Аляксандра Русо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Русо
Alexandra Rousseau

Таня Раймонд у ролі Алекс
Першае зьяўленьне на экране Адпачынак па цяжарнасці
Апошняе зьяўленьне на экране Дзеля чаго яны памерлі
Сэзоны 2, 3, 4, 5, 6
Інфармацыя
Узрост 16
Паходжаньне Выспа
Прафэсія адна з Іншых
Актор Таня Раймонд

Аляксандра Русо (па-ангельску: Alexandra Rousseau), больш вядомая як Алекс (па-ангельску: Alex) — выдуманы пэрсанаж амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя», дачка францужанкі Даніэль Русо і амэрыканца Робэрта. Зьяўляецца прыёмнаю дачкою Бэнджаміна Лайнуса. Наконт прозьвішча Алекс дасюль спрачаюцца заўзятары (Русо ці Лайнус), зрэшты ў сьпісе персанажаў яна значыцца як «Аляксандра Русо».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаснаццаць год таму яе бацькі прыбылі на выспу ў складзе навуковай экспэдыцыі. Яе маці была на 7-м месяцы цяжарнасьці. Перад яе нараджэньнем уся экпэдыцыя, акрамя яе маці загінула. Праз сем дзён па народзінах, дзяўчына была скрадзена ў Даніэль, Бэнам і Ітанам. Бэн гадаваў яе як сваю родную дачку.

У 3 сэзоне Алекс даведалася, што яё маці — гэта Русо і пачынае сустракацца з хлопцам Карлам зь Іншых.

У 4 сэзоне, калі гэроі падзяліліся Алекс далучылася да Лока, бо ў той групоўцы быў Бэн. Калі ж яна наіроўваецца разам з маці і Карлам у Храм, найміты з карабля забіваюць усіх акрамя яе. Вайскоўцы хочуць прымусіць Бэна здацца, ак алі той не пагаджаецца, забіваюць Алекс стрэлам з пісталету.

Потым ў выглядзе Алекс зьяўляецца Ілжэ-Лок, ці Чалавек у чорным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]