Канстантын Тышкевіч
Канстантын Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 лютага 1806 Лагойск |
Памёр | 13 ліпеня 1868 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Піюс Тышкевіч Аўгуста-Марыя Плятэр[d] |
Дзеці | Марыя з Тышкевічаў[d] і Оскар Тышкевіч[d] |
Дзейнасьць | антраполяг, археоляг, гісторык, земляўласьнік, этнограф, бізнэсмэн, калекцыянэр, эканаміст |
Канстанты́н Тышке́віч (17 лютага 1806, места Лагойск — 13 ліпеня 1868) — беларускі[2][3] археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Сябар навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лёндане.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Піюса (1756—1858) і Аўгусты з Плятэраў, брат Яўстаха. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Навучаўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіюмах. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828).
У 1828—1836 працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. Удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў.
3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчанаў і сялянаў, цукровыя заводы, палатняную манфактуру і інш. У 1861 браў удзел у працы Менскага губэрнскага камітэту зь сялянскіх пытаньняў.
Разам з братам у 1842 заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музэю старажытнасьцяў, сябар Віленскай археалягічнай камісіі.
Дасьледаваў каля 200 курганоў, у тым ліку курганы крывічоў і дрыгавічоў (каля Барысава, Лагойску і інш.), гарадзішчаў і замчышчаў Менскай губэрні, склаў першыя тапаграфічныя мапы гарадзішчаў і замчышчаў. Першы клясыфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выкананьня і зьвёў іх у табліцы.
У 1856 арганізаваў экспэдыцыю па рацэ Вяльлі, паводле вынікаў якой напісаў краязнаўчую манаграфію «Вяльля і яе берагі» (Дрэздэн, 1871). Пра археалягічныя знаходкі пісаў у газэце «Новое время», якая выдавалася А. Кіркорам у Пецярбургу ў 1868—1871[4].
Багатыя зборы К. Тышкевіча ў значнай ступені разышліся па-за межы сучаснай Беларусі (Вільня, Варшава, Масква, Паланга і іншыя).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З радзінай, да 1869 г.
-
Э. Адамовіч, да 1869 г.
-
З кнігі «Вяльля і яе берагі», 1871 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/tyszkiewicz-konstanty/
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 510.
- ^ Дзмітрый Караў. Тышкевіч Канстанцін Піевіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 680.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 511.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстантын Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў