Мікола Сурначоў
| Мікола Сурначоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | сьнежань 1917 |
| Памёр | 20 красавіка 1945 (27 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
| Узнагароды | |
Міко́ла Сурначо́ў (сьнежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня — 20 красавіка 1945, пад Бэрлінам) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сьнежні 1917 году ў в. Слабада Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікуму працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газэту «Камунар».
У 1937—1939 гадох навучаўся на літаратурным факультэце Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. У 1939 году перавёўся ў Менскі пэдагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газэтах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная зьмена» (1940—1941).
З 1941 году — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказу, у вызваленьні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.
Старшы лейтэнант узвода зьнішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка Сурначоў загінуў у ноч з 19 на 20 красавіка 1945 года ў рукапашным баі пад Бэрлінам[1]. Пахаваны ў нямецкім пасёлку Фрайдэнберг, што за 8 кілямэтраў ад Бэрлінскай кальцавой дарогі, а потым парэшткі паэта былі перазахаваныя на брацкіх могілках Бад-Фрэенвальдэ[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкавацца пачаў у 1933 годзе ў рагачоўскай раённай газэце «Камунар». Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны сьпеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Рытм і разнастайнасьць, сюжэтная завершанасьць уключаных дэталей і вобразаў, ляканічнасьць — выяўляюць асаблівасьць паэзіі Міколы Сурначова.
| Сон Мне сёньня сьніліся суніцы, І луг мурожны, і прысады I так заўжды перад вачыма: |
||
—1944 год. Румынія.[3] | ||
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ордэн Чырвонай Зоркі[1],
- ордэн Айчыннай вайны І ступені (пасьмяротна)[1],
- мэдалі.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго імем названа вуліца ў Рагачове.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Юрый Камягін. Узнагароджаны пасмяротна. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2012, 4 мая. — № 18 (4664). — С. 7.
- ↑ Пісьменнікі-франтавікі. Сурначоў
- ↑ Крывёю сэрца. (Зборнік вершаў беларускіх паэтаў, загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны) / укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Вялюгін; рэдкалегія: Пімен Панчанка (галоўны рэдактар) і інш.. — Менск: Беларусь, 1967. — С. 152. — 177 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 7300 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Энцыкляпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Сурначоў на Беларускай палічцы.