Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крывошын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Касьцёл езуітаў (Крывошын)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Крывошын
Каардынаты 52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д. / 52.8725° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.8725; 26.13056Каардынаты: 52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д. / 52.8725° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.8725; 26.13056
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Крывошыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. У 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час у будынку касьцёла дзее царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Крывошыне езуіты збудавалі ў 1670 годзе. Каля 1740 году на яго месцы збудавалі новы мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Крывошын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1883 годзе перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і невялікай закрысьціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). У выніку маскоўскай перабудовы над цэнтральным нэфам на 2-прыступкавым квадратным у пляне пастамэнце паставілі 12-гранны барабан з купалам, завершаным купалам-цыбулінай. Над галоўным фасадам надбудавалі 8-гранную званіца, завершаную шатром з купалам-цыбулінай. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца дзьве 2-ярусныя вежы, дэкараваныя трыкутнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленьні фасадаў выкарыстоўваюцца дэкаратыўныя элемэнты архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя пасы, гіркі.

Ва ўнутранай прасторы захаваліся пачатковыя манумэнтальным формы. Цэнтральны і меншыя бакавыя нэфы, разьмежаваныя васьмю слупамі, перакрываюцца крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеньнямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сьцены аздабляюцца вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, ляпнінай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й паловы XVIII ст. «Маці Божая зь дзіцем» і «Маці Божая Замілаваньне»[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 42.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000476