Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (Пінск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Дамініка
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°06′49.78″ пн. ш. 26°06′09.17″ у. д. / 52.1138278° пн. ш. 26.1025472° у. д.Каардынаты: 52°06′49.78″ пн. ш. 26°06′09.17″ у. д. / 52.1138278° пн. ш. 26.1025472° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіўся на гістарычнай Дамініканскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1949 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік. У 1950-я гады на месцы касьцёла збудавалі кінатэатар (цяпер царква ў гонар Уваскрасеньня Славушчага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату).
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1667 годзе жонка ваяводы полацкага Я. Копаця маркграфіня Марыя Люкрэцыяй Строцы заснавала ў Пінску кляштар дамінканаў. У 1697 годзе завяршылася будаваньне драўлянага касьцёла. У 1709 годзе пачалося будаваньне новага жылога корпуса. У XVIII ст. пры кляштары існавала музычная капэла.
У 1785 годзе стары касьцёл разабралі. У 1787—1810-х гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1840 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За польскім часам царква працягвала дзейнічаць. У 1940-я гады на колішні касьцёл надбудавалі купалы-цыбуліны.
У Другую сусьветную вайну касьцёл назначна пацярпеў. У 1949 годзе савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны комплекс.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны ўваход мез выгляд портыка з трыкутным франтонам. Пры перабудове касьцёл пад царкву над будынкам збудавалі два купалы.
Усярэдзіне скляпеньні падтрымліваліся шасьцю слупамі. У касьцёле захоўваўся абраз Маці Божай Ружанцовай.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
І. Сербаў, 1912
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ярашэвіч А. Пінскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 436.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (Пінск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў