Beretta 92
Beretta 92 | |
---|---|
Тып | паўаўтаматычны пісталет |
Краіна паходжаньня | Італія |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Beretta |
Вытворчасьць | з 1975 году |
Характарыстыкі | |
Вага | 0,950 кг (92) 0,970 кг (92S/SB/F/G) 0,920 кг (92D) 0,900 кг (Compact/Vertec) |
Даўжыня | 217 мм 211 мм (Vertec) 197 мм (Compact/Centurion) |
Даўжыня ствала | 125 мм 119 мм (Vertec) 109 мм (Compact/Centurion) |
Патрон | 9×19 мм Пара |
Beretta 92 (Беретта 92, M9, Beretta M-92) — сямейства паўаўтаматычных пісталетаў, распрацаваных і вырабленых італьянскай кампаніяй Beretta. Гэты пісталет быў распрацаваны ў 1972 годзе, але вытворчасць шматлікіх варыянтаў у розных калібрах працягваецца і цяпер. Гэты пісталет вядомы тым, што ён замяніў пісталет Colt M1911 45-га калібра як стандартны пісталет узброеных сіл ЗША ў 1985 годзе як пісталет M9. Мадэлі, мелыя ў пазначэньні літару F, прынятыя на ўзбраеньне ў ЗША. Нягледзячы на тое, што ўсяго было выраблена 5000 адзінак першапачатковай мадэлі з 1975 па 1976 гады, цяпер існуе 4 розныя мадыфікацыі (FS, G, D і DS).
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]92
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыгінальная мадэль, было створана каля 5000 адзінак з 1975 па 1976 год.
92S
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для таго, каб адпавядаць патрабаваньням некаторых праваахоўных агенцтваў, Beretta мадыфікавала пісталет Beretta 92, дадаўшы ўсталяваны на засовачнай раме засьцерагальнік і рычаг які вяртае курок у пачатковае становішча, замяніўшы, тым самым, ручны ўзвод курка. У выніку мадэль 92S прынялі на ўзбраеньне некаторыя італьянскія праваахоўныя органы, а таксама ўзброеныя сілы. Пасьля зьмены разьмяшчэньня кнопкі выкіду набойніка гэтыя мадэлі (92 і 92S) ня могуць выкарыстоўваць старыя набойнікі.
92SB
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадыфікацыя, у пачатку названая 92S-1, была адмыслова распрацаваная для ВПС ЗША. Пасьля мінаньня серыі тэстаў пісталету афіцыйна было прысвоена пазначэньне 92SB. Мадыфікацыя ўключала ў сябе ўсе папярэднія зьмены 92S, таксама з даданьнем засьцерагальніка для ўдарніка, а зашчапка набойніка была перанесеная зь ніжняй часткі на сярэдзіну дзяржальні.
92SB Compact
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Больш кампактная мадэль 92SB, якая выпускалася ў 1981—1991 гадах, 92SB Compact меў скарочаны ствол і затворную раму. Набойнік мясьціў 13 патронаў. Пазьней быў заменены «92 Compact L».
|