Летувісы ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:51, 11 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Летувіская меншасьць у Беларусі афіцыйна налічвае 5087 прадстаўнікоў і складае дзявятую па колькасьці нацыянальную меншасьць у краіне[1][2]. Толькі 1 597 з іх (31,4%) ў якасьці роднай мовы ўважае выключна летувіскую мову; большасьць — 1 999 (39,3%) — падала расейскую мову[1].

Пераважная большасьць летувісаў пражывае ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

Першыя арганізацыі беларускіх летувісаў паўсталі ў 1994 року. Тады былі зарэгістраваныя суполкі летувісаў ў Гервятах, Пелясе і арганізацыя цэнтральнага характару — Рэспубліканскае аб’яднаньне беларускіх летувісаў (па-летувіску: Respublikinė Baltarusijos lietuvių bendruomenė). У 1995 року заснаваная гарадзенская суполка летувісаў і Асацыяцыя летувісаў Гарадзенскай вобласьці, а ў 1998 року — суполка летувісаў Браслаўскага краю[3].

У 1994 року ў Рымдзюнах была адкрытая першая на Беларусі пасьляваенная летувіская школа, тамсама ў 1996 року пачала дзейнічаць летувіская сярэдняя школа. Акрамя гэтага, дзейнічаюць некалькі нядзельных школак: у Менску, Горадні, Палеках (Паляцкішкі?, па-летувіску: Palekai) і Радуні. У некалькіх мясьцінах у дзяржаўных школах выкладаецца летувіская мова[3]. У 1999 року пабачыў сьвет першы нумар бюлетэню беларускіх летувісаў «Mūsų žodis» (па-беларуску: «Наша слова»)[4].

Дружына беларускіх летувісаў прымала ўдзел у спартовых гульняў летувісаў сьвету і атрымала некалькі мэдалёў[3].

Сучаснасьць

Ладзяцца сходы беларускіх летувісаў. Адзначаюцца ўгодкі зьнішчэньняў летувісаў праз НКВД ў Ігумене, а таксама ўгодкі каранацыі Міндоўга[4].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — 416 с. — ISBN 9986-892-34-1

Вонкавыя спасылкі