Перайсьці да зьместу

Згубленыя (сэзон 4)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Згубленыя (сэзон 4)
Lost Season 4
Выява лягатыпу
Тэглайн: The wait is over
Краіна ЗША
Колькасьць сэрыяў 14
Мова ангельская мова
Трансьляцыя
Тэлеканал ABC
На экранах 31 студзеня 2008 — 29 траўня 2008 —
Храналёгія
Папярэдні Згубленыя (сэзон 3)
Наступны Згубленыя (сэзон 5)

Чацьверты сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 31 студзеня 2008 і скончыўся 29 траўня 2008 году[1]. Ён працягвае распавядаць пра лёс больш чым 40 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне[2]. Сцэнарысты Дэйман Ліндэлаф і Карлтан К’юз паведамілі, што дзьве галоўныя тэмы чацьвертага сэзону — гэта «адносіны пацярпелых крушэньне да людзей з карабля»[3] і «хто вернецца з выспы і чаму ім трэба вярнуцца назад»[4]. Пасьля крытыкі трэцяга сэзону чацьверты хвалілі за флэшфорварды, сьцісласьць і новых гэрояў[5].

Спачатку плянавалася зьняць 16 сэрыяў у сэзоне, і восем зь іх было адзьнята да пачатку страйку сцэнарыстаў[6]. Пасьля сканчэньня страйку было абвешчана, што будзе зьнята толькі 5 сэрыяў у дадатак да тых, што існуюць[7], але фінальная сэрыя атрымалася занадта доўгаю, таму было паведамлена пра выпуск чатырнаццатага эпізоду, як часткі трохгадзіннай фінальнай сэрыі сэзону[8]. Buena Vista выдала DVD і Blu-ray плыты пад назваю Lost: The Complete Fourth Season — The Expanded Experience 9 сьнежня 2008 году ў першым рэгіёне[9], але ў другім рэгіёне яны былі выдадзены яшчэ 20 кастрычніка.[10]

Сэзон быў зьняты ABC Studios, Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды паказаны ў ЗША на канале ABC. Галоўнымі прадусарамі сэрыялу сталі Дэйман Ліндэлаф і Карлтан К’юз[11].

Большасьць сэрыяў было зьнята на Гаваях з пост-продакшнам у Лос-Анджэлесе[12]. Ліндэлаф і К’юз былі прадусарамі сумесна з Дж. Дж. Абрамсам, Браянам Бэркам і Джэкам Бэндэрам. Асноўнымі аўтарамі, акрамя Ліндэлафа і К’юза, былі Эдвард Кітсыс, Адам Харовіц,[13] Дру Годдард, Элізабэт Сарнофф, Браян Кэлер Воган і Крыстына М. Кім. Асноўнымі рэжысэрамі былі Бэндэр і Стывен Ўільманс[14].

У чацьвертым сэзоне 16 галоўных пэрсанажаў. Сюжэт працягвае аповед пра людзей, што разьбіліся на самалёце Oceanic рэйсу 815, аб іх адносінах з жыхарамі выспы, названых Іншымі, і з групоўкаю людзей, якая прыбыла з карабля на бераг выспы. Мэт’ю Фокс у ролі Джэка Шэпарда, лідэра згубленых. Хорхэ Гарсія у ролі Х’юга «Хёрлі» Рэеса. Элізабэт Мітчэл у ролі Джульет Бэрк, доктарка Іншых, якая далучылася да выжыўшых з рэйсу 815 у трэцім сэзоне. Эванджэлін Лілі ў ролі зьбеглай злачынкі Кейт Остын. Джэрэмі Дэвіс згуляў ролю Даніеля Фарадэя, фізыка з карабля Kahana. Тэры О’Кўін у ролі Джона Лока[15]. Джош Галаўэй у ролі Джэймза «Соера» Форда, Нэвін Эндрус у ролі Саіда Джара, а Эмілі дэ Рэйвін у ролі Клэр Літлтон. Майкл Эмэрсан у ролі Бэна, лідэра Іншых. Рэбэка Мэйдэр згуляла Шарлоту Льюіс, антраполяга з карабля Kahana. Дэніел Дэй Кім у ролі Джына Квона, а Юджын Кім у ролі Сун Квон. Гэнры Ен К’юзык у ролі Дэсманда Х’юма, Кен Люн выканаў ролю Майлза Штрома, ганарлівага мэдыюма з карабля Kahana. Гаральд Пэрына згуляў Майкла Доўсана, які сплыў з выспы ў другім сэзоне і вярнуўся на караблі Kahana шпіёнам на карысьць Бэна.

Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Пачатак канца» (па-ангельску: The Beginning of the End)
У лягер вяртаецца Дэсманд з апошнім пасланьнем Чарлі пра тое, што «выратавальнікі» ня тыя, за каго сябе вызнаюць. Згубленыя падзяляюцца на дзьве часткі: адныя начале з Локам не вераць «выратавальнікам» і сыходзяць у казармы, а астатнія з Джэкам гатовыя пайсьці зь імі на кантакт.
Хёрлі 31 студзеня 2008 1 / 73
«Прызнаныя загінулымі» (па-ангельску: Confirmed Dead)
На выспу высаджваюцца чацьвёра «выратавальнікаў» з карабля. Трое зь іх апынуліся ў камандзе Джэка, а аднаго — Шарлёту — бярэ ў палон Лок. «Выратавальнікі» прызнаюць, што іх сапраўдная мэта — захапіць Бэна.
выратавальнікі:
Даніел, Майлз, Шарлота, Наомі, Фрэнк
7 лютага 2008 2 / 74
«Эканаміст» (па-ангельску: The Economist)
Пілот гэлікоптэра згодны перавезьці трох згубленых на карабель у абмен на вяртаньне Шарлёты. Саід, Майлз і Кейт ідуць па яе ў казармы. Фрэнк вязе разам з трупам Наомі, Дэсманда і Саіда.
Саід 14 лютага 2008 3 / 75
«Пралік» (па-ангельску: Eggtown)
На высьпе Бэн і Майлз дамаўляюцца. Джэк і яго людзі разумеюць, што Саід і Дэсманд патрапілі ў бяду. Кейт у будучыні апраўдана і асуджана ўмоўна.
Кейт 21 лютага 2008 4 / 76
«Пастаянная» (па-ангельску: The Constant)
Дэсманд з Саідам трапляюць ў зону турбулентнасьці, і сьвядомасьць Дэсманда пачынае падарожнічаць у часе. Фарадэй спрабуе яму дапамагчы. З радыстам на караблі тое самае. Саід па рацыі кажа Джэку, што яны патрапілі на карабель. Дэсманд зьвязваецца з Пэнэлёпай.
Дэсманд 28 лютага 2008 5 / 77
«Іншая жанчына» (па-ангельску: The Other Woman)
Шарлёта і Даніел спрабуюць абясшкодзіць газ на станцыі «Бура», Бэн загадвае Джульет спыніць іх. Шарлёта і Дэніел пераконваюць Джульет не перашкаджаць ім. Бэн дамаўляецца з Локам вызваліць яго і расказвае яму пра чалавека, які шукае выспу і даслаў «выратавальнікаў»
Кейт 6 сакавіка 2008 6 / 78
«Джы Ён» (па-ангельску: Ji Yeon)
На караблі Саід і Дэсманд даведваюцца, што шпіёнам Бэна зьяўляецца Майкл, і што на караблі шмат хто звар’яцеў. На высьпе Джын і Сун хочуць сысьці да Лока, але Джульет спыняе іх.
Джын і Сун 13 сакавіка 2008 7 / 79
«Знаёмцеся, Кевін Джонсан» (па-ангельску: Meet Kevin Johnson)
Майкл расказвае Саіду і Дэзманду, як ён патрапіў на карабель. Бэн пераконвае Алекс з Русо і Карлам пайсьці ў нейкі «Храм», дзе схаваліся застаўшыеся Іншыя. Па дарозе туды Русо і Карла забіваюць.
Майкл 20 сакавіка 2008 8 / 80
«Аблічча будучыні» (па-ангельску: The Shape of Things to Come)
Бэрнард знаходзіць труп доктара Рэя на пляжы. Людзі Чарлза Ўідмара забіваюць дачку Бэна. Выяўляецца, што чорны дым можа падпарадкоўвацца Бэну. Бэн, Джон і Хёрлі спрабуюць знайсьці хату Джэйкаба. У будучыні Саід пачынае працу на Бэна.
Бэн 24 красавіка 2008 9 / 81
«Са шчасьцем назад дахаты» (па-ангельску: Something Nice Back Home)
Джульет выразае Джэку апэндыкс. Пакуль Соер, Клер, Аарон і Майлз ідуць у лягер Джэка, яны знаходзяць трупы Русо і Карла. Пасьля выратаваньня Джэк жыве з Кейт і Ааронам. Напрыканцы сэрыі Кейт таямніча зьнікае.
Джэк 1 траўня 2008 10 / 82
«Ліхаманка ў халупе» (па-ангельску: Cabin Fever)
Лок, Хёрлі і Бэн ідуць у хаціну Джэйкаба. Кімі вяртаецца на карабель і забівае капітана. Фрэнк адвозіць Кімі назад на выспу. Лок знаходзіць хібару і бачыць Крысьціяна і Клэр.
Лок 8 траўня 2008 11 / 83
«Няма месца лепш за дом. Частка 1» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 1)
Пачынаецца пераправа людзей з выспы на карабель на чоўне. На выспу прылятае гэлікоптэр, на якім людзі з карабля прыляцелі за Бенам і забіць усіх астатніх. Каб выратавацца, Лок, Хёрлі і Бэн пайшлі на «Архідэю», каб перасунуць выспу. Бэн здаецца людзям з карабля.
Шасьцёрка Oceanic:
Джэк, Кейт, Саід, Сун, Хёрлі
15 траўня 2008 12 / 84
«Няма месца лепш за дом. Частка 2» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 2)
Наведваньне «Архідэі» Локам і Бэнам. Джэк, Соер, Кейт з Ааронам, Дэсманд, Хёрлі ляцяць на карабель. Карабель падрываецца пасьля забойства Кімі. Сьмерць Майкла і Джына. Выратаваньне шасьцёркі Ошэанік.
Шасьцёрка Oceanic:
Джэк, Кейт, Саід, Сун, Хёрлі
29 траўня 2008 13 / 14 / 85 / 86
  1. ^ ABC Medianet, (March 21, 2007) «Fourteen Early Pick-Ups Announced for the 2007-08 Season». Retrieved on July 7, 2007.
  2. ^ ABC Medianet, (January 14, 2008) «Feeling That Their Rescue is Imminent, the Survivors Ponder Charlie’s Final Message that the People Claiming to Liberate Them Aren’t Who They Seem to Be». Retrieved on July 7, 2008.
  3. ^ Jensen, Jeff «Doc», (February 20, 2008) «Lost: Mind-Blowing Scoop From Its Producers», Entertainment Weekly. Retrieved on July 10, 2008.
  4. ^ Albiniak, Paige, (February 24, 2008) «Ten Reasons Why Lost is Found», New York Post. Retrieved on March 17, 2008.
  5. ^ Ryan, Maureen, (January 29, 2008) «Lost's Fab Start to Season 4, and a Chat with Co-Creator Damon Lindelof», Chicago Tribune. Retrieved on January 30, 2008.
  6. ^ (5 лістапада, 2007) «Lost Writers: 'Like Putting Down a Harry Potter Book in the Middle'», Variety. Retrieved on November 8, 2007.
  7. ^ Andreeva, Nellie, (February 12, 2008) «Stage Set for Cuse(недаступная спасылка)», The Hollywood Reporter. Retrieved on February 13, 2008.
  8. ^ Kristin Dos Santos, (11 красавіка 2008) «Exclusive! Three-Hour Lost Season Finale Over Two Nights», E!. Retrieved on July 11, 2008.
  9. ^ Lambert, David, (April 22, 2008) «Get Lost Again this December», TVShowsOnDVD.com. Retrieved on July 7, 2008.
  10. ^ Amazon, (June 29, 2008) «Lost Complete Series 4». Retrieved on July 14, 2008.
  11. ^ Keller, Joel, (January 15, 2007) «ABC’s Show Runners Talk About Pitching, Network Notes, and Internet Scrutiny», TV Squad. Retrieved on August 30, 2007.
  12. ^ Brislin, Tom, (January 25, 2007) «UH Academy for Creative Media, Lost, Create Student Internship Program», University of Hawaii. Retrieved on August 30, 2007.
  13. ^ Frutkin, A.J., (March 1, 2007) «ABC Signs Lost's Kitsis, Horowitz to Three-Year Deal», MediaWeek. Retrieved on June 15, 2007.
  14. ^ Andreeva, Nellie, (July 12, 2007) «Williams to stay Lost at ABC Studios», The Hollywood Reporter. Retrieved on August 17, 2007.
  15. ^ Lindelof, Damon & Cuse, Carlton, (May 11, 2007) «Official Lost Podcast», ABC. Retrieved on August 31, 2007.