Згубленыя (сэзон 5)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Згубленыя (сэзон 5)
Lost Season 5
Выява лягатыпу
Тэглайн: Destiny Calls
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Колькасьць сэрыяў 17
Мова ангельская мова
Трансьляцыя
Тэлеканал Сьцяг ЗША ABC
На экранах 21 студзеня 200913 траўня 2009 —
Храналёгія
Папярэдні Згубленыя (сэзон 4)
Наступны Згубленыя (сэзон 6)

Пяты сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 21 студзеня 2009 і скончыўся 13 траўня 2009 году. Ён працягвае распавядаць пра лёс часткі пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне. Частка з пасажыраў выратавалася, а астатнія зьніклі ў невядомым часе і месцы разам з выспаю.

Па словах выканаўчага прадусара «Згубленыя» Дэймана Ліндэлофа, сэзон «пра тое, чаму [тым хто выратаўваўся з выспы] трэба вярнуцца»[1].

Прэм'ера сэзону адбылася 21 студзеня 2009 на ABC і складалася з аднаго кліп-шоў і двух новых сэрыяў. Наступныя сэрыі выходзілі па серадам а 21:00[2]. 8 сьнежня 2009 году былі выдадзены DVD-плыты і Blu-ray Disc сэзону пад назваю Lost: The Complete Fifth Season - The Journey Back, Expanded Edition[3].

Каманда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды паказаны ў ЗША на канале ABC[4]. Большасьць сэрыяў была зьнята на Гаваях з пост-продакшнам ў Лос-Анджэлесе[5].

Галоўнымі прадусарамі сэрыялу застаюцца Дэйман Ліндэлоф і Карлтан К’юз[6] сумесна з Дж. Дж. Абрамсам, Браянам Бёркам і Джекам Бэндэрам[7], Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц[8]. Штатнымі сцэнарыстамі працуюць Ліндэлоф, К'юз, Кітсыс, Харовіц, выканаўчы супрадусар Элізабэт Сарнофф, наглядаючыя прадусары Пол Збыжеўскі і Браян Кэлер Воган, супрадусар Мэлінда Хсу Тэйлар і Кайл Пэнінгтан. Асноўнымі рэжысэрамі былі Бэндэр і Стывен Ўільманс.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пятым сэзоне 14 галоўных пэрсанажаў, усе яны былі і ў чацьвёртым сэзоне. Улічваючы, што сюжэт закранае два розныя пэрыяды часу, склад актораў можна падзяліць на дзьве часткі. Першая сюжэтная лінія расказвае пра тых, хто выратаваўся з Выспы: лідэра згубленых, доктара Джэка Шэпарда (Мэцью Фокс), зьбеглую злачынку Кейт Остын (Эванджэлін Лілі), псыхічна хворага мільянэра Г’юга «Хёрлі» Рэеса (Хорхэ Гарсія), былога ірацкага жаўнера Саіда Джара (Нэвін Эндрус), удаву Сун Квон (Юджын Кім), пражыўшага на высьпе тры гады Дэсманда Х’юма (Гэнры Ен К’юзык) і Бэна (Майкл Эмэрсан), былога лідэра групоўкі Іншых.

Другая лінія назірае за тымі, хто застаўся на Высьпе, калі яны хаатычна скачуць у часе пасьля перамяшчэньня Выспы ў фінале 4-га сэзону. Сярод іх былы махляр Джэймз «Соер» Форд (Джош Галаўэй), былая доктарка Іншых Джульет Бэрк (Элізабэт Мітчэл), тры навукоўцы з карабля, што далучыліся да згубленых: мэдыюм Майлз Штром (Кен Люн), антраполяг Шарлота Льюіс (Рэбэка Мэйдэр) і фізык Даніэль Фарадэй (Джэрэмі Дэвіс) — а таксама Джын Су Квон (Дэніэл Дэй Кім), які перажыў выбух на караблі.

