Праваслаўныя могілкі (Горадня)
Праваслаўныя могілкі (Старыя, Рускія, Сафійскія, Ерусалімскія, могілкі па Антонава) — даўнія могілкі праваслаўнай грамады Горадні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былі закладзены на пачатку XIX ст. Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915, 1939, 1944 гадах. Зачыненыя ў 1973 годзе.
У другой палове XIX ст. тут была пабудавана Царква прападобнай Марфы — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. У 1890 годзе пры браме на грошы мешчаніна С. Талочкі была пабудавана капліца ў гонар Уваскрасеньня Хрыстова.
У 1957 годзе на магіле ста дваццаці савецкіх ваеннапалонных пастаўлены помнік. У 1958 годзе помнік зьявіўся на магіле пяцісот сямідзесяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1959 годзе скульптура воіна пастаўлена на магіле, дзе пахаваны астанкі чатырыста дзевяноста савецкіх салдатаў, якія загінулі ў баях у ліпені 1944 году.
Асобы, пахаваныя на могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марыя Багдановіч (Мякота) — маці Максіма Багдановіча,
- Е. Арлоўскі — гісторык
- М. Дзьмітрыеў — этнограф
- П. Кавалеўскі — філёляг
- Небальсін — архітэктар
- Раманаў — архітэктар
- К. Кемарскі — мэдык
- А. Райпольскі — мэдык
- епіскап Ігнаці (Жалязоўскі)
- Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч) (1905—1960) — беларускі паэт
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|