Лагойская ткацкая фабрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лагойская ткацкая фабрыка
Палатняная фабрыка
Палатняная фабрыка
Краіна Беларусь
Места Лагойск
Дата заснаваньня 1837
Дата скасаваньня 1856
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Ткацкая фабрыка — помнік архітэктуры XIX ст. у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палатняная фабрыка

У 1837 годзе Канстантын Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства вытворчасьці тканін, якое працавала да 1856 году[1]. Фабрыка выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусьцінкі.

У лічбе менскага губэрнатара за 1842 год адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойску вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губэрні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ідзе далей на экспарт.

У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучасьнік») у 1853—1855 гадох, гэтае прадпрыемства апісваецца наступным чынам:


« Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая цяпер дайшла да пэўнай ступені дасканаласьці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Менскай губэрні, а папяровая выпісваецца з АнгельшчыныМанчэстэру)[2]. »

Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сьведчыць пра высокі ўзровень якасьці. Апроч іншаземцаў, запрошаных зь Нямеччыны, на фабрыцы працавала 80 мужчынаў і 5 жанчын[3].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак, у якім месьцілася фабрыка, захаваўся да сёньняшніх дзён, і зьяўляецца адной з найстарэйшых пабудоваў Лагойску. Фабрыка пабудавана з брусавага дрэва на мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёю 11 аршын. Дах гонтавы[4].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Менск: БелЭн, 2004. С. 398.
  2. ^ У складзе Расейскай імпэрыі(бел.). «Пэрсанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча»Праверана 1 лютага 2011 г.
  3. ^ Канстантын Тышкевіч(бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска»Праверана 1 лютага 2011 г.
  4. ^ Інвэнтарнае апісаньне маёнтка Лагойск(бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска»Праверана 1 лютага 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. — Менск: БелЭн, 2003. — 555, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0280-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
  • Шпілеўскі П. Падарожжа па Палесьсі і Беларускім Краі. Менск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000230