Адзіны галоўны пэрсанаж, які ўдзельнічае ў абодвух сюжэтных лініях — Джон Лок (Тэры О’Кўін), які напрыканцы чацьвёртага сэзону адыйшоў ад выжыўшых і стаў лідэрам Іншых. Але пасьля першага скоку ў часе ён аб’ядноўваецца са згубленымі, зьяжджае з Выспы і памірае, у выніку гэтага тыя, хто выратаваўся з выспы, павінны вярнуцца на Выспу зь яго целам.

Сэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва і апісаньне Галоўны персанаж(ы) Прэм'ера Нумар
«Таму што вас няма» (па-ангельску: Because You Left)
Згубленыя на высьпе пачынаюць пакутваць ад перамяшчэньня выспы, а Джэк і Бэн спрабуюць аб'яднаць «шасьцёрку Oceanic», каб вярнуцца на выспу з целам Лока і выратаваць тых, хто застаўся там.
[[ ]] 21 студзеня 2009 1 / 87
«Хлусьня» (па-ангельску: The Lie)
Хёрлі і Саід хаваюцца ад паліцыі пасьля забойства, што адбылося на месцы іх сустрэчы. На жыхароў выспы нападаюць невядомыя ворагі. Стары знаёмы робіць Кейт прапанову, дзякуючы якой яе «хлусьня» застанецца таямніцай.
Хёрлі 21 студзеня 2009 2 / 88
«Бомба» (па-ангельску: Jughead)
Дэсманд шукае маці Фарадэя. А згубленыя спрабуюць абясшкодзіць бомбу.
Дэсманд 28 студзеня 2009 3 / 89
«Маленькі прынц» (па-ангельску: The Little Prince)
Нехта спрабуе забраць Аарона ў Кейт, і яна спрабуе высьветліць, хто гэта. Тым часам Бэн і Джэк спрабуюць усіх аб'яднаць, а тыя, хто застаўся на высьпе, спрабуюць дасягнуць станцыі «Архідэя».
Кейт 4 лютага 2009 4 / 90
«Гэта месца сьмерці» (па-ангельску: This Place Is Death))
Джын далучаецца да застаўшыхся на высьпе. А Бэн, Джэк, Сун і Дэсманд зьбіраюцца каля царквы.
Джын і Сун 11 лютага 2009 5 / 91
«316» (па-ангельску: 316)
Дарога на выспу знойдзена, але некаторыя ня хочуць вяртацца.
Джэк 18 лютага 2009 6 / 92
«Жыцьцё і сьмерць Джэрэма Бэнтама» (па-ангельску: The Life and Death of Jeremy Bentham)
У сэрыі расказваецца пра патаемную місію Лока (пад псэўданімам Джэрэм Бэнтам) .
Лок 25 лютага 2009 7 / 93
«ЛяФлёр» (па-ангельску: LaFleur)
Тыя, хто застаўся на высьпе, уваходзяць у DHARMA Initiative і чакаюць на вяртаньне Лока. Сойер бярэ сабе псэўданім ЛяФлёр.
Соер 4 сакавіка 2009 8 / 94
«Намастэ» (па-ангельску: Namaste)
Джэк, Кейт і Хёрлі з дапамогаю Сойера і Джульет пачынаюць працаваць на DHARMA Initiative, хаваючы пры тым, хто яны на самой справе.
[[ ]] 18 сакавіка 2009 9 / 95
«Гэта наш ты» (па-ангельску: He’s Our You)
Мы даведваемся, як Саід Джара трапіў на рэйс 316, і пра тое, як ён здолеў уцячы з палону DHARMA Initiative.
Саід 25 сакавіка 2009 10 / 96
«Зваротнай дарогі няма» (па-ангельску: Whatever Happened, Happened)
Джульет ня можа вылечыць параненага Бэна, а Джэк адмаўляецца дапамагаць. Кейт пераносіць Бэна да Іншых, каб яны яго вылечылі. Рычард тлумачыць, што гэта зьменіць хлопчыка назаўжды. У флэшбэках Кейт пастанаўляе вярнуцца на выспу і пакідае Аарона яго бабулі.
Кейт 1 красавіка 2009 11 / 97
«Мёртвы — гэта мёртвы» (па-ангельску: Dead Is Dead)
