Згубленыя (сэзон 6)
Згубленыя (сэзон 6) | |
Lost Season 6 | |
Ключавая фраза: Destiny found | |
Краіна | ЗША |
---|---|
Колькасьць сэрыяў | 18 |
Мова | ангельская мова |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | ABC |
На экранах | 2 лютага 2010 – 23 траўня 2010 — |
Храналёгія | |
Папярэдні | Згубленыя (сэзон 5) |
Наступны | няма |
Шосты сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 2 лютага 2010 і скончыўся 23 траўня 2010 году.
Шосты сэзон мусіў мець 17 сэрыяў, як і пяты, але было пастаноўлена працягнуць яго да 18 сэрыяў за кошт таго, што першая і апошнія сэрыі будуць здвоеныя[1].
У фінальнай частцы разьвязаныя даўнія загадкі, як дымавая пачвара, чатырохпалая статуя і асобы шкілетаў з першага сэзону[2]. Мэцью Фокс паведаміў у інтэрвію, што ў апошнім сэзоне Джэк Шэпард і Джон Лок «сустрэнуцца нос у нос». Пасьля траціны апошняга сэзону дзьве часавыя лініі «сыходзяцца ў адну» і сэрыял ідзе «цалкам лінейна — ніякіх флэшбэкаў»[3]. Фокс быў доўгі час адзіным акторам, які ведаў фінал сэрыялу[4].
Каманда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды паказаны ў ЗША на канале ABC[5]. Большасьць сэрыяў была зьнята на Гаваях з пост-прадакшанам ў Лос-Анджэлесе[6].
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У шостым сэзоне чатырнаццаць галоўных гэрояў, дзесяць зь якіх былі ў пятым сэзоне, да іх далучаюцца тры новыя героі і адзін вяртаецца з чацьвёртага сэзону. Напрыканцы мінулага сэзону было дзьве сюжэтныя лініі, таму акторскі склад магчыма падзяліць на дзьве групоўкі.
Сэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«LA X» Прадстаўлены дзьве рэчаіснасьці. У першай рэйс 815 прызямляецца ў аэрапарту Лос-Анджэлесу, дзе Кейт уцякае ад паліцэйскага, а Джэк даведваецца, што труна зь целам яго бацькі згубілася. У другой згубленыя вяртаюцца ў наш час пасьля забойства Джэйкаба; Джульет памірае, а Саід ажывае ў храме Іншых. Чалавек у чорным, які прыняў аблічча Лока, як выяўляецца, дымавая пачвара, і забівае некалькі чалавек з каманды Іланы. |
— | 2 лютага 2010 | 1-2 / 104-105 |
«Што робіць Кейт» (па-ангельску: What Kate Does) Соер сыходзіць з храму, а Кейт спрабуе яго дагнаць. Іншыя спрабуюць атруціць Саіда, а Джэк ім перашкаджае. Джын шукае Сун, але знаходзіць Клэр, якая ратуе яго ад Іншых. У іншай рэчаіснасьці Кейт дапамагае Клэр. |
Кейт | 9 лютага 2010 | 3 / 106 |
«Замена» (па-ангельску: The Substitute) Дымавая пачвара ў выглядзе Лока спрабуе пераканаць Соера пакінуць выспу. Сун хоча пахаваць сапраўднага Лока. У іншай рэчаіснасьці Лока звальняюць, і ён робіцца настаўнікам на замену. |
Лок | 16 лютага 2010 | 4 / 107 |
«Маяк» (па-ангельску: Lighthouse) Джэйкаб накіроўвае Хёрлі і Джэка да Маяка, каб сустрэць новых гасьцей на высьпе. Клэр прыводзіць Джына да сябе ў хібару. У іншай рэчаіснасьці паказаныя адносіны паміж Джэкам і яго сынам. |
Джэк | 24 лютага 2010 | 5 / 108 |
«Закат» (па-ангельску: Sundown)) Пасьля далучэньня Саіду Чалавек у чорным загадвае Іншым: ці яны далучаюцца да яго, ці загінуць. Ты часам Кейт сустракаецца з Клэр. У іншай рэчаіснасьці Саід дапамагае свайму брату, які апынуўся ў вялікіх пазыках. |
Саід | 3 сакавіка 2010 | 6 /109 |
«Доктар Лайнус» (па-ангельску: Dr. Linus) Бэн знаходзіць і далучаецца да Іланы. Але дзякуючы Майлзу ўсе даведваюцца, што Бэн забіў Джэйкаба. Ілана прымушае Бэна капаць сабе магілу. У іншай рэчаіснасьці мы бачым Бэна-выкладчыка і яго спробы заняць месца дырэктара школы. |
Бэн | 9 сакавіка 2010 | 7 / 110 |
«Выведка» (па-ангельску: Recon) Соер з заданьнем накіроўваецца на іншую выспу, дзе знаходзіць Чарльза Ўідмара, які вярнуўся. У іншай рэчаіснасьці Соер працягвае пошукі забойцы сваіх бацькоў, але ў іншай якасьці. |
Соер | 16 сакавіка 2010 | 8 / 111 |
