Рыгор Няхай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рыгор Няхай
Рыгор няхай.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сьнежня 1914(1914-12-05)
Сяліба, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 25 ліпеня 1991(1991-07-25) (76 гадоў)
Менск, СССР
Пахаваны Паўночныя могілкі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны»

Рыгор Восіпавіч Няхай (5 сьнежня 1914, Сяліба, Бярэзінскі раён, Менская вобласьць25 ліпеня 1991, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі пэдагагічны тэхнікум (1935), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Менскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Менскага настаўніцкага інстытуту ў 1939 годзе. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Спачатку ён служыў ва Ўкраіне. Разам з будучым паэтам Пятром Прыходзькам ён выпускаў у дывізійнай газэце літаратурную старонку на беларускай мове, паколькі ў палку, дзе яны служылі, было шмат беларусаў.

У пачатку жніўня 1941 году полк, дзе служыў Няхай, апынуўся на Паўднёвым фронце. У складзе гэтага палка ён змагаўся пад Кахоўкай, удзельнічаў у абароне Данбасу, у баях на Данцы каля Лісічанска. У ліпені 1942 году ў раёне Варашылаўграда Рыгор Няхай апынуўся ў акружэньні. Прабіцца да сваіх не атрымалася. Тады падабралася група чырвонаармейцаў і камандзіраў, якая накіравалася на поўнач з мэтай далучыцца да партызан або ў лясных раёнах перайсьці лінію фронту. Ішлі начамі, днём адпачывалі ў стэпе. Нарэшце яны патрапіць на сьляды Чарнігаўскага партызанскага злучэньня пад камандаваньнем будучага Героя Савецкага Саюза Юрыя Збанацкага. У Каневе зь мясцовых жыхароў стварыў і ўзначаліў невялікі партызанскі атрад імя Тараса Шаўчэнкі. З радыястанцыяй прабраўся ў Кіеў для сувязі з падпольлем. У 1942-1943 гадах выконваў заданьні Галоўнага разьведупраўленьня Савецкай Арміі ў тыле ворага (у раёне Кіеву-Чаркас — Чарнігава). Пасьля быў начальнікам асобага аддзелу партызанскага злучэньня Збанацкага. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Польшчы, Нямеччыне, Чэхаславаччыне, Аўстрыі, Вугоршчыны. Закончыў вайну на Эльбе[1].

З 1946 году працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва». У 1952—1954 гадах — загадчык аддзелу крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956—1957 гадах — рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1935 годзе. Гэта вершы “Баявому таварышу”, які быў апублікаваны ў зборніку “Аднагодкі”, “Песьню гучную птушкі пяюць…”(“Калгаснік Беларусі”, 30 жніўня). “Ураджай”(“ЛіМ”, № 44), “Сустрэча чырвоных байцоў”(“Піянер Беларусі”, 9 кастрычніка”).

  • 1939 — «Па сонечных узгорках», зборнік вершаў
  • 1950 — «Мае пакаленне», зборнік вершаў
  • 1954 — «Вялікі мой і ціхі акіян», зборнік вершаў
  • 1958 — «Навальнічнае рэха», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1961 — «Размова з восенню», зборнік вершаў
  • 1962 — «Пра храбрага хлопчыка», дзіцячыя вершы
  • 1962 — «Героі не адступаюць», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1966 — «Сарочы лес», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1967 — «Алёшка-атаман», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1968 — «Минская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданьне ў 1974), нарыс
  • 1968 — «Як расцвітае кветка», дзіцячыя апавяданьні
  • 1971 — «Туман над стэпам», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1973 — «Асеннія пракосы», зборнік вершаў (выбранае)
  • 1976 — «Шлях на Эльбу», зборнік апавяданьняў і аповесьцей
  • 1982 — «Слова сябрам», зборнік вершаў
  • 1983 — «Я з табою, гвардыя», аповесьць для дзяцей
  • 1984 — Выбраныя творы ў 2 тамах.

На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» Сьцяпана Тудара (1952), «Над Чарамошам» Міхаіла Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Юрыя Мельнічука (1961), асобныя творы Аляксандра Твардоўскага, Максіма Рыльскага, Паўла Тычыны, Андрэя Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых расейскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.

Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» Віктара Лівенцава (1950), «Браты па зброі» Івана Вятрова (1962), «Палескія былі» Івана Шубітыдзэ (1969).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік. — Т. 4. — Мн., 1994.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]