Перайсьці да зьместу

Стэфан Эрыксан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Стэфан Эрыксан
Амбасадар Швэцыі ў Рэспубліцы Беларусь
12 чэрвеня 2008 — 2012
Папярэднік ---
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1962(1962)
Вэстэрос, Швэцыя
Адукацыя
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР Крыж Добрасуседства

Стэ́фан Э́рыксан (па-швэдзку: Stefan Eriksson; нарадзіўся ў 1962, Вэстэрос, Швэцыя[1]) — швэдзкі дыплямат.

У 1989 скончыў Інстытут гандлю й эканомікі[1]. Працаваў турыстычным гідам і кансультантам у Швэдзкай гандлёвай радзе. Затым перайшоў у Міністэрства замежных справаў Швэцыі. Працаваў зь місіямі ў Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург), Бэльгіі[2]. Зь верасьня 2005 — кіраўнік аддзяленьня амбасады Швэцыі ў Менску[1]. 12 чэрвеня 2008 рашэньнем швэдзкага ўраду прызначаны на пасаду кіраўніка дыпляматычнае місіі Швэцыі ў Рэспубліцы Беларусь[3], стаўшы такім чынам першым амбасадарам Швэцыі ў Беларусі. 3 жніўня 2012 году беларускі бок вырашыў не працягваць яму акрэдытацыю[4].

Ведае беларускую мову. Перакладае на швэдзкую творы Васіля Быкава і Ўладзімера Арлова. Зьяўляўся пастаянным наведвальнікам культурных імпрэзаў і канцэртаў беларускіх рок‑гуртоў[1].

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]