Перайсьці да зьместу

Запольле (Пінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запольле
лац. Zapolle
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пінскі
Сельсавет Асьнежыцкі
Першыя згадкі 1488
Часавы пас
Каардынаты 52°08′55″ пн. ш. 26°04′53″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1244 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 165
Паштовы індэкс 225750[2]
СААТА 1254876031[3]
Нумарны знак 1
Запольле на мапе Беларусі ±
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле

Запо́льле[4] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Піны і Мерачанкі. Уваходзіць у склад Асьнежыцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Упершыню Запольле ўпамінаецца ў 1488 годзе[5]. У 1496 годзе Вайвошка Разіевіч атрымала ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Федзьку Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх. Па замужжы Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска перайшла да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленьні фальварак перайшоў у спадчыну да іхнага сына Вандаліна. Вандалін жа аддаў Запольле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выйшла замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Запольля быў іхны сын Стэфан Мар’ян Вандалін.

У Запольлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі праводзіўся агляд войскаў, потым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.

У час нямецка-савецкай вайны сядзібу займалі салдаты вэрмахта, па вайне выкарыстоўвалася як жылая.

  • 1999 год — 1354 жыхары
  • 2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
  • 2009 год — 1244 жыхароў[1]
Сядзібны дом
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў з паркам (XVII — першая палова XX стагодзьдзя; сядзібны дом збудаваны ў 1920-я гады)
  1. 1 2 Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. Заполье - список улиц. Телефонный код 8-0165 Белпошта
  3. Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 223.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. С. 585.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-48-X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]