Перайсьці да зьместу

Мантвілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мантвіл»)
Мантвілы
лац. Mantviły
Герб Мантвілаў
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя
Першы з роду Мантывіл

Мантывілы, Монтвілы — літоўскі шляхецкі род гербаў Ляліва, Пабог і Тры Калёны[1].

Мунтвіл (Muntwil) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Монтвіл азначае «гарлівая воля»[6] (тое ж, што і імя Вільмонт).

Адпаведнасьць імя Мантвіл германскаму імю Muntwil, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[7], сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].

Заснавальнік роду — літоўскі баярын Мантывіл, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера[a]. Яшчэ адзін упамін пра Мантывіла датуеццца 1473 годам, калі зь яго ўдавой ажаніўся Ян Табаравіч[11].

Род шырока разгалінаваўся на Жамойці і Віленшчыне.

Найбольш вядомыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Зьвесткі пра баярына вялікага князя Скіргайлы Мантывіла, які ў канцы XIV стагодзьдзя нібы браў удзел у паручыцельстве за Братошу[8], грунтуюцца на няправільным прачытаньні імя Montwit як Montwil[9]), Bratosz Koilutouicz (1387—1394 гады)[10]
  1. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 207.
  2. 1 2 Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
  3. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 115.
  8. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 172.
  9. Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
  10. Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  11. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 309.