Перайсьці да зьместу

Лео Таксыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лео Таксыль
па-француску: Léo Taxil
Лео Таксыль
Дата нараджэньня 21 сакавіка 1854(1854-03-21)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сакавіка 1907(1907-03-31)[1] (53 гады)
Месца сьмерці
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы
Занятак журналіст, выдавец, пісьменьнік, навэліст, proofreader
Псэўданімы Léo Taxil[2]

Лео́ Таксы́ль (па-француску: Léo Taxil), сапраўднае імя Габрые́ль Антуа́н Жага́н-Пажэ́с (па-француску: Gabriel Antoine Jogand-Pagès; 1854—1907) — францускі пісьменьнік і журналіст, яркі прадстаўнік францускага пісьменьніцтва.

Нарадзіўся ў Францыі ў 1854 годзе. Свае дзяцінства, юннацтва й вучобу Л. Таксыль правёў у езуіцкае калегіі. Іх асяродзьдзе прывяло Л. Таксыля да мысьлі, што ўся каталіцкая царква крывадушная ўстанова й усё жыцьцё Л. Таксыль яе ненавідзеў.

Творчая дзейнасьць Л. Таксыля прыпала на гады барацьбы ў Францыі паміж народапраўцамі і прыхільнікамі каралеўскае ўлады. Пасьля паражэньня Францыі ў вайне з Прусыяю й падзеньня ўлады Напалявона Трэцяга разгарэлася вострая барацьба за будучы дзяржаўны лад Францыі. У канцы 1870-ых гадоў барацьба закончылася перамогаю народапраўцаў. Пачаліся ганеньні на прыхільнікаў каралеўскае ўлады і блізкае да іх каталіцкае царквы. Езуіты былі забароненыя. У Францыі вучоба дзяцей была перададзеная дзяржаўным установам, а каталіцкая царква была адсунутая ад вучобы дзяцей. Каталіцкая царква доўга была супраць новага ладу Францыі. Толькі ў 1890 годзе кардынал Лявэжэры, са згоды папы Льва ГІ, прасіў каталікоў прызнаць дзяржаўны лад краіны.

Л. Таксыль пачаў падтрымліваць народапраўцаў, якія перамаглі ў барацьбе за ўладу. Ён выдаваў кнігі, якія высьмейвалі каталіцкую царкву, паказвалі яе крывадушніцтва, злачынствы. З 1879 году Л. Таксыль выдаў некалькі твораў:

  • «Плоцкія паводзіны папы Пія 9»
  • «Сын езуіта»
  • «Сямейства Борджыя»
  • «Атруціцель Леў ГІ і пяць мільёнаў канонікаў»
  • «Эвангельле бавіць, або жыцьцё Ісуса Хрыста»
  • «Сьвяшчэнны вяртэп»
Кніга Лео Таксыля выдадзеная ў 1882 годзе

Усе кнігі сталі добра вядомымі ў Францыі, бо ў іх было многа высьмейваньня, апісаньня насільства, забойства, плоцкія чыны каталіцкіх і хрысьціянскіх сьвяшчэнікаў. Большасьць чынаў не пацьвярджаецца ніякімі доказамі, але яго творы карысталіся любоўю ў атэістаў.

У СССР творы Л. Таксыля перавыдаваліся[3] аж да распаду СССР. Напрыклад, у БССР выдавалася кніга «Сьвяшчэнны вяртэп» ў 1987 годзе накладам 200 000 асобнікаў[4]. Яе выкарыстоўвалі ў барацьбе з хрысьціянствам і для далейшага распаўсюджаньня атэізму ў СССР.

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France Taxil, Léo // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Record #12181141c, Record #154854653, Record #15489289h, Record #14941370b, Record #10371852t // BnF catalogue général (фр.)Paris: BnF.
  3. ^  Таксиль, Лео Священный вертеп. — Масква: Политиздат, 1965. — 544 с.
  4. ^  Таксиль, Лео Священный вертеп. — Менск: Беларусь, 1987. — 510 с. — 200 000 ас.