Джым Дынглі
Джым Дынглі | ||||
анг. Jim Dingley | ||||
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1942 (82 гады) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Лідс, Сіці оф Лідс, Заходні Ёркшыр, Анґельшчына, Вялікабрытанія | |||
Месца вучобы | Джызус Коледж | |||
Занятак | гісторык, прафэсар | |||
Навуковая сфэра | гісторыя, беларуская літаратура | |||
Месца працы | Брытанскі музэй Унівэрсытэт Рэдынґу Лёнданскі ўнівэрсытэцкі каледж Лёнданскі ўнівэрсытэт | |||
Вядомы як | гісторык, прафэсар | |||
Сябра ў | Беларускі ПЭН-цэнтар і Ангельска-беларускае таварыства | |||
Узнагароды | |
Джым (Джэймз) Дынґлі (па-ангельску: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942; Лідс, Анґельшчына, Вялікабрытанія) — славіст, дасьледнік беларускае гісторыі і літаратуры, перакладнік, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонду Янкі Купалы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Джызус Коледж пры Кэмбрыдзскім унівэрсытэте (1963). Працаваў асыстэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музэю (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладнікам расейскае мовы й літаратуры Ўнівэрсытэту Рэдынґу, выкладнікам расейскае мовы, літаратуры і ўкраінскіх дасьледаваньняў ва Лёнданскіі ўнівэрсытэцкім каледжы і інш. Выкладнік Лёнданскага ўнівэрсытэту[1].
Заснавальнік і старшыня Брытанскае асацыяцыі ўкраінскіх дасьледаваньняў (1990—1995), старшыня Анґельска-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны ўдзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), яго рэдактар у 1972―1979. Зь сярэдзіны 1970-х сакратар рады бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. У 1991 годзе адзін з арґанізатараў першага Міжнароднага канґрэсу беларусістаў[2].
Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, Гаем Пікардам, Верай Рыч.
Пераклаў на ангельскую мову і зрабіў камэнтары да «Ліста да рускага сябра» Аляксея Каўкі, выдадзенага ў Лёндане Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.
Пераклаў зь беларускае мовы «Краіну Беларусь» Уладзімера Арлова (2013) і «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[3], «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча[4], эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.
Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру[5].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991)[6], мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускае Народнае Рэспублікі (2019)[7].
Пераклад Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кнігаў, уганараваных прэміяй Ангельскага ПЭНу PEN Translates за найлепшы пераклад году[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Джым Дынглі: «Колькі ўжо можна адраджэнняў?». Белорусский журнал (18 августа 2015).
- ^ Ларыса Цімошык. Джым Дынглі: Беларусь стала часткай майго жыцця // Звязда. — Мн.: 2013. — № 22.
- ^ Марына Коктыш. «Краіна Беларусь» загаварыла па-англійску // Народная Воля. — Мн.: 2013. — № 31.
- ^ Bacharevič, Alhierd (2020). Alindarka's Children: Things Will Be Bad. Scotland Street Press. pp. 350. ISBN 978-1910895405.
- ^ Джым Дынглі. Беларускі ПЭН-Цэнтр.
- ^ О награждении А. Барщевского, Дж.Дингли и В. Жидлицкого медалью Франциска Скорины. Банк законов (19 января 2007).
- ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ^ Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» атрымаў прэмію PEN Translates Ангельскага ПЭН-клюбу за найлепшы пераклад годуhttps://www.svaboda.org/a/32248199.html
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брытанскі беларусазнаўства пра Скарынаўскую бібліятэку у Лондане(недаступная спасылка)
- Джым Дынглі: Скарынаўскай бібліятэкай у Лондане на сёння не карыстаецца ніхто, акрамя аднаго чалавека // Наша ніва, 25 мая 2015