«Напачатку часу» (па-ангельску: Ab Aeterno) Сэрыя разьвязвае таямніцу трапляньня Рычарда на выспу. Ён сустракае Джэйкаба і атрымлівае неўміручасьць наўзамен за працу. |
Рычард | 23 сакавіка 2010 | 9 / 112 |
«Пакунак» (па-ангельску: The Package) Сун і Джын працягваюць шукаць адзін аднаго. Чалавек у чорным сустракаецца з Чарльзам Ўідмарам. У іншай рэчаіснасьці Джын і Сун даведваюцца пра патаемны плян бацькі. |
Джын і Сун | 30 сакавіка 2010 | 10 / 113 |
«Доўга і шчасьліва» (па-ангельску: Happily Ever After) Дэсманд ачуняў і разумее, што Чарльз Ўідмар прывёз яго на выспу дзеля выпрабаваньняў над ім. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд працуе на Ўідмара. Ён знаёміцца з Пэні і даведваецца, што Фарадэй — сын Чарльза і Элаізы. |
Дэсманд | 6 красавіка 2010 | 11 / 114 |
«Усе любяць Х'юга» (па-ангельску: Everybody Loves Hugo) Хёрлі згадвае Лібі. Разьвязваецца таямніца шэпту на высьпе. Дэсманд сустракаецца з Локам, які вядзе яго да студні і скідвае долу. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд помсьціць Локу, а Хёрлі знаёміцца зь Лібі. |
Хёрлі | 13 красавіка 2010 | 12 / 115 |
«Апошні рэкрут» (па-ангельску: The Last Recruit) Людзі Ўідмара патрабуюць вяртаньня Дэсманда. У іншай рэчаіснасьці галоўныя пэрсанажы сустракаюцца між сабою. |
— | 20 красавіка 2010 | 13 / 116 |
«Кандыдат» (па-ангельску: The Candidate) Чалавек у чорным працягвае зьдзяйсьняць свой плян — сабраць разам усіх Кандыдатаў, але Джэк па-ранейшаму хоча застацца на Высьпе. У іншай рэчаіснасьці Джэк спрабуе зразумець, чаму Лок не пагаджаецца на апэрацыю. |
Лок і Джэк | 4 траўня 2010 | 14 / 117 |
«Праз мора» (па-ангельску: Across the Sea) Прадстаўлена гісторыя зьяўленьня Джэйкаба і Чалавека ў чорным на высьпе. Іх дзяцінства. Разьвязваецца таямніца зьяўленьня Чорнага дыму. |
Джэйкаб і Чалавек у чорным | 11 траўня 2010 | 15 / 118 |
«Дзеля чаго яны памерлі» (па-ангельску: Left Behind) Групоўка Джэка шукае Дэсманда. Хёрлі сустракае Джэйкаба, які просіць сабраць усіх ля вогнішча. Ён расказвае кандыдатам праўду. Джэк займае месца Джэйкаба і робіцца абаронцам выспы. |
— | 18 траўня 2010 | 16 / 119 |
«Канец» (па-ангельску: The End) Дэсманд уваходзіць у пячору і выключае Сьвятло. Чалавек у Чорным робіцца сьмяротным, б’ецца з Джэкам, пакуль на дапамогу не прыходзіць Кейт. Джэк робіць Хёрлі новым ахоўнікам Выспы, запальвае Сьвятло і ратуе Дэсманда. Застаўшыеся ў жывых зьлятаюць з выспы на самалёце рэйсу 316. У іншай рэчаіснасьці (якая, падобна, робіцца Чысцом) перад тым, як «сысьці далей», сустракаюцца ўсе галоўныя героі і ўзгадваюць жыцьцё на Высьпе. Сэрыял скончваецца сьмерцю Джэка сярод бамбуку. |
— | 23 траўня 2010 | 17 — 18 / 120 — 121 |
«Новы Лідэр» (па-ангельску: The New Man in Charge) Дванаццаціхвілінны эпілёг сэрыялу, у якім апавядаецца пра тое, як Бэн, па загаду новага лідэра Хёрлі, пакідае выспу, каб наведаць склад Dharma Initiative на Гуаме і лячэбніцу Санта Роза ў Лос-Анджэлесе, дзе знаходзіцца Ўолт. |
Бэн | 24 жніўня 2010 | эпілёг |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Poisoned 27 чэрвеня 2009 http://lost-abc.ru/news/2009-06-27-1540 О куклах, Comic Con и расширенных эпизодах(недаступная спасылка)
- ^ Lost masterminds Carlton Cuse and Damen Lindelof drop hints about how ABC hit drama will end Sunday Mercury 2 чэрвеня 2009
- ^ Matthew Fox Tells Us How Lost Ends (and How Season Six Begins)
- ^ Matthew Fox keeps quiet on 'Lost' ending Ben Rawson-Jones,
- ^ ABC Medianet, (March 21, 2007 "Fourteen Early Pick-Ups Announced for the 2007–08 Season". Retrieved on July 7, 2007
- ^ Brislin, Tom, January 25, 2007 UH Academy for Creative Media, Lost, Create Student Internship Program University of Hawaii August 30, 2007}}
|