Перайсьці да зьместу

Мустафа IV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мустафа IV
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 верасьня 1779(1779-09-08)[1],
Памёр 17 лістапада 1808(1808-11-17)[1] (29 гадоў),
Пахаваны
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Бацька Абдул-Хамід I
Маці Айшэ Сынэпэрвэр Султан[d]

Мустафа́ IV (па-асманску: مصطفى رابع) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1807 году па 1808 год. Сын султану Абдул-Хаміда I.

Мустафа IV нарадзіўся ў 1779 годзе ў Стамбуле. Маці Мустафы жадалі даць яму добрую адукацыю, але ён прагнуў жыць у сваё задавальненьне. Узышоў на пасад у выніку паўстаньня янычараў супраць свайго стрыечнага брата султану Сэліма III. У той час у асманах засталіся толькі два чалавекі, якія мелі права ўспадкаваць трон, гэты быў сам Мустафа і ягоны малодшы брат Махмуд II. Паколькі Мустафа быў старэйшым, ён і быў празначаны янычарамі на асманскі пасад. Мустафа адразу ж аб’явіў пра роспуск «новых войскаў», якіх Сэлім III загранізаваў на эўрапейскі ўзор. Многія прыхільнікі былых рэформаў быў катаваныя і забітыя.

Кароткае панаваньне Мустафа было даволі насычаным. Ён працягнуў вайну супраць Расейскай імпэрыі, якая пачалася пры ягоным папярэдніку. Але, асманы трывалі паразы. Сам Мустафа больш захапляўся забавамі. У выніку, улетку 1808 году турэцкі палітык Алемдар Мустафа-паша і ягоныя верныя войскі арганізавалі паход у Канстантынопаль з мэтай аднаўленьня Сэліма III на пасадзе. Мустафа ня здолеў ім супрацьстаяць, але перад тым як быў зрынуты, загадаў забіць свайго брата. У выніку пасад атрымаў ягоны малодшы брат Махмуд II, які здолеў выратавацца і ня быў забіты братам. У лістападзе 1808 году янычары спрабавалі вярнуць Мустафу на сталец, аднак ён быў забіты сваім братам Махмудам.

  1. ^ а б в г д е Mustafa IV // Encyclopædia Britannica (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мустафа IVсховішча мультымэдыйных матэрыялаў