Перайсьці да зьместу

Кіраваньне часам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кіраваньне часам — сьвядомы нагляд за колькасьцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасьці часу дзеля падвышэньня іх выніковасьці. Вызначае час і шырыню ажыцьцяўленьня задумаў. Яму спрыяюць плянаваньне, разьмеркаваньне, мэтавызначэньне, упаўнаважваньне, агляд справаў, адсочваньне, наладжаньне, стварэньне раскладу й вызначэньне перавагаў.

Вылучаюць чатыры пакаленьні падыходаў да кіраваньня часам:

  1. напамінкі на падставе гадзіньніка, што папярэджвае аб тэрміновасьці выкананьня задачы;
  2. плянаваньне й падрыхтоўка грунтуюцца на календары й кнізе занатовак для мэтавызначэньня;
  3. паўсядзённае плянаваньне й вызначэньне перавагаў на падставе дакладных каштоўнасьцяў;
  4. выкарыстаньне вылічальнай прылады для нагляду за ажыцьцяўленьнем мэты й задачаў пры наданьні перавагі важнасьці перад тэрміновасьцю[1].

Вызначэньне перавагаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сьпіс задачаў служыць замяняльнікам памяці, пры складаньні якога варта:

  • адзначыць усе важныя задачы;
  • стварыць дастатак кіраванага часу;
  • адмовіцца ад часткі задачаў;
  • вызначыць пераважныя задачы;
  • не адкідаць усяго;
  • не прызначаць выкананьне вызначальнае задачы на час адпачынку[2].

Выбар пераважных задачаў таксама мае адначасна стасавацца зь іх важнасьцю й тэрміновасьцю.

Тэрміновасьць
не тэрмінова тэрмінова
Важнасьць важна Вызначыць час выкананьня задачы ды выканаць яе асабіста Адразу выканаць самому
ня важна Не рабіць, адкінуць Перадаць задачу адказнай асобе
  1. Стывэн Кові Сем звычак здатных людзей = па-ангельску: The Seven Habits of Highly Effective People. — Free Press, 1989. — ISBN 0-7432-6951-9
  2. Джулі Моргэнстэрн Кіраваньне часам знутры: бездакорны спосаб устанаўленьня наглядуза Вашым раскладам — і Вашым жыцьцём = па-ангельску: Time Management from the Inside Out: The Foolproof System for Taking Control of Your Schedule—and Your Life. — 2-ое. — Нью-Ёрк: Henry Holt, 2004. — 285 с. — ISBN 0805075909

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кіраваньне часамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў