маска гарматы цалкам перапрацавана, лоб і барты былі прычынены модулямі разьнесенае (якая мае неэнэргетычныя рэактыўныя ўласьцівасьці) брані. Электрагідраўлікавая сыстэма стабілізацыі гарматы была заменена на меней пажаранебясьпечную, цалкам электрычную; наводчык атрымаў мадэрнізаваны прыцэл, а камандзір — незалежны цеплавізар 2-го пакаленьня, убудаваны ў панарамны прыбор назіраньня; палепшыліся характарыстыкі стабілізатара ўзбраеньня. Танк атрымаў сыстэму навігацыі GPS. Усе гэтыя мерапрыемствы прывялі да павелічэньня масы да 59,5-62 тонаў у залежнасьці ад камплекта брані. Нарэшце, частка танкаў мадэлі 2А5 (225 шт.) з 2001 г. мадэрнізуюцца да ўзроўню самага сучаснага нямецкага АБТ, узроўню Леапард 2А6. Новы танк атрымаў узмоцненае браняваньне вежы й дадатковую супрацьмінную абарону. Галоўным адрозьненьнем новае мадэлі зьяўляецца гармата Rhl 120/L55 з павялічанае на 11 калібраў (1320 мм) даўжынёю ствала. Разам са ствалом вырасьлі дульная энэргія й пачатковая хуткасьць снарадаў, а, як сьледзтва — іх бронепрабівальнасьць і далёкасьць паразы. Ня меней важны факт усталёўкі танкавае інфармацыйна-кіравальнае сыстэмы. Маса танка ўзрасла да 62 тонаў.
У 2010 годзе на выставе Eurosatory нямецкая кампанія Krauss-Maffei Wegmann (KMW) прадэманстравала новую, сёмую мадыфікацыю танка Leopard 2, пад назваю Leopard 2А7 +.[1][2]
Новая мадыфікацыя танка ўяўляе сабою модульны пакет абнаўленьня які можа быць аптымізаваны з улікам пэўных запатрабаваньняў яго карыстальнікаў. Новаўвядзеньні Leopard 2А7 + у параўнаньні з Leopard 2А6:
- кардынальна палепшаная браня;
- накладныя элемэнты, якія пакрываюць усю вежу, лабавую частку корпуса й дзьве траціны борта для абароны ад РПГ-7, мін, самаробных фугасаў, элемэнтаў касетных боепрыпасаў, ОБПС, процітанкавых ракетаў з оптыка-электроннымі, інфрачырвонымі й лязэрнымі сыстэмамі навядзеньня;
- рэалізацыя тэхналёгіі «лічбавая вежа»;
- паляпшэньне характарыстыкаў СУО, каб стралкам, асабліва ў руху, было лепш навесьці гармату на аб’ект;
- уводзіны ў канструкцыю танка «камандзірскага» тормазу, дазваляе камандзіру танка ў любы момант спыніць танк;
- даданьне ў боекамплект танка сучасных снарадаў;
- абсталяваньне стабілізаваным дыстанцыйна кіраваным баявым модулем дапаможнага ўзбраеньня;
- сыстэмы сувязі, што дазваляюць экіпажу абменьвацца інфармацыяю з атачальнай танк пяхотаю;
- укараненьне ў канструкцыю танка дапаможнае сілкавальнай усталёўкі, якая сілкуе электраэнэргіяю шматлікія электронныя сыстэмы безь неабходнасьці ўключэньня асноўнага рухавіка: тым самым ня толькі эканоміцца мотарэсурс, але й зьмяншаецца цеплавая й акустычная прыкметнасьць машыны;
- усталёўка абсталяваньня, прызначанага для ўключэньня кожнага асноўнага баявога танка ў адзіную аўтаматызаваную сыстэму тылавога забесьпячэньня: гэта значна спрашчае й паскарае працэс забесьпячэньня танкавых падразьдзяленьняў боепрыпасамі, палівам і іншай тылавой маёмасьцю.
Маса танка Leopard 2А7 + значна больш, чым у папярэдняе мадыфікацыі й можа дасягаць 70 тонаў.
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Леапард 2» мае клясычную кампаноўку, зь месцаваньнем маторна-трансьмісійнага аддзяленьня ў кармавое, баявога аддзяленьня ў сярэдняе й аддзяленьні кіраваньня — у лэбавай частцы машыны. Экіпаж танка складаецца з чатырох чалавек: камандзіра, наводчыка, зараджалага й мэханіка-кіроўцы.
Бранявы корпус і вежа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вежа й корпус зварныя. Верхні лабавы ліст корпуса мае вялікі кут нахілу. Браня вежы тыпу «Чобхэм» і бартавыя экраны з армаванае гумы.
Узбраеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леапард 2 абсталяваны магутнае 120-мм гладкаствольнаю гарматаю Rh-120 фірмы Rheinmetall. Кароткі ствол прылады спрашчае стабілізацыю пры руху танка й палягчае ягонае балянсаваньне; таксама павялічваецца дакладнасьць стральбы на ходу. З гарматаю спараны кулямёт MG3 калібру 7.62-мм.
Сыстэма кіраваньня агнём
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Танк мае сыстэму кіраваньня агнём, якая лічыцца аднае з самых лепшых у сьвеце. Сыстэма перапрацоўвае вялікую колькасьць дадзеных для стральбы ў розных варыянтах. Для прыцэльваньня й паразы мэты наводчыку трэба толькі абраць мішэнь і паставіць на яе маркер. Выявіць замаскіраваныя аб’екты дапамагае адмысловы датчык, які рэагуе на іх цеплавое выпраменьваньне.
Сродкі назіраньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўным прыцэлам наводчыка зьяўляецца EMES-12, распрацаваны фірмаю Carl Zeiss. У прыцэл сумешчаны лязэрны ды стэрэаскапічны далямер. Камбінацыя двух далямераў, якія выкарыстоўваюць розныя прынцыпы для вызначэньня адлегласьці да цэлі, дазваляе павялічыць пэўнасьць і дакладнасьць вымярэньня. Наводчыкам выкарыстоўваецца дапаможны прыцэл — монакулярны пэрыскапічны TZF-1A, аналягічны ўсталяванаму на танку Леапард 1. У камандзіра ўсталяваны панарамны ппэрыскапічны прыцэл PERI-R-12 са стабілізаванаю лініяю візаваньня. Камандзір танка можа самастойна наводзіць гармату, для чаго ўжываецца мэханізм сынхранізацыі аптычнае восі прыцэлу й восі ствала прылады. У цёмны час суткаў выкарыстоўваюцца актыўныя ІЧ прыборы начнога бачаньня й наглядальныя прылады з электронна-аптычнымі ўзмацняльнікамі. У адрозьненьне ад танка Леапард 1 ІЧ пражэктар «Леапарда-2К» усталяваны стацыянарна й прычынены вежаваю бранёю.
Сродкі сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рухавік і трансмісія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сілкавальная ўсталёўка аб’яднана ў адзіны канструкцыйны блёк; у палявых умовах яго можна замяніць за 15 хвілін. Рухавік у МТО разьмешчаны ўздоўж корпуса танка, а паміж МТО і баявым аддзяленьнем усталявана вогнетрывалая перагародка. Танк мае многапаліўны V вобразны 12 цыліндравы чатырохтактны дызэльны рухавік MB 873 магутнасьцю 1500 л. з. пры 2600 пра/мін.
Трансьмісія HSWL-354/3 фірмы Рэнк гідрамэханічная з блякаваным комплексным гідратарнсфарматарам, 4-ступеністаю плянэтарнаю каробкаю перадач і дыфэрэнцыяльным двухпатокавым мэханізмам заваротку з гідрааб’ёмнай перадачаю. Гідратарнсфарматар выключаецца з дапамогаю блякавальнага фрыкцыёну.
