Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Вялікая Бераставіца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Вялікая Бераставіца |
Каардынаты | 53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д. / 53.19278° пн. ш. 24.01944° у. д.Каардынаты: 53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д. / 53.19278° пн. ш. 24.01944° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Геранім Хадкевіч |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл стаіць у руінах, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1615 годзе ўладальнік маёнтку Геранім Хадкевіч заснаваў у Вялікай Бераставіцы місію кармэлітаў, якія валодалі касьцёлам. У 1741 годзе праводзіўся рамонт касьцёла з фундацыі кракаўскага кашталяна Юзэфа Мнішка. У 1794 годзе пры касьцёле існаваў шпіталь, заснаваны на сродкі Ю. Патоцкай, у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. дзеяла школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі. У 1855 годзе праводзіўся рамонт касьцёла. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога занядбалі. У 1992 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, паўкруглай апсыдай і дзьвюма нізкімі закрысьціямі з бакоў алтарнай часткі. Галоўны бязьвежавы заходні фасад падзяляецца пілястрамі на тры часткі і завяршаецца прыступкавым атыкам. Узвышаная сярэдняя частка завяршаецца франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Нізкія бакавыя нэфы і закрысьціі кантрастуюць з 2-ярусным цэнтральным нэфам і крыламі трансэпта пад вальмавым дахам. Сьцены цэнтральнага нэфу падзяляюцца пілястрамі, бакавых нэфаў — лапаткамі. Аконныя праёмы з лучковымі аркавымі завяршэньнямі.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма масіўнымі слупамі на тры нэфы. Цэнтральны павышаны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Пры ўваходзе месьцяцца хоры. Найважнейшай рэліквіяй касьцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў, які напісаў Францішак Смуглевіч. Пад будынкам крыпта — дзевяць памяшканьняў, злучаных пераходамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
С. Касакоўскі, 1895 г.
-
С. Касакоўскі, 1895 г.
-
С. Касакоўскі, 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
С. Касакоўскі, 1901 г.
-
С. Касакоўскі, 1901 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
П. Валынцэвіч, 29 чэрвеня 1911 г.
-
1915—1918 гг.
-
1923 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр'ер
-
Інтэр'ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 74.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000078 |