Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў (Стоўпцы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Стоўпцы |
Каардынаты | 53°28′38.30″ пн. ш. 26°43′56.60″ у. д. / 53.4773056° пн. ш. 26.7323889° у. д.Каардынаты: 53°28′38.30″ пн. ш. 26°43′56.60″ у. д. / 53.4773056° пн. ш. 26.7323889° у. д. |
Будаваньне | 1623—1675 гады |
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Стоўпцах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. У другой палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл і кляштар дамініканаў у Стоўпцах у 1623 годзе фундавалі ваявода менскі Аляксандар Слушка і яго жонкай Соф’я Канстанцыя зь Зяновічаў. Да 1640 году манахі збудавалі драўляны жылы корпус кляштару і пачалі будаваць мураваны касьцёл.
З 1639 году кляштар атрымаў статус канвэнту, Стаўпецкая дамініканская місія ўваходзіла ў Рускую правінцыю сьвятога Яцка з цэнтрам у Львове. Першым прыёрам быў Фабіян Мілашэвіч, які ў 1640 годзе вярнуўся ў Стоўпцы кіраваць будаваньнем касьцёла (памёр у 1644 годзе да сканчэньня працаў і спачыў у асьвячонай у яго гонар новазбудаванай касьцельнай капліцы). З прычыны вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл кансэкравалі толькі ў 1675 годзе.
У канцы XVІІІ ст. у мураваным кляштары месьціліся трапезная, архіў, бібліятэка (у 1804 годзе налічвала 79 кніг), дзеялі парафіяльная школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Стоўпцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, у кляштарным корпусе разьмясьцілі жаночую вучэльню, а касьцёл пачаў дзеяць як парафіяльны[1]. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867—1883 гадох яны перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Будынак касьцёла пацярпеў ў Першую сусьветную вайну (згарэлі ўсе надбудаваныя купалы-цыбуліны).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія пачалі паступова яго аднаўляць. Будынак нязначна пацярпеў ад пажару ў час Другой сусьветнай вайны. У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта была 3-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Вежы мелі аднолькавае на ўсю вышыню квадратнае папярочнае сечыва, што надавала ім манумэнтальнасьць. Звонку будынак адзначаўся сьціплым дэкорам: роўныя пілястры і нішы, бакавыя нэфы мелі аркавыя вокны-біфорыюмы. Вынікам маскоўскай перабудовы 2-й паловы XIX ст. стала зьніжэньне вежаў і іх завяршэньне купаламі-цыбулінамі. Над шчытом фасаду збудавалі шатровую званіцу таксама з купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін купал-цыбуліну на васьмерыковым барабане паставілі над 2-схільным дахам цэнтральнага нэфа. Купаламі-цыбулінамі завяршылі прыбудаваны прытвор і арыгінальную далучаную да асноўнага аб’ёму з паўднёвага боку цэнтрычную капліцу Сьвятога Дамініка.
Асноўным дэкаратыўным элемэнтам інтэр’еру быў галоўны і 8 кулісных алтароў. Скляпеньні нэфаў і купал аздабляліся ляпнымі кесонамі і фрэскавай размалёўкай. У касьцёле захоўваліся шматлікія творы іканапісу і скульптуры высокамастацкай работы, партрэт фундатара Аляксандра Слушкі[2].
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з двума ўваходамі з бакоў[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1751—1770 гг.
-
1751—1770 гг.
-
Праект маскоўскай перабудовы, 1874 г.
-
1874 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
М. Шылаў, 1916 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Я. Булгак, 1920—1926 гг.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1933 г.
-
1933—1939 гг.
-
1933—1939 гг.
-
1933—1939 гг.
-
1937 г.
-
Я. Булгак, 1933—1939 гг.
-
Я. Булгак, 1933—1939 гг.
-
1933—1939 гг.
-
Ю. Клос, 1939 г.
-
А. Віслоцкі 1939 г.
-
1941 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер на гэтым месцы тэрыторыя школы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 460.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 461.
- ^ Жаўняркевіч Р. Кляштар айцоў дамініканаў у Стоўбцах // Наша Вера. № 2, 1999 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жаўняркевіч Р. Кляштар айцоў дамініканаў у Стоўбцах // Наша Вера. № 2, 1999 г.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.