Муляраўка
| Муляраўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Петрыкаўскі |
| Сельсавет | Муляраўскі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°12′32″ пн. ш. 28°33′41″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2350 |
| Паштовы індэкс | 247930 |
| СААТА | 3243864056 |
| Нумарны знак | 3 |
| Муляраўка на мапе Беларусі ± Муляраўка | |
Муля́раўка[1] (трансьлітарацыя: Muliaraŭka) — пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Муляраўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад места Петрыкава, за 178 км ад Гомля[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як невялікае паселішча ў Петрыкаўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Назву атрымала ад урочышча.
15 лютага 1886 року ўведзеная ў эксплюатацыю чыгуначная станцыя на чыгунцы Лунінец — Гомель. 10 лістапада 1896 ад пажару згарэў мясцовы тартак.
22 лютага 1942 року савецкія партызаны ў часе вайны зь Нямеччынай разграмілі акупацыйны гарнізон. Гэта была адна зь першых баявых партызанскіх апэрацый на чыгуначных камунікацыях. У 1943 року нацысты часткова спалілі пасёлак.
З 8 студзеня 1986 року — цэнтар Муляраўскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыгуначная станцыя лініі Лунінец — Каленкавічы, за 12 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, 178 км ад Гомля.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзейнічаюць Петрыкаўскі адкормавы пункт, раённыя аб’яднаньні «Сельгастэхніка» і «Сельгасхімія», керамзітавы завод, фэльчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, бібліятэка, дзіцячы садок, клюб, паштовае аддзяленьне, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1897 — 57 жыхароў, 9 двароў;
- 1917—130 жыхароў;
- 1959 — у пасёлку 100 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 73 жыхары;
- 1999—649 жыхароў, 210 двароў[2];
- 2004—572 жыхары, 204 гаспадаркі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- 1 2 БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. — С. 24.