Марка Рыхтэр
| Марка Рыхтэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 лістапада 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 176 см[1][2] | |
| Вага | 74 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Майнц | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2021 | Аўгсбург II[d] | 61 (42) |
| 2017—2021 | Аўгсбург | 97 (12) |
| 2021—2023 | Гэрта | 62 (11) |
| 2023— | Майнц | 20 (1) |
| 2024—2025 | → Гамбург | 27 (1) |
| 2025—2026 | → Дармштат-98 | 30 (2) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 8 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рка Ры́хтэр (па-нямецку: Marco Richter; нар. 24 лістапада 1997 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Майнцу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваю кар’еру Рыхтэр пачаў у родным горадзе ў Баварыі. Дзякуючы скаўтам быў запрыкмечаны «Баварыяй», у акадэміі якой навучаўся з 2004 па 2012 гады[3]. Пасьля васьмі сэзонаў у Мюнхэне ён далучыўся да акадэміі «Аўгсбургу»[4], а 22 траўня 2015 году дэбютаваў за рэзэрвовую дружыну «Аўгсбурга», аднак дэбют быў прагуляны зь лікам 2:1 рэзэрвовай дружыне «Інгальштату-04» у рамках матчу чацьвёртага дывізіёну Нямеччыны. Ужо ў наступных двух сэзонах гулец стаў стала цэліць у браму супернікаў, у сэзоне 2016—2017 гадоў нават стаўшы трэцім найлепшым бамбардзірам сэзону. 30 ліпеня 2016 году ў матчы рэзэрвовай дружыны «Аўгсбургу» супраць «Зэлігенпортэну» Рыхтэр адзначыўся голам 7 разоў, а клюб у выніку скончыў матч перамогай зь лікам 12:0[5][6][7][8].
Дзякуючы выдатным выступам у рэзэрве, гулец быў выкліканы ў асноўную дружыну клюбе. Дэбют у Бундэсьлізе адбыўся 14 кастрычніка 2017 году, калі футбаліст выйшаў на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гофэнгайму» (2:2). 4 лютага 2018 году Рыхтэр забіў свой першы гол у лізе ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» (3:0)[9]. У жніўні 2021 году склаў працоўную дамову з бэрлінскай «Гэртай»[10]. Пасьля таго, як «Гэрта» страціла месца ў элітным дывізіёне, гулец у жніўні 2023 году далучыўся да складу «Майнцу»[11]. 28 жніўня 2024 году Рыхтэр перайшоў на правах арэнды ў «Гамбург»[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Marco Richter // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 M. Richter // Soccerway (мн.)
- ↑ «Ein schwieriger Wechsel». Augsburger Allgemeine.
- ↑ «Bayern-Treffer-Kandidat Marco Richter vom FC Augsburg II im Porträt"». bfv.de (in German). BFV.
- ↑ «Marco Richter und das Spiel seines Lebens». FUPA.
- ↑ «Richter: Hier spricht der Sieben-Tore-Mann!». Fussball.
- ↑ «Marco Richter: Jetzt greift der Sieben-Tore-Mann bei den Profis an». Augsburger Allgemeine.
- ↑ «Zu gut für die Anzeigetafel». Süddeutsche Zeitung.
- ↑ «Koo bestraft biedere Frankfurter bei Fabians Comeback». Kicker.
- ↑ «Hertha BSC sign Marco Richter». Hertha BSC.
- ↑ «Marco Richter joins 1. FSV Mainz 05». Hertha BSC.
- ↑ «Auf Leihbasis: Marco Richter wechselt zum HSV». Hamburger SV.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Футбалісты клюбу «Майнц»
- Футбалісты клюбу «Аўгсбург»
- Футбалісты клюбу «Гэрта» Бэрлін
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Дармштат-98»
- Нямецкія футбалісты
- Нямецкія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году