Свэн Нурдквіст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Свэн Нурдквіст
Sven Nordqvist
Sven Nordqvist 03.JPG
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1946 (73 гады)
Гэльсынгборг, Швэцыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, мастак-ілюстратар
Гады творчасьці з 1982
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова швэдзкая
Значныя творы сэрыя «Пэтсан і Фіндус»
Прэміі
http://www.pettson.gammafon.se

Свэн Ну́рдквіст (па-швэдзку: Sven Nordqvist; * 30 красавіка 1946, Гэльсынгборг, Сконэ, Швэцыя) — швэдзкі дзіцячы пісьменьнік і ілюстратар. Вядомы найперш дзякуючы сваёй сэрыі пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на поўдні Швэцыі, у Гэльсынгборгу. Юнацтва правёў у Гальмстадзе. З 15-гадовага ўзросту марыў стаць мастаком і некалькі разоў беспасьпяхова намагаўся паступіць у розныя мастацкія ўстановы. У рэшце рэшт яму давялося вывучаць архітэктуру ў вышэйшай тэхнічнай школе ў месьце Люнд, дзе пасьля пэўны час чытаў лекцыі па архітэктуры ў Люндзкім унівэрсытэце. У той самы час ён працаваў ілюстратарам у рэклямнай кампаніі ў Гальмстадзе, аздабляў плякаты і кнігі.

Нарэшце ў 1983 ён узяў удзел у конкурсе на найлепшую дзіцячую ілюстрацыю для кнігі, які ладзіла выдавецтва «Апал». Дзеля гэтага ён напісаў уласную кнігу (казку «Агатон Эман і альфабэт») ды праілюстраваў яе, заняўшы першае месца. Наступнага року гэтая казка выйшла ў сьвет асобнай кнігай. З тае пары ён стаў працаваць толькі як аўтар і мастак дзіцячых кніг.

Жанаты, мае двух сыноў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 року выйшла ягоная кніга «Мянінны пірог», першая ў сэрыі пра старога фэрмэра Пэтсана і ягонаё разумнаё кацянё. Дзякуючы гэтай сэрыі Нурдквіст стаў знакамітым сьпярша на сваёй радзіме, а пасьля і ў Эўропе, найперш у Нямеччыне. У нямецкім перакладзе галоўных герояў завуць Пэтэрсан і Фіндус, у дацкім — Пэдэрсэн і Фіндус, па-фінску — Пэсанэн і Війру.

Паводле кніг пра Фіндуса і Пэтсана былі створаныя фільмы і мультфільмы, а таксама кампутарная гульня.

Акрамя сэрыі пра Пэтсана і Фіндуса Нурдквіст таксама вядомы як ілюстратар і суаўтар сэрыі казак пра прыгоды Мамы Му і ейнага сябра Крумкача швэдзкіх пісьменьнікаў Юі й Томаса Вісьляндэраў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нурдквіст С. Агатон Эман і альфабэт = Agaton Öman och alfabetet. — 1983.
  • Нурдквіст С. Мянінны пірог = Pannkakstårtan. — 1984. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Minus och stora världen. — 1985.
  • Нурдквіст С. Julgröten. — 1986.
  • Нурдквіст С. Паляваньне на лісаў = Rävjakten. — 1986. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Hattjakten. — 1987.
  • Нурдквіст С. Пэтсан сумуе = Stackars Pettson. — 1987. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Nasse hittar en stol. — 1988. — (Nasse-serien).
  • Нурдквіст С. Раство ў Пэтсанавай хатцы = Pettson får julbesök. — 1988. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Пярэпалах у агародзе = Kackel i grönsakslandet. — 1990. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Nasses taxi. — 1991. — (Nasse-serien).
  • Нурдквіст С. Пэтсан ідзе ў паход = Pettson tältar. — 1992. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Мэханічны Дзед Мароз = Tomtemaskinen. — 1994. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Чужы ў агародзе = Tuppens minut. — 1996. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Гісторыя пра тое, як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі = När Findus var liten och försvann. — 2001. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Дзе мая сястра? = Var är min syster?. — 2007.
  • Нурдквіст С. Lisa väntar på bussen. — 2010.
  • Нурдквіст С. Hemma hos Pettson och Findus. — 2011.
  • Нурдквіст С. Findus flyttar ut. — 2012. — (Пэтсан і Фіндус).

Ілюстрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Casper Verner-Carlsson. Bubblan under isen. — 1988.
  • Pelle Eckerman. Magiska linser och hemliga skåp. — 1989.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu gungar. — 1993.]
  • Casper Verner-Carlsson. Storfiskarens nybörjarbok. — 1993.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu åker bobb. — 1994.
  • Mats Wahl. Nu seglar Vasa!. — 1995.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu bygger koja. — 1995.
  • Hannele Norrström. Guldflickan. — 1995.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му і Крумкач = Mamma Mu och Kråkan. — 1996.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му на санках = Mamma Mu städar. — 1997.
  • Mats Wahl. Den långa resan. — 1998.
  • Eva-Lena Larsson och Kennert Danielsson. Вырабкі Фіндуса = Pyssla med Findus. — 1998. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Mats Wahl. Folket i Birka. — 1999.
  • Sven Hedman. Pettson och Findus sångbok. — 1999. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu åker rutschkana. — 2003.
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu klättrar i träd. — 2005.
  • Christine Samuelsson. Pettson och Findus kokbok. — 2004. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu får ett sår. — 2006.
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu och Kråkans jul. — 2008.
  • Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer. — 2009.
  • Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer. — 2013.
  • Barbro Lindgren. Stackars Allan. — 2013.

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Свэн Нурдквістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў