Джон Лок (Згубленыя)
Выгляд
| Джон Лок | |
| John Locke | |
| Тэры О'Кўін у ролі Джона Лока | |
| Першае зьяўленьне на экране | Пілот: Частка 1 |
|---|---|
| Цэнтральныя эпізоды |
Шпацыр Deus Ex Machina Арыентацыя Зачынены Далейшыя ўказаньні Чалавек з Талахасі Брыг Ліхаманка ў халупе Жыцьцё і сьмерць Джэрэма Бэнтама Замена Кандыдат |
| Апошняе зьяўленьне на экране | Канец |
| Сэзоны | 1, 2, 3, 4, 5, 6 |
| Інфармацыя | |
| Узрост | 48 (1-3 сэзон), 51 (4-5 сэзон) |
| Паходжаньне |
|
| Прафэсія | Старэйшы рэгіянальны інспэктар абгортачнай кампаініі |
| Актор | Тэры О’Кўін |
Джонатан «Джон» Лок (па-ангельску: Johnathan "John" Locke) — пэрсанаж амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Адзіны з выжылых людзей зь сярэдняй часткі самалёту рэйсу 815.
У першым сэзоне, Лок прадстаўлены як таямнічая, інтэлектуальная і мужная характарам асоба, прыстасаваная да жыцьця ў дзікай прыродзе, і схільная да паляваньня і сачэньня. Ён верыць у містычнасьць і духоўнасьць падзеяў, што адбываюцца на высьпе. «Цуд» які адбываецца зь ім пасьля краху авіярэйсу 815 доўгі час займае дамінуючыя пазыцыі ў яго характары і шмат у чым прадвызначае яго адносіны і ўзаемадзеяньні ў сэрыяле.
| ||||||||||||||||||||