Нэвін Эндрус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нэвін Эндрус
Naveen William Sidney Andrews
Naveen Andrews.jpg
Дата нараджэньня 17 студзеня 1969 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан
Альма-матэр Гілдхалская школа музыкі і тэатра[d]
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1981 - дасюль
Узнагароды Прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША
Лепшы акторскі склад —
драматычны сэрыял
2005 «Згубленыя»
IMDb ID nm0004710
Сайт Хатняя старонка

Нэвін Эндрус (па-ангельску: Naveen William Sidney Andrews 17 студзеня 1969, Лёндан) — брытанскі кіна- і тэлевізыйны актор індыйскага паходжаньня. Найбольш вядомы як Саід Джарра ў сэрыяле «Згубленыя», а таксама па фільмах «Ангельскі пацыент» (1996) і «Плянэта страху» (2007).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лёндане ў сям'і з індыйскага штату Керала. Маці Нірмала - псыхоляг, бацька Стэнлі Эндрус - бізнэсовец. Выхоўваўся ў Вандсварце, прадмесьце паўднёвага Лйндану. У шаснаццаць год навучаўся ў Emanuel School. У 1990 навучаўся ў лёнданскай Guildhall School of Music and Drama разам з акторамі Эванам Макгрэгарам і Дэвідам Цьюлісам.

У 2006 часопіс People назваў актора адным з найблольш прыгожых людзей у сьвеце.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У шаснаццаць год у Emanuel School меў працяглыя сувязі са сваёй настаўніцай матэматыкі Geraldine Feakinsi, зь якой мае сына Jaisala (нар. 1992). У дваццаць год меў залежнасьць ад алкаголю і наркотыкаў. З-за падаткаў з'ехаў у ЗША. З 1999 жыве са старэйшай за яго на o 21 год акторкай Барбарай Хэршы. Жывуць разам у Лос-Анджэлесе. У 2005 годзе пара на нейкі час разлучылася і за той час у Нэвіна з'явіўся ад іншай кабеты другі сын.

Грае на гітраы і сьпявае.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнешнія спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]