Жылічы (пасёлак, Магілёўская вобласьць)
Жылічы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Качэрыцкі |
Сельсавет: | Добасьненскі |
Насельніцтва: | 1131 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2237 |
Паштовы індэкс: | 213948 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′33.955″ пн. ш. 29°41′18.589″ у. д. / 53.15943194° пн. ш. 29.68849694° у. д.Каардынаты: 53°9′33.955″ пн. ш. 29°41′18.589″ у. д. / 53.15943194° пн. ш. 29.68849694° у. д. |
± Жылічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жы́лічы[2] — пасёлак у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Качэрычаў на беразе ракі Добасны (прытока Дняпра)[3]. Адміністрацыйны цэнтар Добасьненскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі пра паселішча датаваныя XIV стагодзьдзем. Маёнтак Жылічы належаў князям Трабскім, пасьля перайшло ва ўладаньні Хадкевічаў.
У пачатку XVII стагодзьдзя ва ўладаньнях Сапегаў, у пачатку XIX — Булгакаў. Ігнаці Булгак збудаваў у Жылічах у 20-30-я рокі XIX стагодзьдзя палац, зладзіў гаспадарку. У 1897—1915 роках дзейнічала вінакурня.
У 1909 року адкрытая земская школа[3]. У 1920 року створаны саўгас «Жылічы». У пачатку 1920-х адкрытая 4-гадовая школа. Працаваў гурток па ліквідацы непісьменнасьці для дарослых. У палацы ў 1925 року разьмешчаная сельскагаспадарчая артэль. У 1927 року створаны калгас, у 1928 — вінакурня. У 1930 року ў палацы был адкрыты сельскагаспадарчы тэхнікум. У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 року да канца чэрвеня 1944 року — пад нацыскай акупацыяй.
У 1965 року саўгас «Жылічы» быў аб’яднаны з навучальна-вытворчай гаспадаркай сельскагаспадарчага тэхнікуму ў саўгас-тэхнікум «Жылічы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе:
- 1897 — 489 жыхароў
- XX стагодзьдзе:
- 1909 — 492 жыхары
- 1959 — 440 жыхароў
- 1970 — 1109 жыхароў
- 1986 — 707 жыхароў
- XXI стагодзьдзе:
- 2002 — 749 жыхароў
- 2007 — 1388 жыхароў[3]
- 2009 — 1131 жыхар
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палацава-паркавы ансамбль XIX стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tim Bespyatov. (14 красавіка 2009) Belarus (рас.) Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.