Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Івянец |
Каардынаты | 53°53′28.39″ пн. ш. 26°44′14.25″ у. д. / 53.8912194° пн. ш. 26.7372917° у. д.Каардынаты: 53°53′28.39″ пн. ш. 26°44′14.25″ у. д. / 53.8912194° пн. ш. 26.7372917° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Тэадор Антоні Ваньковіч |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Івянцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на рагу гістарычных Віленскай і Закляштарнай вуліцаў[a], на правым беразе ракі Волмы. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У наш час касьцёл і кляштар дзеюць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 студзеня 1702 году стольнік менскі Тэадор Антоні Ваньковіч запрасіў у Івянец манахаў-францішканаў (фундуш пацьвярджаўся Галоўным Літоўскім Трыбуналам 19 лістапада 1704 году). Неўзабаве на ахвяраваныя сродкі ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.
У 1740 годзе побач з драўляным пачалося будаваньне мураванага касьцёла. Будоўля фінансавалася пляменьнікам фундатара Ўладзіславам Тадэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Бакавы алтар у гонар Маці Божай Чанстахоўскай асьвяцілі ў 1757 годзе, яшчэ тры (зь пяці) алтары — у 1769 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Івянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1856—1860 гадох праводзіліся рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча[1].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1880—1885 гадох над вежамі касьцёла паставілі купалы-цыбуліны. У 1915 годзе ў кляштарным корпусе разьмясьціўся манастыр Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. 3 траўня 1939 годзе зноў пачаў дзеяць францішканскі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і разьмясьцілі ў ім вытворчыя памяшчаньні.
У канцы 1980-х гадоў у будынках праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. У 1992 годзе касьцёл перадалі рыма-каталікам, у 1994 годзе — кляштарны корпус. У 2003 годзе пачалася комплексная рэстаўрацыя помніка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з прастакутнай апсыдай прэзьбітэрыюму, якая мае аб’ёмна-прасторавую структуру ў выглядзе лацінскага крыжа. Над галоўным фасадам узвышаюцца ажурныя 5-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаецца атыкавы франтон, аздоблены валютамі з «грабеньчыкамі» і дэкаратыўнымі вазамі-пінаклямі. Франтону галоўнага фасаду адпавядаюць фігурныя франтоны над алтаром і рамёнамі трансэпта.
Унутраная прастора перакрываецца крыжовым скляпеньнем на адзінкавых падпружных арках. Стылявы акцэнт у афармленьні інтэр’еру ўносіць хвалісты парапэт, разьмешчаны на 2 слупах пры ўваходзе, а ў канцы залі — 3 стукавыя алтары з шматлікімі калёнамі, архітэктурнай і дэкаратыўнай плястыкай.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы (часткова 3-павярховы[2]) Г-падобны ў пляне будынак. Сьцены падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і шырокімі пілястрамі ў прасьценках. Манаскія кельлі аб’ядноўваюцца скляпеністай галерэяй.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Апсыда
-
Алтар
-
Хоры
-
Кляштарны корпус
-
Брама
-
Мур зь вежай
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пушкіна, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Трэпет Л. Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 227.
- ^ Трэпет Л. Івянецкі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 238.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000086 |