Ам’ен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ам’ен
Amiens
Ам’ен
Blason fr ville Amiens.svg
Герб Ам’ену
Рэгіён: О-дэ-Франс
Дэпартамэнт: Сома
Насельніцтва: 133755 (2016)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д. / 49.9; 2.3Каардынаты: 49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д. / 49.9; 2.3
Ам’ен на мапе Францыі
Ам’ен
Ам’ен
Ам’ен
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.amiens.fr

Ам’ен (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й былога рэгіёну Пікардыя (зь 1 студзеня 2016 — у складзе рэгіёну О-дэ-Франс). Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Сома. Насельніцтва на 2016 год — 133 755 жыхароў.

Эканоміка й адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся ўнівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар гораду з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.

Галоўная славутасьць гораду — Ам’енскі сабор, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.

Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]