Лягер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пінта лягеру

Лягер (ад па-нямецку: Lagerbier, піва, дасьпяваючае пры захоўваньні) — тып піва, пры вырабе якога выкарыстоўваецца нізавое закісаньне з наступнай фэрмэнтацыяй пры нізкай тэмпэратуры. У цяперашні час гэта найболей распаўсюджаны тып піва, дзель якога ў сусьветным спажываньні даходзіць да 80%.

Тыповая тэхналёгія вырабу лягеру — зваранае піўное сусло астуджаюць, дадаюць дрожджы і перапампоўваюць у бак, дзе сусла бродзіць каля тыдня. Пры гэтым падтрымліваецца вызначаная тэмпэратура, каб прадухіліць акісьленьне. Затым дрожджы адлучаюць і піва накіроўваюць на другасную фэрмэнтацыю ў ёмістасьці пад вялікім ціскам вуглякіслага газу. Дабражваньне і пасьпяваньне піва пры нізкай тэмпэратуры доўжыцца ад 20 да 120 дзён, часам больш. Затым піва фільтруюць і разьліваюць у пасудзіны (бочкі, бутэлькі, слоікі і г. д.). Бутэлькавае піва часта пастэрызуюць або выкарыстоўваюць тонкае фільтраваньне для павелічэньня тэрміну захоўваньня.

Звычайны колер лягеру — сьветла-жоўты, але бываюць і цёмныя гатункі.

Асноўныя гатункі лягеру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьветлы лягер (Light lager)
    • Лёгкі амэрыканскі лягер
    • Стандартны амэрыканскі лягер
    • Амэрыканскі прэміюм лягер
    • Мюнхэнскае сьветлае
    • Дортмундзкае экспартнае
    • Хель
  • Пілзьнер (Pilsner)
    • Нямецкі пілзьнер (Pils)
    • Багемскі Пілзьнер
    • Клясычны амэрыканскі пілзьнер
  • Цёмны лягер
    • Цёмны амэрыканскі лягер
    • Мюнхэнскае цёмнае
    • Щварцбір (Schwarzbier) — чорнае піва
  • Бок (Bock)
    • Майбок/Сьветлы бок (Maibock/Helles Bock)
    • Традыцыйны бок (Traditional Bock)
    • Допэльбок (Doppelbock)
    • Айсбок (Eisbock) — ледзяны бок

Асноўныя маркі лягеру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лягерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў