Менскі Міжнародны конкурс піяністаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Менскі Міжнародны конкурс піяністаў — спаборніцтва клясычных піяністаў, якое адбываецца з пэрыядычнасьцю 4—5 гадоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў Менску. Конкурс заўсёды праходзіць у тры туры: два сольныя і фінальны з аркестрам. Браць удзел у конкурсе маюць права прадстаўнікі любой краіны і нацыянальнасьці сьвету, адбор канкурсантаў адбываецца паводле дасыланых дакумэнтаў. На момант пачатку конкурсу ўдзельнік павінен быць не старэйшы за 30 гадоў. Падчас рэгістрацыі канкурсанты мусяць заплаціць грашовы ўнёсак (каля 50 даляраў ЗША ў рублёвым эквіваленце). У 1996 годзе ўсе ўдзельнікі ад Беларусі былі вызваленыя ад гэтага ўнёску.

Праграма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • адвольная праграма
  • твор кампазытара краіны ўдзельніка, напісаны пасьля 1950 году. У 2005 годзе амаль ніхто з канкурсантаў ня выканаў гэтага патрабаваньня. Прычынай стала тое, што ў расейскамоўнай частцы ўмоваў конкурсу, у адрозьненьне ад ангельскамоўнай, праз памылку, гэтая ўмова была прапушчаная.

Фінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Два канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (у 2005 годзе — толькі адзін канцэрт):

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 прэмія — 5000 даляраў ЗША (у 2005 годзе — €3000)
  • 2 прэмія — 3000 даляраў ЗША (у 2005 годзе — €2000)
  • 3 прэмія — 1000 даляраў ЗША (у 2005 годзе — €1000)
  • Дыплём (4, 5 і 6 месцы) — 500 даляраў ЗША (у 2005 годзе — €500)

Акрамя гэтых прэміяў прызначаюцца таксама разнастайныя спэцыяльныя прызы (наймалодшаму ўдзельніку, найлепшаму выканаўцу абавязковага твору, прыз Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прызы асобных прадпрыемстваў Менску). Яны бываюць як грашовыя, так і рэчавыя (тэлевізар, карціна і г. д.)

Гісторыя конкурсаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы конкурс, які адбыўся ў 1996 годзе сабраў рэкордную колькасьць удзельнікаў (больш за 80) і быў найбольш прадстаўнічы. У 2000 годзе агульная лічба канкурсантаў скарацілася амаль удвая, хоць заявак першапачаткова было атрымана таксама каля 80. Найменшая колькасьць удзельнікаў (38) была на трэцім конкурсе, які вызначыўся памяншэньнем грашовых памераў прэміяў, скарачэньнем праграмы 3 туру, адсутнасьцю тэлевізійных трансьляцыяў і малой увагай да конкурсу ад сродкаў масавай інфармацыі. Цікавасьць публікі да конкурсу была заўсёды вельмі высокая. Падчас другога туру й асабліва фіналу Вялікая канцэртная заля Філярмоніі заўжды перапоўненая.

Конкурс «Фартэпіяна. Менск-1996»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Мяржанаў (Расея, сустаршыня), Ігар Алоўнікаў (Беларусь, сустаршыня), Джузэпе Марыёці (Італія), Казімеж Гержод (Польшча), Джозэф Банавец (ЗША), Каця Колева (Францыя), Арніс Зандманіс (Латвія), Валянціна Рахленка (Беларусь), Зоя Качарская (Беларусь), Юры Гільдзюк (Беларусь).

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс «Менск-2000»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар Алоўнікаў (старшыня, Беларусь), Ары Варды (Ізраіль), Юры Гільдзюк (Беларусь), Валеры Казлоў (Украіна), Мацей Лукашчык (Польшча), Даніель Полак (ЗША), Валянціна Рахленка (Беларусь), Валеры Шацкі (Беларусь), Людміла Шаламенцава (Беларусь)

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс «Менск-2005»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар Алоўнікаў (старшыня, Беларусь), Віталіс Рачкевіч (Польшча), Юры Гільдзюк (Беларусь), Арніс Зандманіс (Латвія), Валеры Казлоў (Украіна), Аркадзь Сявідаў (Расея), Валеры Шацкі (Беларусь), Людміла Шаламенцава (Беларусь), Юлія Мадатава (Нямеччына).

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыўныя конкурсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычнай эмблемай, або пазыўнымі, Менскага Міжнароднага конкурсу піяністаў зьяўляецца фрагмэнт песьні кампазытара Уладзімера Алоўнікава Радзіма мая дарагая ў транскрыпцыі для фартэпіяна сола Ігара Алоўнікава. Гэтыя пазыўныя, у запісы самога Ігара Алоўнікава, гучаць на пачатку кожнага з конкурсных дзён, а таксама на пачатку ўрачыстага адкрыцьця конкурсу і заключнага канцэрту ляўрэатаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]