Перайсьці да зьместу

Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мэдаль да 100-годзьдзя БНР»)
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып мэдаль
Каму ўручаецца вайсковым і грамадзкім дзяячам
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 23 сакавіка 2018
Першае ўзнагароджаньне 18 лютага 2019
Колькасьць больш за 130
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пагоні

Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1] — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацьверджаная 25 сьнежня 2018 году. Агулам мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа.

Падставы ўзнагароджаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна са сваім статутам, Мэдаль уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Мэдаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі,
  • Выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледаваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява гербу «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Рэвэрс мэдаля

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж.

Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.

Глядзіце таксама Катэгорыя:Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР

У. Арлоў узнагароджвае пісьменьнікіа Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадзкія дзеячы; вэтэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязьні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]