Запольле (Пінскі раён)
Запольле | |
трансьліт. Zapoĺlie | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1488 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Асьнежыцкі |
Насельніцтва: | 1244 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225750[2] |
СААТА: | 1254876031[3] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′55″ пн. ш. 26°4′53″ у. д. / 52.14861° пн. ш. 26.08139° у. д.Каардынаты: 52°8′55″ пн. ш. 26°4′53″ у. д. / 52.14861° пн. ш. 26.08139° у. д. |
Запольле на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Запольле | |
![]() |
Запо́льле[4] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Запольле ўваходзіць у склад Асьнежыцкага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі адносяцца да 1488 року[5]. У 1496 годзе Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Федзьку Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх. Пасьля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленьні фальварак пераходзіць у спадчыну да іхняга сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Запольле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 року выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Запольля быў іхні сын Стэфан Мар’ян Вандалін.
У Запольлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візыт адбыўся ў 1784 року. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.
У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вэрмахта, пасьля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і цяпер.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1999 год — 1354 жыхары
- 2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
- 2009 год — 1244 жыхароў[1]
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы знаходзіцца сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў з паркам (пабудаваны ў XVII стагодзьдзі — 1-й палове XX стагодзьдзя). Сядзібны дом пабудаваны ў 1920-я гг. і захаваўся да сёньняшняга дня.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Заполье - список улиц. Телефонный код 8-0165 Белпошта
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 223
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 585.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Запольле (Пінскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Запольле , Radzima.org
- Запольле (рас.), Глёбус Беларусі