Каробка перадач складаецца з трох плянэтарных шэрагаў з дыскавымі тармазамі, якія забясьпечваюць уключэньне I, II і III перадачаў, і блякавальнага фрыкцыёну для ўключэньня IV перадачы. Рэвэрс уключаецца з дапамогаю фрыкцыйных элемэнтаў; ён дае магчымасьць хуткага пераключэньня зь пярэдняга на задні ход у момант калі танк яшчэ працягвае рухацца наперад (з хуткасьцю ня больш за 8 км/г).
Хадавая частка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўзбраеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нямеччына — 1351 «Леапард 2» усіх мадыфікацыяў, па стане на 2010год, на ўзбраеньні 408 танкаў Леапард 2 (2008 год)
- Аўстрыя — 114 «Леапард 2A4», па стане на 2010 год
- Грэцыя — 170 «Леапард 2A6HEL», па стане на 2010 год. 183 Leopard-2А4 пастаўлена ў 2005—2007 са складу ВС Нямеччыны, кантракт на ліцэнзійную зборку 170 Леапард 2A6HEL да 2011 году[3]
- Данія — 65 «Леапард 2A5», па стане на 2010 год . 82 Leopard-2A5DK пастаўлена ў 1998—2005 са складу ВС Нямеччыны,32 на запчасткі[3]
- Гішпанія — 108 «Леапард 2A4» і 206 «Леапард 2A6E», па стане на 2010 год
- Канада — 40 «Леапард 2A4» і 20 «Леапард 2A6», па стане на 2010 год .Набыты са складу ВС Нідэрляндаў.
- Нідэрлянды — 18 траўня 2011 сьпісаны ўсе танкі Leopard-2. Нідэрлянды сталі першай дзяржаваю Заходняе Эўропы, якія цалкам адмовіліся ад цяжкае браняванае тэхнікі.
- Нарвэгія — 52 «Леапард 2A4», па стане на 2010
- Польшча — 128 «Леапард 2A4», па стане на 2010
- Партугалія — 38 «Леапард 2A6», па стане на 2010
- Сынгапур — 96 «Леапард 2A4», па стане на 2009
- Турэччына — 298 «Леапард 2A4», па стане на 2010
- Фінляндыя — 100 «Леапард 2A4», па стане на 2010 год. 124 Леапард 2A4 са складу ВС Нямеччыны
- Чылі — 140 «Леапард 2A4», па стане на 2010 год.118+22 на запчасткі Леапард 2A4 са складу ВС Нямеччыны будзе пастаўлена да 2011
- Швайцарыя — 353 Pz-87 Leo, па стане на 2010 год
- Швэцыя — 160 Strv-121 і 120 Strv-122, па стане на 2010 год
- Саудаўская Арабія — Нямеччына пагадзілася паставіць Саудаўскае Аравіі больш 200 танкаў «Леапард» 2A7 па стане на 2011год[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. В. Мікольскі, М. М. Растопшын. Танкі «Леапард» (ФРГ). — Масква: Вікторыя, 1998. — 2000 ас.
- M. Jerchel, U. Schnellbacher. Leopard 2 Main Battle Tank 1979—1998. — Oxford: Osprey Publishing, 1998. — 48 p.. — (New Vanguard № 24). — ISBN 1-85532-691-4
- M. Scheibert, W. Schneider Leopard 2 (2. Band). Ein Spitzenprodukt deutscher Waffentechnik. — Friedberg: Podzun-Pallas-Verlag, 1986. — 48 p.. — ISBN 3-79090-265-9
- H. Ro?ler, H. Kohler. Kampfpanzer Leopard 2. Der Beste der Welt. — Friedberg: Podzun-Pallas-Verlag, 1981. — 48 p.. — (Waffen-Arsenal № 69). — ISBN 3-79090-155-5
- Н. Л. Валкоўскі "Сучасная Баявая тэхніка. Сухапутныя войскі"Выдавецтва «Палігон»2006 г.стр10.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леапард 2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў