Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Ракаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
| |
Былы касьцёл Сьвятога Духа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ракаў |
Каардынаты | 53°58′01.46″ пн. ш. 27°03′31.25″ у. д. / 53.9670722° пн. ш. 27.0586806° у. д.Каардынаты: 53°58′01.46″ пн. ш. 27°03′31.25″ у. д. / 53.9670722° пн. ш. 27.0586806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. У другой палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Ракаўскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Перамяненьня Гасподняага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе меркаваньне, што ў 1465 годзе на месцы сучаснага храма Перамяненьня Гасподняга ў Ракаве ўпаміналася існаваньне праваслаўнай царквы[1]. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў Ракаве кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл Сьвятога Духа і кляштарны корпус.
У 1730—1793 гадох на сродкі парафіянаў і ахвяраваньні князёў Сангушкаў і сяброў брацтва Сьвятой Ганны вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ракаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За польскім часам і саветамі царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція, з паўднёвага — Мікольская капліца з 3-граннай алтарнай часткай. Галоўны фасад падзяляецца пілястрамі, лучковымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі ў роўных ліштвах і завяршаецца шырокім трыкутным франтонам. Сьцены аздабляюцца лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. У выніку маскоўскай перабудовы над касьцёлам надбудавалі купал на драўляным 8-гранным барабане з цыбулінай і зруйнавалі верхнія ярусы вежаў.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам месьцяцца хоры, якія абапіраюцца на 3-пралётную аркаду[2]. Інтэр’ер аздабляюць два бакавыя алтары.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку Школьная вуліцы, каля 1900 г.
-
З боку Рынку, 1918 г.
-
1918 г.
-
1930-я гг.
-
З боку Бакроўкі, 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Брама-званіца
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Храм Праабражэньня Гасподняга, Ракаў // Партал «Праваслаўная архітэктура Беларусі», 2008 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
- ^ Кулагін А. Ракаўская Праабражэнская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 413.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000099 |