Мікалай Зянько
Мікалай Зянько | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006 | Менск-2 | 23 (0) |
2007—2008 | Менск | 17 (0) |
2009 | Рэчыца-2014 | 13 (7) |
2009 | Белшына | 9 (1) |
2010—2012 | Менск | 27 (1) |
2012 | → Дняпро Магілёў | 26 (11) |
2013 | Дняпро Магілёў | 12 (1) |
2014—2015 | Слуцак | 49 (5) |
2016 | Мікашэвічы | 11 (0) |
2016—2017 | Мілсамі Архэй | 20 (4) |
2017 | Славія Мазыр | 5 (0) |
2018 | Істыклол[d] | 8 (2) |
2018 | Гарадзея | 5 (0) |
2019 | Ліда | 27 (10) |
2020 | Крумкачы | 9 (1) |
2020 | Смаргонь | 14 (6) |
2021 | Ворша | 32 (9) |
2022 | Ліда | 7 (0) |
2022 | Ворша | 12 (2) |
2023 | Аўтазаводзец-Трактар[d] | 7 (3) |
Зборныя | ||
2011 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
2011 | Беларусь (да 23)[d] | 1 (0) |
Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2007 году пачаў выступы ў першай камандзе ды аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе «Менску», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамогшы клюбу здабыць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2013 году перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[4], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі зьяўляўся на замену. У ліпені 2013 году пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, але пазьней зноў апынуўся па-за першым складам.
У лютым 2014 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[5]. У складзе слуцкага клюбу спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясьціўся на пазыцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 году падоўжыў пагадненьне з случакамі[6]. У сэзоне 2015 году пачаў радзей зьяўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 году кантракт з камандаай на ўзаемную згоду быў скасаваны[7].
У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[8]. У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клюбам «Мілсамі»[9][10]. У жніўні 2017 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом мазырскай «Славіі»[11]. Замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах. У тым ліку гуляў таксама за клюбны дубль. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клюб[12].
У лютым 2018 году трэнаваўся зь менскім «Тарпэда», а пазьней далучыўся да таджыцкага клюбу «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» здабыў Супэркубак Таджыкістану. У фінальнай сустрэчы, якая ладзілся 2 сакавіка 2018 году, ягоны клюб перамог зь лікам 3:2 «Худжанд», а сам беларус забіў гол і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[13]. У ліпені 2018 году стаў гульцом «Гарадзеі»[14], дзе пераважна зрэдку выходзіў на замену. Па заканчэньні сэзону 2018 году пакінуў клюб. У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 году стаў гульцом «Ліды»[15]. Быў асноўным нападнікам лідчанаў, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне.
У студзені 2020 году трэнаваўся зь менскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[16]. У складзе камандзе звычайна выходзіў на замену. У ліпені 2020 году пакінуў «Крумкачы»[17] і прыяднаўся да «Смаргоні»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.
У пачатку 2021 году далучыўся да «Воршы», дзе быў асноўным нападнікам. Займеўшы на сваім рахунку 9 галоў, стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сэзоне. У пачатку 2022 году трэнаваўся з «Маладэчнам», а пазьней вярнуўся ў «Ліду» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[19]. У ліпені 2022 году вярнуўся ў «Воршу»[20]. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2022. У ліпені 2023 году далучыўся да менскага «Трактара»[21], дзе гуляў да канца сэзону.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Істыклол»:
- Уладальнік Супэркубка Таджыкістану: 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Гарадзея | 2018 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Nikolai Zenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1735-anketa-krumkacha-mikalaj-zyanko
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/nikolai_zenko/
- ^ Николай Зенько подписал контракт с "Днепром", Яков Залевский покинул могилевскую команду (рас.)
- ^ Николай Зенько перешел в "Слуцк" (рас.)
- ^ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком" (рас.)
- ^ "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко (рас.)
- ^ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (рас.)
- ^ Зенько стал одноклубником Рахманова в молдавском «Милсами» (рас.)
- ^ Offside.by: Зенько перешел в молдавский «Милсами» (рас.)
- ^ Николай Зенько подписал контракт со "Славией" (рас.)
- ^ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию" (рас.)
- ^ Николай Зенько - лучший игрок матча за Суперкубок Таджикистана-2018 (рас.)
- ^ Ряды "Городеи" пополнили серб и два белоруса (рас.)
- ^ Николай Зенько подписал контракт с "Лидой" (рас.)
- ^ Николай Зенько укрепил ряды НФК (рас.) Афіцыйны сайт «Крумкачоў»(недаступная спасылка)
- ^ Николай Зенько ушел из "Крумкачей" (рас.)
- ^ Николай Зенько перешел в "Сморгонь" (рас.)
- ^ Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды" (рас.)
- ^ Николай Зенько сменил "Лиду" на "Оршу" (рас.)
- ^ "Трактор" подписал двух бывших игроков молодежной сборной Беларуси (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Воршы
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Мілсамі» Архэй
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Трактар» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты