Карані (Гарадзенская вобласьць)
| Карані, трансьліт. Karani | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Смаргонскі |
| Сельсавет | Каранёўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°30′24″ пн. ш. 26°21′58″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 212 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1592 |
| Паштовы індэкс | 231044 |
| СААТА | 4256824031 |
| Нумарны знак | 4 |
| Карані на мапе Беларусі ± Карані | |
Карані́[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Каранёўскага сельсавету. Знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Смаргоні. Празь вёску праходзіць праспэкт Індустрыяльны, што зьвязвае горад з Смаргонскім індустрыяльным заводам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча вядомае з пачатку XVII стагодзьдзя, як вёска ў складзе маёнтку Смаргонь Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, спачатку ўласнасьць Зяновічаў, а з 1628 году — Радзівілаў. У інвэнтары маёнтку Смаргонь 1621 году сяло згадваецца пад назвай Карэньне. У той час у ім было каля 20 домаўладальнікаў, да сяла прыпісана 27 валок ворыва. Згодна з гаспадарчым вопісам маёнтку Смаргонь 1689 году, паселішча зьяўлялася ўжо вёскай, у якой на тых жа 27 валоках налічваліся ўсяго 5 дымоў.
З 1795 году ў складзе Смаргонскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя каля 200 жыхароў, 343 дзесяціны зямлі.
З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 220 чалавек, 97 двароў; 2009 год — 212 чалавек[1]
- XX стагодзьдзе: 1971 год — 229 жыхароў, 79 двароў; 1999 год — 229 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 347
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.