Кульшычы (Магілёўская вобласьць)
Кульшычы | |
трансьліт. Kuĺšyčy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Васькавіцкі |
Насельніцтва: | 0 чал. (2014) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213241 |
СААТА: | 7250808036 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′16″ пн. ш. 30°45′28″ у. д. / 53.47111° пн. ш. 30.75778° у. д.Каардынаты: 53°28′16″ пн. ш. 30°45′28″ у. д. / 53.47111° пн. ш. 30.75778° у. д. |
± Кульшычы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ку́льшычы[1] (таксама — Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы[1]) — былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету.
Вёска была выселена пасьля Чарнобыльскай аварыі, на момант расьсяленьня ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. Па стане на 2011 год пражываў 1 чалавек[2]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Прапойскага раёну. Побач зь вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Прапойскага раёну (189 мэтраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшычаў зьмешчана братэрская магіла 1943—1944 гадоў, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[5] У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6]. У 1861 была пабудавана царква Раства Багародзіцы. З 1864 вёска належала Лясьнеўскім. У 1900 была заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытаньня[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2014 год — 0 чалавек
- 2011 год — 1 чалавек[2]
- 1999 год — 4 чалавекі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якаў Барсукоў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Ісак Сербаў (1871—1943) — беларускі этнограф, фальклярыст і археоляг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 280
- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18.11.2014 N 7-5 "Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района" (рас.)
- ^ Славгородский район (Могилевская область)
- ^ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
- ^ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 572.