Абмеркаваньне шаблёну:Згубленыя (сэрыял)
Выгляд
Істотнасьць пэрсанажаў
[рэдагаваць крыніцу]Калі Нікі і Паўла — гэта тая пара, што зьявілася толькі ў адной сэрыі дзеля таго, каб памерці, дык мяркую, што Роза й Бэрнард значна больш уплывовыя. Прапаную памяняць іх месцамі. --Taravyvan Adijene 19:07, 9 ліпеня 2010 (UTC)
- Згодзен. :)--Ruslan Raviaka 20:35, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Удакладненьне спасылак
[рэдагаваць крыніцу]Спадар Равяка, патлумачце, калі ласка, чаму вы лічыце, што ўсе спасылкі шаблёну павінны быць унутранымі, а «Лостпэдыя» паказваць на артыкул у ангельскай вікі? І заадно прапаную дзеля пазьбяганьня магчымых неадназначнасьцяў дадаць ва ўсе спасылкі на пэрсанажаў і інш. (Згубленыя), як у назвах сэрыяў. --Taravyvan Adijene 13:53, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- Відаць, таму, што да сваю Лостапэдыю мы пабачым на сьвятыя мігды, альбо нігды.... :-) Наконт дадаць да ўсіх пэрсанажаў назву сэрыялу... ня ведаю, ні ў ангельскай ні ў польскай ці расейскай такога нямашака. Дадаюцца толькі ў тых, чыё імя і прозьвішча супадаюць з рэальнымі людзьмі... Як Джон Лок, напрыклад --Ruslan Raviaka 20:34, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- Ня бачу нічога кепскага ў інтэрвікі-спасылцы на артыкул у іншым моўным разьдзеле. Увогуле, думаю, трэба падобную практыку ўвесьці. У такіх момантах, калі без вікіспасылкі не абыйсьціся, каб зразумець, пра што гаворка, а артыкула ў дамашнім разьдзеле няма, то ў дужках пазначыць спасылку на іншамоўны разьдзел — добры тон. Wizardist г +у 21:03, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- У дужках - іншая рэч. Ня ведаю толькі, наколькі гэта будзе дарэчы ў шаблёне.
- Можа тады хай адразу спасылка вядзе на http://lostpedia.wikia.com/? --Taravyvan Adijene 21:36, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- Наконт імёнаў пэрсанажаў - невядома, ці не зьявіцца калі-небудзь які-небудзь яшчэ Крысьціян Шэпард у нашай Вікіпэдыі. Ці ў іншым сэрыяле/фільме. Цалкам магчыма, чаму б і не? Ці хіба спалучэньне Кейт Остын немагчымае ў сапраўдным жыцьці? --Taravyvan Adijene 21:41, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- Напішы зараз, выправіш потым. Будзь рашучым! Калі няма значнай асобы пад нейкім імем, але ёсьць выдуманае (з раману, кінастужкі), то няма патрэбы ставіць дужкі з удакладненьнем. Дужкі выкарыстоўваюцца толькі дзеля разьвязаньня неадназначнасьцяў. Wizardist г +у 21:43, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- А я буду супраць такой практыкі, бо гэта Вікіпэдыя на беларускай мове і адсылкі ў тэксьце на Вікіпэдыі на іншых мовах будуць недарэчныя. Ды і якую мову выбіраць і чаму менавіта яе? Лепш ствараць артыкулы на беларускай мове, чым спасылацца на іншыя Вікіпэдыі, бо тады атрымліваецца, што гэтая Вікіпэдыя непатрэбная наогул. Спасылкі на іншыя Вікіпэдыі мусяць быць выключна ў інтэрвіках. --Red_Winged_Duck 22:03, 13 ліпеня 2010 (UTC)
- Ну я ня меў за мэту галасаваньне «за ці супраць», а пачынаў пра тое, што калі ўсе спасылкі ў гэтым асобна ўзятым шаблёне ўнутраныя, дык адну вылучаць ніякіх прычынаў няма. А каб інтэрвікі можна было паставіць, дык сама старонка яшчэ ня створаная, куды іх можна ўляпіць. :) --Taravyvan Adijene 04:09, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Сытуацыя вырашаная стварэньнем артыкулу. --Taravyvan Adijene 10:41, 6 жніўня 2010 (UTC)