Піюс Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Піюс Тышкевіч
Піюс Тышкевіч
Піюс Тышкевіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1756
Вільня, Рэч Паспалітая
Памёр 1858
Лагойск, Барысаўскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Род Тышкевічы
Бацькі Фэліцыян Тышкевіч
Жонка Людвіка зь Серакоўскіх
Аўгуста з Плятэраў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Канстантын, Флярыян, Яўстах, Паўліна
Дзейнасьць інжынэр цывільнага будаўніцтва

Піюс[1] Тышкевіч (Пій; 1756[2]1858, места Лагойск) — ганаровы чалец Віленскай археалягічнай камісіі, маршалак шляхты Барысаўскага павету (18141820).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П. Тышкевіч. М. Казакевіч, 1847

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Фэліцыяна і невядомай з Масецкіх. Меў брата Дамініка. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Атрымаў добрае хатняе выхаваньне, навучаўся ў Менску[3].

Прысьвяціў сябе гаспадарчай дзейнасьці, умацаваньню эканамічнай рэнтабэльнасьці Лагойскага графства. У 1815 збудаваў у Лагойску новы палац у стылі ампір.

Шмат рабіў дзеля адраджэньня і памнажэньня культурнай спадчыны. Працягваў пісаць хроніку роду, істотна папоўніў мастацкую галерэю і бібліятэку Тышкевічаў. Спраўна вёў архіў графства. Адораны музычна, арганізоўваў камэрныя канцэрты. Іграў на скрыпцы і папулярнай у тыя часы нямецкай файцы.

Першая жонка — Людвіка зь Серакоўскіх — цяжка хварэла і памерла ў маладым веку ў 1803. Другі раз пабраўся шлюбам з Аўгустай Плятэр, ад якой меў трох сыноў: Канстантына, Флярыяна і Яўстаха, а таксама дачку Паўліну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 216.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 552.
  3. ^ Генадзь Каханоўскі, Аляксандар Каханоўскі. Руплівец нашай старасветчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Піюс Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў