Перайсьці да зьместу

Згубленыя (сэзон 3)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Згубленыя (сэзон 3)
Lost Season 3
Выява лягатыпу
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Колькасьць сэрыяў 23
Мова ангельская мова
Трансьляцыя
Тэлеканал Сьцяг ЗША ABC
На экранах 4 кастрычніка 2006 — 23 траўня 2007 —
Храналёгія
Папярэдні Згубленыя (сэзон 2)
Наступны Згубленыя (сэзон 4)

Трэці сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 4 кастрычніка 2006 і скончыўся 23 траўня 2007 году. Ён працягвае распавядаць пра лёс больш 40 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне. Калі першы сэон быў прысьвечаны гэроям, другі — бункеру, дык трэці сэзон пра Іншых — загадкавай групоўцы, што жыве на высьпе.

Трансьляцыя трэцяга сэзону ў ЗША была падзелена на часткі, першая з 6 сэрыяў трансьляваўся па серадах у 21:00. Пасьля быў перапынак на 12 тыдняў і паказ астатніх сэрыяў а 22:00. У дадатак да 23 сэрыяў было паказана тры кліп-шоў, якія адлюстроўвалі падзеі, якія ўжо адбыліся: Lost: A Tale of Survival выйшаў за тыдзень да старту сэзону, Lost Survivor Guide — напярэдадні другога блёку і Lost: The Answers — напярэдадні фіналу. 11 сьнежня 2007 году былі выдадзены DVD-плыты і Blu-ray Disc сэзону на 7 дысках[1].

Трэці сэзон глядзела прыкладна 14,6 млн жыхароў ЗША, гэта прынесла сямнаццаты вынік сярод прагляданых праграмаў, а таксама 7 месца сярод прагляду людзьмі ў веку 18-49 год [2].

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды быў паказаны ў ЗША на канале ABC. Прадусарамі сэрыялу сталі: стваральнік сэрыялу Дж. Дж. Абрамс, су-стваральнік Дэйман Ліндэлоф, Браян Бэрк, Джэк Бэндэр, Джэф Пінкнэр і Карлтан К’юз. Сцэнарыстамі сэрыялу зьяўляюцца Ліндэлоф, К’юз, супрадусар Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц, супрадусар Дру Годдард, прадусар-назіральнік Элізабэт Сарнофф. Рэдактар сюжэту — Крыстына М. Кім і выканаўчы дырэктар Барйан К. Воган. Рэжысэрамі на працягу ўсяго сэзону былі: Джэк Бэндэр, Стывэн Уільямс, апэратар Пол Эдвардз і Эрык Лановіль.

Пэрсанажы і акторы прыведзены ў парадку зьмяньшэньня часьцыні іх зьяўленьня ў трэцім сэзоне. Мэцью Фокс у ролі Джэка Шэпарда, Эванджэлін Лілі ў ролі Кейт Остын, Дамінік Монаган у ролі Чарлі Пэйса, Гэнры Ен К'юзык у ролі Дэсманда Х'юма, Нэвін Эндрус у ролі Саіда Джара, Элізабэт Мітчэл у ролі Джульет Бэрк, Дэніэл Дэй Кім у ролі Джына Квона, Юджын Кім у ролі Сун Квон, Хорхэ Гарсія у ролі Х’юга «Хёрлі» Рэеса, Эмілі дэ Рэйвін у ролі Клэр Літлтон, Джош Галаўэй у ролі Джэймза «Соера» Форда, Майкл Эмэрсан у ролі Бэна, Тэры О'Кўін у ролі Джона Лока, Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй у ролі Містэра Эка, Радрыга Сантора ў ролі Паўла, Келе Санчэз у ролі Нікі Фэрнандэс і іншыя.

Агульны працяг трэцяга сэзону — 991 хвіліна.

Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Аповед пра два гарады» (па-ангельску: A Tale of Two Cities)
Джэк, Кейт і Соер знаходзяцца ў палоне Іншых. Джэк згадвае свой развод з жонкаю.
Джэк 4 кастрычніка 2006 1 / 50
«Шкляная балерына» (па-ангельску: The Glass Ballerina)
На плыт Сун, Джына і Саіда нападаюць Іншыя. Сун згадвае працу на цесьця.
Джын і Сун 11 кастрычніка 2006 2 / 51
«Далейшыя ўказаньні» (па-ангельску: Further Instructions)
Лок, Дэсманд і Эка выжываюць пасьля падрыву бункера. Лок згадвае, як выпадкова падвёз паліцыянта на поле з канаплёю.
Лок 18 кастрычніка 2006 3 / 52
«Кожны сам за сябе» (па-ангельску: Every Man for Himself)
Каб спыніць спробы ўцёкаў, Соеру кажуць, што ў яго сэрца ўшылі электронны прыбор, які ўзарвецца, калі пульс перавысіць 140 удараў у хвіліну. Соер узгадвае, як даведаўся, што мае дачку.
Соер 25 кастрычніка 2006 4 / 53
«Кошт жыцьця» (па-ангельску: The Cost of Living)
Містэр Эка гоніцца за прывідам брата і згадвае, як стаў сьвятаром і забіў некалькі чалавек, каб абараніць сваю вёску.
Містэр Эка 1 лютага 2006 5 / 54
«Я згодная» (па-ангельску: I Do)
Кейт і Соер займаюцца каханьнем. Джэк спыняе сваю апэрацыю Бэну і загадвае адпусьціць Соера і Кейт. Кейт згадвае, як выйшла замуж.
Кейт 8 лістапада 2006 6 / 55
«Ня ў Портлэндзе» (па-ангельску: Not in Portland)
Уцёкі Кейт і Соера. Джульет згадвае пра сваё жыцьцё да выспы.
Джульет 7 лютага 2007 7 / 56
«Успышкі перад вачыма» (па-ангельску: Flashes Before Your Eyes)
Чарлі і Хёрлі спрабуюць высьветліць, як Дэсманд можа бачыць будучыню, асабліва сьмерць Чарлі. Дэсманд пасьля выбуху вярнуўся ў мінулае, пражыў адзін дзень і зноў вярнуўся на выспу.
Дэсманд 14 лютага 2007 8 / 57
«Чужаніца ў чужой краіне» (па-ангельску: Stranger in a Strange Land)
Джэк ізноў лечыць Бэна, Кейт і Сойер прыплылі на чоўне на сваю выспу. Джэк згадвае, як яму зрабілі татуіроўку.
Джэк 21 лютага 2007 9 / 58
«Трыша Танака памерла» (па-ангельску: Tricia Tanaka Is Dead)
Хёрлі знайшоў у джунглях аўтобус. Згубленыя зьбіраюцца ратаваць Джэка. Хёрлі ўзгадвае, як яго бацька вярнуўся ў сям’ю дзеля яго грошай.
Хёрлі 28 лютага 2007 10 / 59
«Увесьці 77» (па-ангельску: Enter 77)
Лок, Саід і Кейт знаходзяць станцыю «Полымя». Саід узгадвае Парыж.
Саід 7 сакавіка 2007 11 / 60
«Авіяпошта» (па-ангельску: Par Avion)
Клэр зьбіраецца з дапамогаю птушак, якія лятуць у вырай, даслаць паведамленьне пра катастрофу. Яна ўзгадвае бацьку і маці.
Клэр 14 сакавіка 2007 12 / 61
«Чалавек з Талахасі» (па-ангельску: The Man from Tallahassee)
Высьвятляецца, што «іншыя» паабяцалі адпусьціць Джэка. Лок узгадвае, як ён зьнерухомеў.
Лок 21 сакавіка 2007 13 / 62
«Выкрыцьцё» (па-ангельску: Exposé)
Нікі й Паўла згадваюць пра свае злачынствы ў Аўстраліі. На высьпе іх паралізуе павук, а таварышы, палічыўшы іх памерлымі, пахавалі.
Нікі й Паўла 28 сакавіка 2007 14 / 63
«Кінутыя» (па-ангельску: Left Behind)
Джэк, Кейт, Саід й Джульет вяртаюцца да лягэру. Кейт згадвае пра сваё жыцьцё.
Кейт 4 красавіка 2007 15 / 64
«Адна з нас» (па-ангельску: One of Us)
Джульет зьяўляецца на беразе і ратуе Кейт. Выяўляецца, што Кейт захварэла з-за Іншых, якія ўшылі ёй імплянтант.
Джульет 11 красавіка 2007 16 / 65
«Улоўка-22» (па-ангельску: Catch-22)
Дэсманд прадбачыць, што яго каханая Пэнэлопа катапультуецца на выспу, а Чарлі памірае, ён зьмяняе будучыню і на выспу сядае Наомі, а Чарлі застаецца жыць.
Дэсманд 18 красавіка 2007 17 / 66
«Дзень зачацьця» (па-ангельску: D.O.C.)
Даведаўшыся, што ўсе цяжарныя на высьпе паміраюць, Сун дазваляе Джульет агледзець сябе. Сун згадвае падзеі пасьля вясельля.
Сун 25 красавіка 2007 18 / 67
«Брыг» (па-ангельску: The Brig)
Лок знаходзіцца ў Іншых, а Соер забівае бацьку Лока.
Лок 2 траўня 2007 19 / 68
«Чалавек за шырмаю» (па-ангельску: The Man Behind the Curtain)
Бэн згадвае, як апынуўся на высьпе. Ён спрабуе забіць Лока. Джульет расказвае, што Бэн прымусіў яе віжаваць.
Бэн 9 траўня 2007 20 / 69
«Найлепшыя Хіты» (па-ангельску: Greatest Hits)
Чарлі з Дэсмандам трапляюць на падводную станцыю. Згубленыя рыхтуюць пастку Іншым.
Чарлі 10 траўня 2006 21 / 70
«Залюстроўе» (па-ангельску: Through the Looking Glass)
Джэк адводзіць людзей да радыёвежы. Бэн просіць ня верыць Наомі. Выжыўшыя зьвязваюцца з караблём. З флэшфорварда мы даведваемся, як склаўся лёс Джэка і Кейт пасьля выратаваньня з выспы.
Джэк 23 траўня 2007 22 / 23 / 71 / 72
  1. ^ "Disney Reveals New Specs, Exclusive Extras for Lost: Third Season Blu-ray", High-Def Digest. Retrieved on September 9, 2007. Snugglefish Media, (August 31, 2007)
  2. ^ Primetime Wrap Nielsen Media Research. The Hollywood 25 nhfoyz 2007