Бэн вяртаецца на галоўную выспу, каб пачвара магла асудзіць яго за тое, што ён дазволіў Алекс загінуць. Флэшбэкі паказваюць выкраданьне Бэнам Алекс і яго наведваньне Дэсманда і Пэні. Тым часам Лапідуса бяруць у закладнікі выжылыя з рэйсу 316.
Бэн 8 красавіка 2009 12 / 98
«Некаторыя любяць зімнае» (па-ангельску: Some Like It Hoth)
У 1977 Роджэр, бацька Бэна, пачынае думаць, што яго сын зьнік з-за Кейт. Майлзу загадваюць прывезьці цела з будаўнічай пляцоўцы станцыі «Лебедзь» да яго бацькі, доктара Чанга. У флэшбэках Майлз выяўляе ў сябе здольнасьці размаўляць з памерлымі і наймаецца на карабель, што плыве на Выспу.
Майлз 15 красавіка 2009 13 / 99
«Зьменная» (па-ангельску: The Variable)
Дэніэл вяртаецца на Выспу, каб папярэдзіць яе насельнікаў пра катастрофу на станцыі «Лебедзь». Джэк, Кейт і Дэніэл пачынаюць перастрэлку з DHARMA Initiative, у выніку чаго арыштоўваюць Сойера і Джульет. У флэшбэках прадстаўлены адносіны Дэніэла зь яго бацькамі.
Даніэль 29 красавіка 2009 14 / 100
«Усьлед за лідэрам» (па-ангельску: Left Behind)
У 1977 годзе Джэк зьбіраецца паслухацца Фарадэя і ўзарваць вадародную бомбу, але Кейт не пагаджаецца зь ім. Доктар Чанг пераконвае чальцоў DHARM`ы зьехаць з Выспы, і разам зь імі на падводным чоўне сплываюць Соер, Джульет і Кейт. У 2007 годзе Лок аб'ядноўваецца зь Іншымі і Рычардам і вядзе іх да Джэйкаба.
[[ ]] 6 траўня 2009 15 / 101
«Інцыдэнт» (па-ангельску: The Incident)
У 1977 годзе выжыўшыя падрываюць вадародную бомбу на станцыі «Лебедзь», што правакуе для некаторых герояў жахлівыя наступствы. У 2007-м Лок і Іншыя ідуць да чатырохпалай статуі, дзе жыве Джэйкаб. Як выяўляецца, у абліччы Лока насамрэч стары Джэйкабаў знаёмы, які падбухторвае Бэна забіць Джэйкаба. У флэшбэках Джэйкаб сустракаецца зь некаторымі галоўнымі героямі.
Джэйкаб 13 траўня 2009 16 / 17 / 102 / 103

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Albiniak, Paige 2008-02-24 [http://www.nypost.com/seven/02242008/tv/10_reasons_why_lost_is_found_98856.htm Ten Reasons Why Lost is Found] New York Post
  2. ^ ABC Announces Finale Dates Plus Two Returns ABC March 16, 2009
  3. ^ Lost - Did a Time-Traveling Vincent-the-Dog Fetch us a Season 5 DVD/Blu-ray Release Date? Lambert, David - TV Shows on DVD, April 6, 2009
  4. ^ ABC Medianet, (March 21, 2007 "Fourteen Early Pick-Ups Announced for the 2007–08 Season". Retrieved on July 7, 2007
  5. ^ Brislin, Tom, January 25, 2007 UH Academy for Creative Media, Lost, Create Student Internship Program University of Hawaii August 30, 2007}}
  6. ^ Keller, Joel January 15, 2007 ABC's Show Runners Talk About Pitching, Network Notes, and Internet Scrutiny TV Squad August 30, 2007
  7. ^ Дэйман Ліндэлоф(August 2006) "Lost Producers", ABC Medianet. Retrieved on August 17, 2007
  8. ^ Frutkin, A.J., (March 1, 2007) ABC Signs Lost

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]