Якаў Барсукоў
Якаў Барсукоў | |
Дата нараджэньня | 5 лістапада 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 верасьня 1971 (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | вайсковы тэарэтык, дзяржаўны дзяяч, палітык, партызан |
Узнагароды |
Якаў Нікандравіч Барсукоў (5 лістапада 1904, Кульшычы Прапойскага раёну — 29 верасьня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1932 году быў на гаспадарчай рабоце, з 1938 году інструктар, сакратар Добрускага РК КП(б)Б. У жніўні — кастрычніку 1941 году ў тыле ворага, арганізоўваў падпольную працу ў Добрускім раёне. Са студзеня 1942 году кіраўнік дывэрсійнай групы, з чэрвеня 1942 году камісар, у сакавіку — верасьні 1943 году камандзір 2-й беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў Віцебскай вобласьці. Адначасова ў чэрвені 1942 — верасьні 1943 1-ы сакратар Мехаўскага падпольля РК КП(б)Б. З 1943 на партыйнай і гаспадарчай працы. Ягоны сын Сталій быў дэпутатам у Вярхоўным савеце БССР 12 скліканьня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Т. 5. Біяграфічны даведнік. Мн: Выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1982
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 29 верасьня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Горадні
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Прапойскім раёне
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны